За Январь, 2013



В СТИЛЕ STREET DANCE

История уличных танцев начинается с 70-ых годов двадцатого века в Америке. В это время здесь появилось много коллективов, которые танцевали на улицах, во дворах. Постепенно это стало отдельной культурой, для которой характерна смесь элементов танцев разных жанров - брейкданса, хип-хопа, верхнего брейка.

Для уличных танцев характерна импровизация. Большинство танцоров делают акцент на оригинальность и индивидуальность своего выступления, интерпретируют танцевальные движения, которые уже существуют. Таким образом создается собственный стиль уличного танцора.



ДЛЯ АМАТАРАЎ МАСТАЦТВА

Кніга. Музыка. Кіно. Тры жанры мастацтва, выдатны сродак адпачынку. Што выбраць сярод гэтай мастацкай разнастайнасці -- рэкамендуюць героі гэтай калонкі. У дадзеным нумары агляд робіць Настасся Чурай, выконваючая абавязкі першага сакратара раённага камітэта грамадскага аб'яднання "БРСМ".

Што пачытаць

Мяркую, аматараў добрай якаснай прозы зацікавіць "Жанчына ў белым" Чарльза Дзікенса. Дзякуючы яго майстэрству, створана яшчэ адна гісторыя кахання. Для твора характэрны тонкі псіхалагізм, ёсць над чым падумаць.



КОНКУРСНАЕ ЖЫЦЦЁ

ПЕСНЯ ПАД КАРАОКЕ

Аматараў паспяваць у вольны час пад караоке гасцінна запрашае другі гарадскі караоке-конкурс "Арт-мажор". Ён пройдзе ў лютым. Месца сустрэчы -- Дзятлаўскі раённы дом культуры.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе будуць прымацца з 1 па 15 лютага. Ад канкурсантаў патрабуецца падрыхтаваць два музычныя нумары -- у хуткім тэмпе і лірычны. А вось тым, каму пашчасціць дайсці да трэцяга туру конкурсу (вырашаць гэта будзе журы), давядзецца спяваць без падрыхтоўкі, выконваць нумар экспромтам. Гэта і вызначыць пераможцу. Нагадаю, што ў мінулым годзе ім стаў Сяргей Рудоль.



У СТЫЛІ STREET DANCE

Гісторыя вулічных танцаў пачынаецца з 70-ых гадоў дваццатага стагоддзя ў Амерыцы. У гэты час тут з'явілася шмат калектываў, якія танцавалі на вуліцах, у дварах. Паступова гэта стала асобнай культурай, для якой характэрна сумесь элементаў танцаў розных жанраў -- брэйкданса, хіп-хопа, верхняга брэйка.
Для вулічных танцаў характэрна імправізацыя. Большасць танцораў робяць акцэнт на арыгінальнасць і індывідуальнасць свайго выступлення, інтэрпрэтуюць танцавальныя рухі, якія ўжо існуюць. Такім чынам ствараецца ўласны стыль вулічнага танцора. Сваё майстэрства яны або асобны калектыў дэманструюць у час правядзення так званых танцавальных "бітваў" або "батлаў". Асабліва гэта характэрна для такога жанру, як брэйкданс.

Street dance можна танцаваць як аднаму, так і ў пары або ў коле такіх жа аматараў сучасных танцаў. Дарэчы, гэтыя танцы карысныя для развіцця каардынацыі руху, умацавання мышцаў ног і рук, развіцця дыхальнай сістэмы.



ПАЙСЦІ Ў ШКОЛУ І ВЯРНУЦЦА

Зімовая дарога складаная для пераадолення як вадзіцелямі, так і пешаходамі. А калі ўлічыць кароткі светлавы дзень, снегапады або дажджы, галаледзіцу, то яна становіцца сапраўдным выпрабаваннем. Яшчэ адзін фактар рызыкі -- дзеці на дарозе. Хаця апошнім часам пры павелічэнні колькасці транспартных сродкаў на душу насельніцтва і недахопе месцаў для паркоўкі небяспечнымі для юных пешаходаў становяцца і двары, нават установаў адукацыі. Узгадаем выпадак, які адбыўся ў горадзе Мінску, калі хлопчык выйшаў са школы і трапіў пад колы аўтамабіля. Ён быў смяротна траўмаваны. Гэта здарэнне прымусіла дарослых сур'ёзна задумацца над праблемай: наколькі бяспечнай для дзіцяці з'яўляецца дарога ў школу?

Менавіта такую тэму для размовы з В. І. Міхалевічам, часова выконваючым абавязкі начальніка аддзялення дзяржаўтаінспекцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама, абрала карэспандэнтка газеты.



Gamma-IC - выгодное вложение денег

Грамотное вложение в конкретный проект принесет человеку доход, но не нужно забывать и о разных рисках. Обычному человеку, имеющему небольшое имущество, можно принимать участие в паевых фондах, где вкладчику принадлежит только конкретная часть. Довольно мал размер минимального взноса в Инвестиционный фонд, но от него напрямую изменяется прирост. С прибыльными предприятиями, работающими в областях, предполагающих налоговые льготы, работают инвестиционные организации. Чтобы определиться, следует ли в данный актив вкладывать деньги, нужно рассмотреть отчеты о прибыли за прошлый период и как можно глубже.



Ветеринарный доктор: стоик, гуманист и новатор

Чтобы лечить пациентов, нужно искренне их любить, сочувствовать и действительно хотеть помочь. Это первый, основополагающий, но не единственный принцип, который объединяет ветеринарную медицину с "человеческой". Недаром же литературный доктор Айболит стал негласным символом настоящего медика.

СВЕРНУТЬ С ДОРОГИ, ЧТОБ НАЙТИ СВОЙ ПУТЬ

Уже тридцать лет работает в ветеринарной медицине Тамара Анушкевич. Более десяти из них - главным ветеринарным врачом сегодняшнего СПК "Гранит-Агро". Но сама женщина признается, что любимое дело, в котором достигла серьезных успехов, свалилось на нее неожиданно.



Как купить фотообои город



-----


Где заказать расширяющие фотообои


-----


Где заказать фотообои водопад


-----


Фотообои


=====



Депутат провел прием граждан

На прием к депутату Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Леониду Ермантовичу, который он провел в начале 2013 года, обратились 5 дятловчан. Как известно, Леонид Алексеевич избран депутатом по Дятловскому избирательному округу № 55 и сейчас представляет интересы нашего района, а также Лидского, в парламенте.

В ожидании первого заявителя Леонид Алексеевич обозначил свою позицию. Главным для таких приемов является стремление наилучшим образом в мелочах разобраться в каждом поставленном вопросе. Если просьба, требование обоснованные, находятся, что называется, в правовом поле, - оказать человеку реальное содействие, конкретной помощью.



