3 афіцыйным візітам на малую радзіму

strict warning: Only variables should be assigned by reference in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/acidfree/acidfree.module on line 574.


Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда наведаў Дзятлаўскі раён, разам са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Дубовікам сустрэўся з працоўным калектывам Дзятлаўскага сыраробнага завода.

У час сустрэчы з завадчанамі гавор-ка ішла аб перспектывах сыраробнага завода як горадаўтваральнага прадпрыемства. У ліку прыярытэтных задач старшыня ФПБ назваў стварэнне новых працоўных мёсцаў, павелічэнне аб'ёму экспарту і ўзроўню інвестыцый.

- Канкурыраваць на знешніх рынках сёння вельмі складана, але экспарт становіцца важным складнікам развіцця вытворчасці, - адзначыў Міхаіл Орда. - Цяпер мы ўтрымліваемся на знешніх рынках, а значыць, трэба і далей развіваць гэты кірунак і ўкладваць сродкі ў мадэрнізацыю вытворчасці. Гэта забяспечыць стабільную працу прадпрыемстваў, адпаведна, і занятасць людзей.

Тэму падтрымаў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік.

- У апошнія гады значна пашырылася геаграфія знешнегандлёвых сувязяў дадзенага прадпрыемства дзякуючы высокай якасці выпускаемай прадукцыі і пашырэнню асартымента. На міжнароднай выставе прадуктаў харчавання "Прадэкспа-2018" у горадзе Маскве прадукцыя Дзятлаўскага сыраробнага завода атрымала чатыры дыпломы першай ступені і адзін дыплом другой ступені, - заўважыў кіраўнік раёна.

Гаварылі на сустрэчы з калектывам аб працаўладкаванні, "схаваным скарачэнні", дарэчы, на дадзеным прадпрыемстве такой праблемы няма, але ў цэлым па рэспубліцы яна актуальная.

Міхаіл Орда падкрэсліў, што пытанне занятасці ў малых населеных пунктах прафсаюзы трымаюць на асаблівым кантролі. Сваю ролю ў вырашэнні праблемных пытанняў у дадзенай сферы павінен адыфаць і Дэкрэт №1 "Аб садзейнічанні занятасці".

- Органы ўлады на месцах бачаць рэальную сітуацыю, індывідуальна працуем з кожным, хто хоча працаўладкавацца, і зыходзячы з гэтага вызначаем, як і чым дапамагчы, - адзначыў Аляксандр Дубовік.

Не менш важная як для кіраўніцтва раёна, так і для прафсаюзаў тэма - узровень і своечасовасць выплаты заработнай платы. У папярэднім годзе ФПБ настойліва працавала над вырашэннем пытанняў павышэння заработнай платы работнікам бюджэтнай сферы, а таксама над здыманнем штучных бар'ераў для павышэння заработнай платы ў рэальным сектары эканомікі. I па шэрагу пазіцый урад улічыў прапановы нацыянальнага прафцэнтра, прыняў адпаведныя рашэнні.

Своечасовая выплата заработнай платы - гэта дабрабыт чалавека, сям'і, таму прафсаюзы праводзяць пастаянны маніторынг па гэтым пытанні. У параўнанні з мінулым годам сітуацыя значна палепшылася. Але ўсё ж кожны месяц ёсць шэраг арганізацый, якія маюць запазычанасць. У вырашэнні гэтага пытання прафсаюзы дзейнічаюць сумесна з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны, органамі пракуратуры.

- Я наведваю прадпрыемствы ў розных рэгіёнах, але заўсёды з асаблівым пачуццём прыязджаю ў Дзятлаўскі раён, бо гэта мая малая радзіма, - сказаў лідар нацыянальнага прафцэнтра. - I кожны прыезд сюды - гэта і асаблівае пачуццё настальгіі, і асаблівая адказнасць.

Напрыканцы сустрэчы многія завадчане былі адзначаны граматамі і падзякамі ФПБ за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і адказнасць. Сярод іх - слесар-рамонтнік Рыгор Сцяпура, сырасол Наталля Гушча, бухгалтер Ларыса Гранкоўская, маслароб-майстар Ганна Калодка, машыніст вакуумна-ўпаковачнай машыны Аксана Кажала.

Ірына КАМАРОВА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/