"Дорога ошибок не прощает"

25 января 2013 года прошел Единый день безопасности дорожного движения под девизом: "Дорога ошибок не прощает", направленный на профилактику дорожно-транспортных происшествий с тяжелыми последствиями.

Каждый из нас - уникальная личность, но выходя на улицу, все мы становимся участниками дорожного движения - пассажирами, пешеходами, водителями. И, несмотря на всю свою индивидуальность, обязан неукоснительно соблюдать единые для всех правила дорожного движения, в противном случае последствия могут быть тяжелыми. В 2012 году на территории Дятловского района зафиксированы 15 аварий, в которых 3 человека погибли, 20 получили травмы различной степени тяжести.



Віншаванні - 7

Сардэчна віншуем з юбілейным Днём нараджэння нашу паважаную сяброўку
Святлану Уладзіміраўну
УДОТ!
Пусть сбудется то, что ещё не сбылось,
Чтоб долго, легко и красиво жилось,
Пусть жизнь твоя будет красива, светла,
А мы никогда не разлюбим тебя!
Сяброўкі Ганна і Гузаль

Дарагую, любую жонку, матулю, бабулю
Марыю Іосіфаўну
СЯМАШКА
ад усёй душы віншуем з юбілеем!
Сказать "спасибо" -- это мало,
Мы все в долгу перед тобой.
Дай Бог тебе здоровья, мама --
Желанье всей семьи большой.
Твое тепло, твое добро,
Всегда оно нас окружает,
И на душе становится тепло,
Когда к тебе мы в гости приезжаем.
З любоўю ўся твая вялікая сям'я



АБ'ЯВЫ - 7

Аддзелу адукацыі патрабуюцца на работу:
вадзіцель аўтамабіля; падсобны рабочы; электрагазазваршчык.
Даведкі можна атрымаць па тэлефонах: 2-15-58, 2-14-19.
УНП 500058760.

Санаторыю “Радон” патрабуюцца:
вадзіцель катэгорыі “В”, “С”, “Д”, “Е”; квадзіцель катэгорыі “В”, “С”, “Д”; інжынер-будаўнік.
Даведкі па тэлефонах: 2-72-30, 3-91-45.



КАЛІ Ў ПРОДАЖЫ З’ЯВЯЦЦА ТЭЛЕФОННЫЯ ДАВЕДНІКІ ДЗЯТЛАЎСКАГА РАЁНА?

На жаль, тыраж тэлефонных даведнікаў, якія былі выпушчаны ў 2009 годзе, склаў толькі 3 тысячы экзэмпляраў. Таму цяпер жыхарам раёна даволі цяжка знайсці даведнік у продажы. Як паведамілі ў раённым вузле электрасувязі, выданнем даведнікаў яны не займаюцца.

Цяперашнія даведнікі выпускаў выдавец ТАА “Типография Макарова и К”, які атрымаў базу даных абанентаў Дзятлава і Дзятлаўскага раёна ад Гродзенскага філіяла РУП “Белтэлекам” па ліцэнзіі. У Гродне нам патлумачылі, што з’яўленне новых даведнікаў у продажы залежыць ад ТАА “Типография Макарова и К”.



Крымінальная хроніка - 7

ЗАМЫКАЙЦЕ ДЗВЕРЫ

Пасля 10 гадзін раніцы ў адну з незамкнёных кватэр па вуліцы Навагрудскай у горадзе Дзятлаве зайшоў невядомы мужчына. Нечаканы госць паспрабаваў скрасці ноўтбук у студэнткі, 1993 года нараджэння, якая знаходзілася ў гэты момант у кватэры. Па прычынах, якія не залежалі ад злодзея, ажыццявіць свой злачынны намер ён не змог. Асобу мужчыны высвятляюць праваахоўнікі. Раённы аддзел Следчага камітэта па факце здарэння ўзбудзіў крымінальную справу.



ПРОЙДУЦЬ ГРАМАДСКІЯ СЛУХАННІ

27 студзеня 2013 года ў 10 гадзін у сельскім Доме культуры аграгарадка Жукоўшчына будзе праводзіцца слуханне па пытанні выдалення аб’ектаў расліннага свету.

Выдаленне аб’ектаў расліннага свету будзе праводзіцца па хадайніцтве старасты аграгарадка Жукоўшчына з мэтай добраўпарадкавання тэрыторыі зоны адпачынку каля возера аграгарадка Жукоўшчына.

Адказны за правядзенне грамадскіх слуханняў галоўны спецыяліст Дзятлаўскай землеўпарадкавальнай службы і стараста аграгарадка Жукоўшчына В. П. Верамейчык. Тэлефон 2-40-41.



ВЕТЭРЫНАРНЫ ДОКТАР: СТОІК, ГУМАНІСТ І НАВАТАР

Я жывёл лячыць пайшоў бы –
Хай мяне навучаць

Каб лячыць пацыентаў, трэба шчыра іх любіць, спачуваць і сапраўды хацець дапамагчы. Гэта першы, асноватворны, але не адзіны прынцып, які яднае ветэрынарную медыцыну з “чалавечай”. Нездарма ж літаратурны доктар Айбаліт стаў негалосным сімвалам сапраўднага медыка.

ЗБОЧЫЦЬ З ДАРОГІ, КАБ ЗНАЙСЦІ СВОЙ ШЛЯХ

Ужо трыццаць гадоў працуе ў ветэрынарнай медыцыне Тамара Анушкевіч. Больш за дзесяць з іх – галоўным ветэрынарным доктарам сённяшняга СВК “Граніт-Агра”. Але сама жанчына прызнаецца, што улюбёная справа, у якой дасягнула сур’ёзных поспехаў, звалілася на яе знянацку.



ДЭПУТАТ ПРАВЁЎ ПРЫЁМ ГРАМАДЗЯН

На прыём да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Леаніда Ермантовіча, які ён правёў на пачатку 2013 года, звярнуліся пяць дзятлаўчан. Як вядома, Леанід Аляксеевіч абраны дэпутатам па Дзятлаўскай выбарчай акрузе №55 і зараз прадстаўляе інтарэсы нашага раёна, а таксама Лідскага, у парламенце.

У чаканні першага заяўніка Леанід Аляксеевіч абазначыў сваю пазіцыю. Галоўным для такіх прыёмаў з’яўляецца імкненне найлепшым чынам, у дробязях разабрацца ў кожным пастаўленым пытанні. Калі просьба, патрабаванне абгрунтаваныя, знаходзяцца, што называецца, у прававым полі, -- аказаць чалавеку рэальнае садзеянне, канкрэтную дапамогу. Пажадана пры гэтым пайсці самым кароткім з увогуле магчымых шляхоў. Каб без валакіты, лішніх працэдураў, у найкарацейшы тэрмін. Ну і, зразумела, ні ў якім выпадку слова не павінна разыходзіцца са справай: сказаў -- зрабіў. Але ж і слова, вядомы факт, нярэдка таксама “лечыць”: неабгрунтаванасць пытання зусім не азначае, што наведвальнік не можа быць выслуханы. Абавязкова будзе выслуханы, пры гэтым заяўніку гарантавана кансультацыйная дапамога, цярплівае, добрае слова.



“ДАРОГА ПАМЫЛАК НЕ ДАРУЕ”

25 студзеня 2013 года прайшоў Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: “Дарога памылак не даруе”, накіраваны на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў з цяжкімі наступствамі.

Кожны з нас – унікальная асоба, але выходзячы на вуліцу, усе мы становімся ўдзельнікамі дарожнага руху – пасажырамі, пешаходамі, вадзіцелямі. І, нягледзячы на ўсю сваю індывідуальнасць, абавязаны няўхільна выконваць адзіныя для ўсіх правілы дарожнага руху, у адваротным выпадку наступствы могуць быць цяжкімі. У 2012 годзе на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна зафіксаваны 15 аварый, у якіх 3 чалавекі загінулі, 20 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.



Виды снегоуборочной техники

С наступлением зимы, пришла пора задуматься об уборке снега. Снегоуборочная техника как всегда кстати, она бывает малой (ручной) или тяжелой. Принцип ее работы: двигатель запускает в работу шнекороторные механизмы, они в свою очередь загребают снег внутрь машины, в которой установлена крыльчатка. Она выбрасывает снег до 15 метров вдаль. Данный механизм запускается при помощи бензиновых или электрических двигателей. Электрические машины имеют малую мощность двигателя (не более 5 л.с.). Зато техника с двигателем неудобна тем, что приходится все время следить за кабелем, который зацепляется за все неровности. Конечно, из-за того, что провод всегда в свободном положении, велика вероятность опасности из-за соприкоснове



Мода: сезон осень-зима

Прежде чем отправиться в магазин за новыми теплыми вещами нужно узнать, что же сейчас на пике моды. Вы же хотите быть самой модной и стильной и выделяться в любой толпе? Несомненно, в гардеробе каждой девушке в этом году должна присутствовать осеняя парка. Это тренд сезона. Дизайнеры предлагают огромное количество самых дерзких и смелых моделей для предстоящей осени, поэтому каждая непременно найдет свою.

Если летом в моде - длина макси, то и осенью она будет популярна. Пальто в пол станет хорошей инвестицией для пополнения своего гардероба. Практично и красиво.



Декоративные штукатурные работы

венецианская штукатуркаКонечно, ремонт квартиры дело не самое приятное и не все его любят. Но иногда все, же возникает необходимость в его проведении.



Скамейка как мера зрелости общества

Автобусная остановка в поселке Гезгалы - настоящая головная боль для дорожной службы района. Женщина, которая работает там уборщицей, после каждых выходных вынуждена собирать там горы мусора, который оставляют за собой неизвестные. На скамейку, которая находится на этой автобусной остановке, нередко "покушаются" неизвестные. С такими минимальными проявлениями вандализма дорожные работники еще имеют время и средства разбираться: покрасят и установят новые доски вместо поломанных или вырванных. Но в минувшие выходные неизвестные подбросили начальнику дорожного ремонтно-строительного управления Ольге Николаевне Бошко проблему, на решение которой до весны не хватает ни средств, ни людей: скамейка стала непригодной, когда одну из ее бетонных опор переломили примерно посередине. И действительно, сидеть на такой скамейке будет совсем не удобно: она вся шатается, и, чтобы удержаться, понадобится чувство равновесия канатоходца.



Убыточный автобусный маршрут отменен...

Очередной диалог с жителями района провел председатель Дятловского райисполкома Иван Крохмальчик. Обращений было немного, чуть более десятка. Конечно же, люди обращались с проблемами, жалобами, обидами. К тому же, за день до проведения "Прямой линии" прошел сильный снегопад. И несмотря на то, что на расчистку дорог района были привлечены техника и человеческие ресурсы не только жилищно-коммунального хозяйства, но предприятий и организаций Дятловщины, несколько человек все же пожаловались на заметенные улице.

Внимательно и досконально председатель райисполкома выслушал каждого, кто обратился к нему, потому что уверен, что такие разговоры, как лакмусовая бумажка, выявляют проблемы людей. Многие вопросы уже нашли свое решение, некоторые звонившие получили исчерпывающие ответы в ходе беседы с главой района, остальные вопросы остаются под неослабевающим контролем.



СТРАТНЫ АЎТОБУСНЫ МАРШРУТ АДМЕНЕНЫ

Чарговы дыялог з жыхарамі раёна правёў старшыня райвыканкама Іван Крахмальчык. Зваротаў было няшмат, крыху больш за дзясятак. Вядома ж, людзі звярталіся з праблемамі, скаргамі, крыўдамі. Да таго ж, за дзень да правядзення “Прамой лініі” прайшоў моцны снегапад. І нягледзячы на тое, што на расчыстку дарог раёна былі прыцягнуты тэхніка і чалавечыя рэсурсы не толькі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, але прадпрыемстваў і арганізацый Дзятлаўшчыны, некалькі чалавек усё ж такі паскардзіліся на замеценыя вуліцы.

Уважліва і дасканала старшыня райвыканкама выслухаў кожнага, хто звярнуўся да яго, бо ўпэўнены, што такія размовы, як лакмусавыя паперкі, выяўляюць праблемы людзей. Многія пытанні ўжо знайшлі сваё рашэнне, некаторыя тэлефанаваўшыя атрымалі вычарпальныя адказы ў час размовы з кіраўніком раёна, астатнія пытанні застаюцца пад неаслабным кантролем.



ЛАЎКА ЯК МЕРА СТАЛАСЦІ ГРАМАДСТВА

Аўтобусны прыпынак у пасёлку Гезгалы – сапраўдны галаўны боль для дарожнай службы раёна. Жанчына, якая працуе там прыбіральшчыцай, пасля кожных выхадных вымушана збіраць там горы смецця, якое пакідаюць за сабой невядомыя асобы. На лаўку, якая знаходзіцца на гэтым аўтобусным прыпынку, нярэдка “спакушаюцца” невядомыя. З такімі мінімальнымі праявамі вандалізму дарожныя работнікі яшчэ маюць час і сродкі разбірацца: пафарбуюць ды ўсталююць новыя дошкі замест паламаных ці выдраных. Але ў мінулыя выхадныя невядомыя падкінулі начальніку дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення Вользе Мікалаеўне Башко праблему, на рашэнне якой да вясны не стае ні сродкаў, ні людзей: лаўка стала непрыдатнай, калі адну з яе бетонных апораў пераламалі прыкладна пасярэдзіне. І сапраўды, сядзець на такой лаўцы будзе зусім не зручна: яна ўся хістаецца, і, каб утрымацца, спатрэбіцца пачуццё раўнавагі канатаходца.



Мозайка в Минске от Glivi.by

Мозаика – это небольшие кусочки материала, сложенные в целую композицию. Мозаика может состоять из различных материалов – стекло, керамика, натуральный камень.



Самостоятельная диагностика беременности

Диагностировать беременность на самых ранних стадиях позволяет тест на беременность, но при этом важно понимать, что более точное обследование лучше всего проходить у врача, который сможет исключить наличие внематочной беременности и других заболеваний.



Отдых на Багамах

Багамы – архипелаг, расположенный между Кубой и Флоридой (США) и насчитывающий около 7 сотен островов, 30 из которых обитаемы. Багамские острова являются одним из богатейших государств региона. Багамские острова – это белоснежные пляжи, прозрачные воды и потрясающие коралловые рифы.

В среднем температура воздуха летом составляет +27-32°С, зимой поднимается до +22°С. Самым удачным временем для путешествия на острова считается прохладный период с сентября по май. Дожди в зимнее время – редкое явление на Багамах, обычно они кратковременные, но мощные.



ТАТЬЯНА КОСКО: "НАДО НАЙТИ СВОЕ МЕСТО В ЖИЗНИ"

Бухгалтер в любой организации, как деталь в механизме часов: работа его незаметна постороннему наблюдателю, но без нее все остановится. Это наверняка знает опытная работница бухгалтерии ДРСУ-119 Татьяна Коско.

"Акулой" профессии ее не назовешь, так как дела Татьяна Николаевна решает не по-хищнически, а мягко, по-человечески.



И снова в хороводе друзей

Уже прошли Новый год и Рождество. Начались обычные будни, но так хочется, чтобы они были наполнены интересными событиями и встречами. Одну из таких встреч для посетителей отделения дневного пребывания для инвалидов "Праменьчык" Центра социального обслуживания населения Дятловского района и воспитанников центра коррекционно-развивающего обучения и реабилитации г. Дятлово организовали работники кинотеатра "Спутник". Они провели благотворительную дискотеку, на которую и пригласили своих гостей.



Дятловский сыры - в числе лучших белорусских товаров

Подведены итоги конкурса "Лучшие товары Республики Беларусь" 2012 года. На участие в нем в этом году отправило свою заявку одно предприятие города Дятлово - это ОАО "Дятловский сыродельный завод".

Постановлением Государственного комитета по стандартизации Республики Беларусь от 11.01. 2013 № 3 "Об утверждении результатов конкурса "Лучшие товары Республики Беларусь" 2012 года" лучшими признаны: сыр "Чиз-Лайт" с массовой долей жира в сухом веществе 30%; сыр "Российский особый" с массовой долей жира в сухом веществе 50%; сыр "Голландский брусковый" с массовой долей жира в сухом веществе 45%.



Отправляемся в салон оптики за правильно установленными очковыми линзами. Часть 2.

 Как мы говорили в первой части этой темы, сферические очки могут иметь достаточно сильные искажения по краям линз. Если вас не устраивает такая характеристика, отправляясь в салон оптики, рекомендуем обратить внимание на асферические стекла.



Поход в дятловский ресторан после 21.00 бесполезен...


... если просто не хочешь нажраться.

Вчера с женой решили слегка отметить Татьянин день в ресторане "Липичанка", что в здании городской гостиницы. Спонтанно созрели для этого дела только часов в 21.00 ч. Сначала думали пойти в бар "Дядя Ваня", но выбор сделали в пользу серьезного заведения.

Увы, официантка заведения сразу обломала по полной программе.



Мать и ребенка госпитализировали

Эта семья воспитывает ребенка, 2011 года рождения, и находится на контроле у местной власти, социально-педагогической службы, так как еще в ноябре прошлого года была признана социально-опасной. Несмотря на тщательный контроль, муж и жена продолжают злоупотреблять алкоголем. За пьяные прогулы накануне новогодних праздников муж был уволен из сельхозкооператива, где работал животноводом.

Когда посетить семью приехала комиссия, их глазам открылся печальный рисунок: в доме было не убрано, отсутствовали продукты питания, даже для маленького ребенка, взрослые были пьяны. Медикам ничего не оставалось, как госпитализировать горе-мать и малыша в больницу.



Дорога во взрослую жизнь

У этого парня нет родных, кроме старших сестер. Не так давно из-за бесконечных проблем с поведением он учился в Могилевской школе-колонии закрытого типа. Сейчас ему 17 лет, скоро исполнится 18, и стоит браться за ум. Однако подросток пока не спешит это делать.

Когда парень проходил курс лечения в Дятловской центральной больнице, он нарушил режим, употребил алкоголь. Как объяснилось позже, купить пиво в магазине помог незнакомый мужчина. К сожалению, в нашем городе еще встречаются такие "доброжелатели". Под воздействием спиртного подросток сильно ударил кофейный автомат, который стоит в фойе больницы, и испортил его. Теперь юному злоумышленнику приходится погашать ущерб, нанесенный хозяину кофе-машины, - он ходит на исправительные работы.



Любовь или мираж?

Истории этих женщин очень схожи, и живут они обе в одном поселке нашего района, да и финал этих историй может быть одинаков, если героини рассказа не возьмутся за ум.

Первая горе-мать воспитывает дочь, 2001 года рождения, инвалида по зрению. Частым гостем их неполной семьи является мужчина, который злоупотребляет спиртным уже не первый год. Недавно он проходил курс лечения от алкогольной зависимости в ЛТП. Усилия медиков особого успеха не имели: буквально через неделю после возвращения из лечебно-трудового профилактория бывший пациент снова начал "злоупотреблять". Делает он это вместе с матерью девочки. Пьянки заканчиваются ссорами и скандалами, во время которых под "горячую руку" члена семьи часто попадает ребенок.



Доброта - в подарок

Первый месяц нового года ознаменовался новыми благотворительными акциями, одна из которых прошла на базе Центра социального обслуживания населения Дятловского райисполкома. Дети из малообеспеченных, неполных и многодетных семей получили еще одну возможность вместе отдохнуть, поучаствовать в конкурсах и получить подарки.

"Хорошими магами" уже не впервые выступает многодетная семья Владимира Кочегура, пастора церкви с 15-летней историей "Новое поколение", что в городе Новогрудке. В этом году они тоже приехали вместе с семьей и прихожанами, чтобы устроить для детей маленький праздник.



Театральные вечера у самых маленьких

Недавно в Гезгаловском ясли-саду начались театральные вечера. Программа называется "По страницам сказки" и направлена на развитие музыкально-художественных способностей воспитанников, их творческого потенциала. Вообще, в учреждении хорошо налажена театральная деятельность по разным направлениям: театр маленьких пальчиков, театр на столе, на коробочке из-под спичек, театр «Би-ба-бо»... С некоторыми из этих направлений родителям воспитанников предложили познакомиться на открытии сезона театральных вечеров.

Праздник прошел на одном дыхании. Особенно порадовало то, что детям очень интересно, с ними занимаются опытные педагоги Н. Р. Капкович, А. И. Шашко, М. И. Басай, Н. Ч.Кульбей, Е. И. Лукиянец.



ЗАПЛАЦІЦЕ СТРАХАВЫЯ ЎЗНОСЫ

Дзятлаўскі раённы аддзел Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва нагадвае аб тым, што неабходна заплаціць абавязковыя страхавыя ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва за 2012 год.

У адпаведнасці з Палажэннем аб плаце абавязковых страхавых ўзносаў, узносаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне і іншых плацяжоў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2009 года №40, пры плаце абавязковых страхавых ўзносаў індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія не з’яўляюцца плацельшчыкамі адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асобаў (далей – адзіны падатак), за справаздачны год сума названых узносаў павінна быць не меншай за суму, вылічаную з сумы памераў мінімальнай заработнай платы, устаноўленай заканадаўствам і праіндэксаванай у месяцах ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, пры ўмове атрымання ад указанай дзейнасці даходу. У выпадку, калі даход індывідуальнага прадпрымальніка, які не з’яўляецца плацельшчыкам адзінага падатку, меншы за суму памераў указанай мінімальнай заработнай платы, сума абавязковых страхавых узносаў, якую неабходна заплаціць, вылічваецца з даходу, што з’яўляецца аб’ектам падаткаабкладання.



ШЧЫРЫЯ СЛОВЫ НАСТАЎНІКАМ

Я родам з Украіны, аднак па волі Божай жыву ў Беларусі. Тут я сустрэла працалюбівых, дружалюбных і добразычлівых людзей. У Беларусі выраслі і сталі дарослымі мае дзеці і ўнукі.

19 гадоў я адпрацавала ў Яварскай сярэдняй школе поварам. Я бачыла, колькі сілы і цярпення аддаюць настаўнікі дзецям, каб даць ім веды, вывесці ў людзі.

У гэтым годзе спаўняецца 30 і 25 гадоў, як скончылі Яварскую школу нашы дзеці. Сын атрымаў вышэйшую адукацыю, дачка -- сярэднеспецыяльную, унукі вучацца ў вышэйшых навучальных установах.

Напярэдадні традыцыйнага вечара-сустрэчы з выпускнікамі мы з мужам хочам падзякаваць усім настаўнікам Яварскай школы за тое, што яны змаглі даць нашым дзецям і ўнукам.



ДЗЯТЛАЎСКІЯ СЫРЫ -- У ЛІКУ ЛЕПШЫХ БЕЛАРУСКІХ ТАВАРАЎ

Падведзены вынікі конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" 2012 года. На ўдзел у ім сёлета даслала сваю заяўку адно прадпрыемства горада Дзятлава -- гэта ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод".
Пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 11. 01. 2013 года №3 "Аб зацвярджэнні вынікаў конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" 2012 года" лепшымі прызнаны: сыр "Чыз-Лайт" з масавай доляй тлушчу ў сухім рэчыве 30%; сыр "Расійскі асаблівы" з масавай доляй тлушчу ў сухім рэчыве 50%; сыр "Галанскі брусковы" з масавай доляй тлушчу ў сухім рэчыве 45%.

Члены камісіі адзначылі высокую якасць сыроў, іх кансістэнцыю, сырны водар і характэрны малюнак на разрэзе, а смакавыя якасці сыру "Чыз-Лайт" ніколькі не саступалі іншым сырам, нягледзячы на больш нізкае ўтрыманне тлушчу.



У КАРАГОДЗЕ СЯБРОЎ

Ужо мінулі Новы год і Каляды. Пачаліся звычайныя будні, але так хочацца, каб яны былі напоўнены цікавымі падзеямі і сустрэчамі. Адну з такіх сустрэч для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў "Праменьчык" Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна і выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г. Дзятлава арганізавалі работнікі кінатэатра "Спадарожнік". Яны правялі дабрачынную дыскатэку, на якую і запрасілі сваіх гасцей.

Наведвальнікі мерапрыемства былі вельмі рады, бо раней ніколі не прысутнічалі на сапраўднай гарадской дыскатэцы. І няхай на двары быў дзень, за шчыльна зачыненымі дзвярамі панавала рамантычная абстаноўка музычнага вечара з лазерамі, рознакаляровымі агеньчыкамі і дзіджэем, ролю якога выконвала загадчыца аддзялення Таццяна Нікіпорчык. Трэба зазначыць, гэта ёй выдатна ўдавалася.



РАЁННЫЯ СЛУЖБЫ БУДУЦЬ ПРАЦАВАЦЬ У ЦЕСНЫМ КАНТАКЦЕ

Прайшоў раённы семінар-вучоба па пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў і работы грамадскіх пунктаў аховы парадку ў Дзятлаўскім раёне. На пасяджэнні прысутнічалі намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама П. І. Чырко, пракурор Дзятлаўскага раёна В. М. Заяц, начальнік аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама А. В. Жалнерчык, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама М. В. Мацюкевіч, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Л. Ф. Васюкевіч, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама А. С. Шырокіх, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама С. В. Залучан, намеснік галоўнага доктара Дзятлаўскай ЦРБ І. А. Гусева, інспектар Дзятлаўскага РАНС А. А. Беленка, а таксама старшыні пасялковых і сельскіх выканаўчых камітэтаў, намеснікі кіраўнікоў арганізацый раёна па ідэалагічнай рабоце, старшыні сельгаскааператываў, камандзіры добраахвотных дружын, члены Саветаў грамадскіх пунктаў аховы парадку пры пассельвыканкамах.

Адкрыў семінар П. І. Чырко. Ён пазнаёміў прысутных з парадкам дня, пытаннямі, якія неабходна абмеркаваць у час пасяджэння.



ТАЦЦЯНА КАСКО: “ТРЭБА ЗНАЙСЦІ СВАЁ МЕСЦА Ў ЖЫЦЦІ”

____________________________________________________________________________________________
Не знаете где можно подешевле найти пластиковые окна? Бесполезно искать по рекламны объявления в газете, ведь на это уйдет много времени. Сразу заходите на наш сайт и знакомьтесь с нашим прайс-листом. У нас купить окна пластиковые можно быстро и недорого, что для вас будет именно то, что нужно.
____________________________________________________________________________________________

Бухгалтар у любой арганізацыі, як дэталь у механізме гадзінніка: праца яго незаўважная старонняму назіральніку, але без яе ўсё спыніцца. Гэта напэўна ведае вопытная работніца бухгалтэрыі ДРБУ-119 Таццяна Каско.

“Акулай” прафесіі яе не назавеш, бо справы Таццяна Мікалаеўна вырашае не па-драпежнаму, а мякка, па-людску.

-- Выдатны спецыяліст, вопытны прафесіянал, – характарызуе яе галоўны бухгалтар Святлана Сарока. – І, у той жа час, добрай душы чалавек. Яна ніколі не адмовіць у дапамозе, не пакіне ў бядзе. Калі ўзнікае нейкая звышпланавая праца (што бывае нярэдка ў напружанай дарожнай справе) – смела можна звяртацца да Таццяны Мікалаеўны.



ГАЮЧАЯ СІЛА ХРЫШЧЭНСКАЙ ВАДЫ

19 студзеня праваслаўныя вернікі адзначылі адно з вялікіх святаў -- Хрышчэнне Гасподне. Сімвалам гэтай падзеі з'яўляецца хрышчэнская вада. Што яна значыць для вернікаў і з якой мэтай яны выкарыстоўваюць яе? Гэтае пытанне карэспандэнтка газеты задала некалькім рэспандэнтам.

Таццяна Нікіпорчык, спецыяліст сацыяльнай сферы:
-- Для мяне хрышчэнская вада -- гэта вялікая святыня. Яе ўжыванне дапамагае ачысціцца душэўна і духоўна, абараніць сябе, сваіх блізкіх, свой дом ад негатыву. Мае родныя таксама ўжываюць гэтую святую ваду. Здараецца, у час хваробы. Яна дапамагае вылечыцца. Зразумела, прымаць хрышчэнскую ваду трэба з верай.



Крымінальная хроніка - 6

АРСЕНАЛ НА МОГІЛКАХ

На могілках у вёсцы Горка Дзятлаўскага раёна пры капанні долу былі знойдзены 89 патронаў калібра 7,62 мм перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Патроны канфіскаваны. Па факце знаходкі вядзецца праверка.

ЧУЖЫЯ ПРАДУКТЫ СМАЧНЕЙШЫЯ

Раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу ў адносінах да жыхара вёскі Яхноўшчына, раней судзімага за крадзеж. Мужчына познім вечарам зайшоў у незамкнёную хату пенсіянеркі, якая жыве ў той жа вёсцы, і скраў у яе прадукты харчавання. Жанчына звярнулася па дапамогу да праваахоўнікаў. Злодзея затрымалі, частку скрадзенага канфіскавалі.



ЯК АТРЫМАЦЬ ПРАФЕСІЮ АБАРОНЦЫ АЙЧЫНЫ?

З 1 студзеня па 10 красавіка 2013 года будзе доўжыцца папярэдні прафесійны адбор абітурыентаў з ліку грамадзянскай моладзі для паступлення на ваенныя факультэты ўстановаў адукацыі горада Мінска "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі", "Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт", "Мінскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж" і на ваенна-медыцынскі факльтэт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. У камісію па папярэднім адборы Дзятлаўскага раённага ваеннага камісарыята могуць звяртацца юнакі, якія жывуць на тэрыторыі раёна, ва ўзросце ад 17 да 21 года, у тым ліку тыя, хто дасягнуў названага ўзросту ў год паступлення, якія маюць агульную сярэднюю адукацыю або прафесійна-тэхнічную адукацыю з агульнай сярэдняй адукацыяй або сярэдне спецыяльную адукацыю, што пацвярджаецца адпаведным дакументам аб адукацыі.

Прыём абітурыентаў вядзецца на поўны тэрмін навучання на дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту па спецыяльнасцях: у БДУІР -- "Радыётэхніка" і "Інфакамунікацыйныя тэхналогіі"; БНТУ -- "Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве", "Пад'ёмна-транспартныя, будаўнічыя, дарожныя машыны і абсталяванне", "Шматмэтавыя гусенічныя і колавыя машыны", "Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў", "Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва"; у Мінскі дзяржаўны авіяцыйны каледж -- "Тэхнічная эксплуатацыя сродкаў наземнага забеспячэння палётаў", "Тэхнічная эксплуатацыя паветраных суднаў і рухавікоў", "Арганізацыя руху і забеспячэнне палётаў на паветраным транспарце", "Беспілотныя авіяцыйныя комплексы дзяржаўнай авіяцыі", "Тэхнічная эксплуатацыя авіяцыйнага абсталявання"; у Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт -- "Лячэбная справа".



ВОДГУК ДАЛЁКАГА СНУ

Маленькая дзяўчынка з русымі шаўкавістымі валасамі, у доўгай белай ільняной кашулі, босая, бегла па шырокім лузе, напоўненым дзівосным водарам траваў, кветак, над якімі ціха лятамі матылькі. Адзін з іх, зусім не баючыся, сеў на далонь дзяўчынкі, нібы дазваляючы сабой любавацца. І яна па-дзіцячы шчыра любавалася гэтай прыгажосцю, адчувала радасць і шчасце. Сэрца было сагрэта любоўю і спакоем, якія адлюстроўваліся ў шэрых вачах на мілым пяшчотным тварыку.

Дзяўчынцы абавязкова хацелася падзяліцца сваім шчасцем з кімсьці. Нават з тым маладым вельмі прыгожым юнаком, які чамусьці так адзінока сядзеў на беразе ракі, што імкліва рухалася наперад. Дзяўчынка спыніла свой бег, у задуменні паглядзела на гэтага незнаёмца, не рашаючыся да яго падысці. Нібы адчуваючы настойлівы позірк, незнаёмец зварухнуўся, павярнуўся да дзяўчынкі, спакойна паглядзеў сваімі блакітнымі, як чыстае неба, вачамі, запрашаючы яе падыйсці бліжэй. Не ведаючы чаму, дзяўчынка пакорліва прысела побач, адчуваючы ўнутраную супакоенасць і абароненасць. Жэстам рукі незнаёмец паказаў дзяўчынцы на другі бераг ракі. Узіраючыся скрозь туман, дзяўчынка ўбачыла дзяўчыну, якая чамусьці здалася знаёмай, нават роднай. У яе былі такія ж доўгія русыя валасы, такая ж доўгая льняная кашуля, толькі брудная і парваная. І гэты бруд паступова раз'ядаў скуру дзяўчыны, пакідаў крывавыя гнойныя раны на яе целе. Дзяўчына адчувала нясцерпны боль. А побач паціраў рукі хтосьці цёмны і злы. Яму было зусім не шкада дзяўчыны, якая пакутавала, ад яго сыходзіў холад, а на вуснах блукала нядобрая ўсмешка. У вачах свяцілася злая радасць, з якою ён глядзеў на маладога незнаёмца на другім беразе, -- пагардліва і хітра.



"РОДНАЯ СТАРОНКА" ІВАНА І ЮРЫЯ КОЗЕЛАЎ

Са снежня мінулага года ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі пад назвай "Родная старонка"працуе персанальная выстава работ сябраў Саюза мастакоў Беларусі Івана і Юрыя Козелаў. Выпускнікі Бабруйскага мастацкага вучылішча, яны паспяхова скончылі аддзяленне жывапісу Беларускай акадэміі мастацтваў. Стажыраваліся ў творчых акадэмічных майстэрнях Мінска. Цяпер Іван Козел выкладае малюнак, жывапіс і кампазіцыю ў гімназіі-каледжы імя Ахрэмчыка, Юрый -- у школе мастацтваў горада Мінска.

Родная старонка для мастакоў -- гэта найдаражэйшы і найпрыгажэйшы куточак зямлі -- ваколіцы вёскі Гнаінскія, дзе яны чэрпаюць натхненне для творчасці.

У музейнай зале прадстаўлены 35 жывапісных палотнаў, напісаных Іванам і Юрыем у розныя перыяды. Фарміруючы асноўную канцэпцыю экспазіцыі, мастакі спыніліся на работах, напісаных выключна з натуры. Усе яны ствараліся на плэнерах, у час адпачынку. Уражанні ад убачанага, адкладваючыся ў памяці і нават падсвядомасці мастакоў, выражаны на іх палотнах у выглядзе абагульненых вобразаў.



ДАБРЫНЯ – У ПАДАРУНАК

Першы месяц новага года адзначыўся новымі дабрачыннымі акцыямі, адна з якіх прайшла на базе Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага райвыканкама. Дзеці з малазабяспечаных, няпоўных і шматдзетных сем’яў атрымалі яшчэ адну магчымасць разам адпачыць, паўдзельнічаць у конкурсах і атрымаць падарункі.

“Добрымі чараўнікамі” ўжо не ўпершыню выступае шматдзетная сям’я Уладзіміра Качагура, пастара царквы з 15-гадовай гісторыяй “Новае пакаленне”, што ў горадзе Навагрудку. Сёлета яны таксама прыехалі разам з сям’ёй і прыхаджанамі, каб зладзіць для дзяцей маленькае свята.

З горадам Дзятлава Уладзіміра і яго сям’ю звязваюць даўнія адносіны: дзесяць гадоў таму яны ўдачарылі дзвюх маленькіх дзятлаўчанак. Праз дзесяцігоддзе ў сям’і Качагураў з’явілася і сваё немаўля, якое прыехала з імі. З таго часу, калі маладыя людзі “парадніліся” з дзятлаўскай зямлёй, яны штогод наведваюць раён, імкнуцца падарыць мясцовым дзецям радасць.



ВІРТУАЛЬНЫ СВЕТ 5Д: НОВАЕ СЯМЕЙНАЕ КІНО

З 21 студзеня па 24 лютага ў фае раённага Дома культуры размесціцца імправізаваны кінатэатр. Ужо не новая і досыць папулярная ў дзятлаўчан з’ява.

Апошнім часам усё часцей прадметам цікавасці людзей становяцца 5Д-тэхналогіі. Сам тэрмін 5Д мяркуе пагружэнне гледачоў у “пяць вымярэнняў”, гэта значыць, акрамя зроку (як пры праглядзе звычайнага фільма) падключаюцца яшчэ рух і разнастайныя эфекты, што імітуюць навакольнае асяроддзе, якія ўздзейнічаюць на нюх і дотык гледача. Для гэтага перад пачаткам сеанса кожнаму гледачу выдаюцца спецыяльныя акуляры, з дапамогай якіх ствараецца аб’ёмная выява.

-- Нашы гледачы, безумоўна, атрымаюць шмат уражанняў ад такога прагляду, – кажуць у 5Д-кінатэатры. – Поўнае адчуванне рэальнасці, безліч новых эмоцый…

Іх забяспечаць ажно 24 кароткія ролікі на любы густ – ад дзіцячых фільмаў і гонак – да прыгодаў і фантастыкі.



ТЭАТРАЛЬНЫЯ ВЕЧАРЫ Ў САМЫХ МАЛЕЧЫ

Нядаўна ў Гезгалаўскім яслі-садзе пачаліся тэатральныя вечары. Праграма мае назву "Па старонках казкі" і накіравана на развіццё музычна-мастацкіх здольнасцяў выхаванцаў, іх творчага патэнцыялу. Наогул, ва ўстанове добра наладжана тэатральная дзейнасць па розных накірунках: тэатр маленькіх пальчыкаў, тэатр на стале, на скрыначцы з-пад запалак, тэатр "Бі-ба-бо"... З некаторымі з гэтых накірункаў бацькам выхаванцаў прапанавалі пазнаёміцца на адкрыцці сезона тэатральных вечароў.

Свята прайшло на адным дыханні. Асабліва парадавала, што дзецям вельмі цікава, з імі займаюцца вопытныя педагогі Н. Р. Капковіч, А. І. Шашко, М. І. Басай, Н. Ч. Кульбей, А. І. Лукіянец.

А. І. Шашко, якая была вядучай праграмы, дала нам карысныя парады, як выкарыстоўваць тэатральныя гульні дома, як разам з дзецьмі можна наладзіць тэатр, у гульнёвай форме пазнаёміліся з тэрміналогіяй па тэме. Асаблівую цікавасць выклікаў практыкум па кіраванні лялькамі. Гэта сапраўдны цуд: надзяваеш ляльку на руку -- і ў жыццё прыходзіць казка.



У 2013 ГОДЗЕ БОЛЬШ УВАГІ НАДАДУЦЬ БАРАЦЬБЕ З П'ЯНСТВАМ

У зале пасяджэнняў аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама прайшла аператыўная нарада асабістага саставу, на якой былі падведзены вынікі работы аддзела за 2012 год і акрэслены задачы на 2013 год. На пасяджэнні, акрамя супрацоўнікаў дзятлаўскай міліцыі, прысутнічалі прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Б. І. Налівайка, першы намеснік начальніка УУС, начальнік крымінальнай міліцыі Гродзенскага аблвыканкама, куратар Дзятлаўскага райаддзела А. А. Вількель, старшыня Дзятлаўскага райвыканкама І. І. Крахмальчык, пракурор Дзятлаўскага раёна В. М. Заяц, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта М. А. Бародзіч, начальнік аддзялення Дэпартамента аховы Д. М. Цумараў.

Першым перад прысутнымі выступіў начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама А. В. Жалнерчык. Ён зазначыў, што ў 2012 годзе дзятлаўская міліцыя своечасова рэагавала на звароты грамадзян, крымінагеннае становішча ў раёне ў цэлым было стабільным. Найбольш вынікова працавалі група па грамадзянстве і міграцыі, ізалятар часовага утрымання, станоўчая дынаміка назіралася ў рабоце дзяржаўтаінспекцыі.



Дятловские "Смешарики" в Новогрудке

Все дети мечтают встретиться с героями любимых мультфильмов, рассказать им о своей жизни, задать самые сокровенные вопросы и поиграть с ними. Незабываемый праздник в компании Смешариков 23 января 2013 года прошёл в г Новогрудок в кинотеатре "Звезда".



ПЕРШЫЯ СІМТОМЫ МЕНІНГАКОКА НАГАДВАЮЦЬ ПРАСТУДУ

Менінгакокавая інфекцыя працягвае быць актуальнай для Беларусі. Толькі за мінулы год па рэспубліцы зафіксаваны 109 выпадкаў захворвання. 10 з іх сталі смяротнымі. Ад менінгакока памерлі 7 дзяцей.
Чым вызначаецца менінгаковая інфекцыя? Якая яе прафілактыка? -- адказ на гэтыя пытанні дае доктар-эпідэміёлаг Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Мікалай Дзядовіч.

-- Па-першае, менінгакок характаразуецца лёгкасцю распаўсюджання. Заражэнне можа адбыцца пры кашлі, чханні, размове. Хваробу цяжка вызначыць: першасныя сімптомы нярэдка нагадваюць вострыя рэспіраторныя інфекцыі. Для менінгакока характэрны і цяжкае клінічнае развіццё хваробы, высокі ўзровень смяротнасці. Небяспека хваробы і ў тым, што яна можа развівацца ў лічаныя гадзіны і нават хвіліны. Трэба ведаць і тое, што менінгакок найбольш актывізуецца ў час эпідэміі грыпу. Высокі ўзровень і генералізаваных форм менінгакока.



5 КРОКАЎ ДА ПРЫВАТНАГА БІЗНЭСУ. РЭКЛАМА

(Працяг. Пачатак у №№ 96, 97 за 2012 г., 2, 3 за 2013 г.)

5. РЭКЛАМА

“Рэклама – рухавік гандлю” – абвяшчае агульнавядомая фраза, аўтарства якой прыпісваюць розным людзям, ад нямецкага прадпрымальніка Людвіга Меццаля да рускага паэта Уладзіміра Маякоўскага. Але як тады, так і цяпер усе сыходзяцца на адным: рэклама – наймагутнейшая сіла “прасоўвання” тавараў і паслугаў, якая не будзе лішняй для любога індывідуальнага прадпрымальніка.

Як правіла, сёння рэкламай займаюцца прафесіяналы – рэкламныя агенцтвы – якім варта толькі замовіць патрэбны яе від. Тэлефонны даведнік горада Дзятлава і Дзятлаўскага раёна падказвае, “Рэкламнае агенцтва” (ІП Ляошка А.В.) ёсць нават у нашым райцэнтры. Не прамінем даведацца, на чым спецыялізуюцца ў ім.



ЗМЕНЕНЫ ТАРЫФЫ НА ЭЛЕКТРАЭНЕРГІЮ

У сувязі з уступленнем у сілу пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2012 года №1184 “Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2011 года №138”, змяніліся тарыфы на электрычную энергію з 1 студзеня 2013 года.

Тарыфы на электрычную энергію:

1. Электрычная энергія ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электраплітамі: аднаставачны тарыф – 274,4 руб. за 1 кВт/гадз. Дыферэнцыраваны тарыф па часавых перыядах: мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) – 192,1 руб. за 1 кВт/гадз.; максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) – 548,8 руб. за 1 кВт/гадз.

2. Электрычная энергія для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт: перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) – 323,0 руб. за 1 кВт/гадз.; астатні час сутак - 969,0 руб. за 1 кВт/гадз.



СТОП ЗАРПЛАЦЕ “Ў КАНВЕРТАХ”

Большасць з нас плаціць падаткі, і плаціць добрасумленна. Згаджаючыся на заработную плату “ў канверце”, вы пачынаеце жыць па-за правіламі. Так, зніжаючы выдаткі на аплату працы і фактычна не робячы адлічэнняў у Фонд сацыяльнай абароны, кіраўнікі арганізацый і індывідуальныя прадпрымальнікі істотна зніжаюць узровень сацыяльнай абароненасці сваіх работнікаў:
- пазбаўляюць дапамогі па непрацаздольнасці;
- не даюць магчымасці забяспечыць дастойнае жыццё пры выхадзе на пенсію;
- пазбаўляюць магчымасці атрымаць у банку неабходную суму крэдыту (яна разлічваецца, зыходзячы з заработнай платы, з якой заплачаны падатак);
- пазбаўляюць магчымасці паказаць атрыманую заработную плату “ў канверце” ў якасці легальнай крыніцы грашовых сродкаў пры здзяйсненні буйных пакупак.

Пенсію, бальнічны і страхоўку ў выпадку страты працаздольнасці дзяржава палічыць толькі з той сумы, якая была атрымана афіцыйна і з якой быў заплачаны падатак.



БЫЦЬ ДАРОСЛЫМ -- ЗНАЧЫЦЬ АДКАЗВАЦЬ ЗА СВАЕ ЎЧЫНКІ

МАЦІ І ДЗІЦЯ ШПІТАЛІЗАВАЛІ

Гэтая сям'я выхоўвае дзіця, 2011 года нараджэння, і знаходзіцца на кантролі ў мясцовай улады, сацыяльна-педагагічнай службы, бо яшчэ ў лістападзе мінулага года была прызнана сацыяльна-небяспечнай. Нягледзячы на пільны кантроль, муж і жонка працягваюць злоўжываць алкаголем. За п'яныя прагулы напярэдадні навагодніх святаў муж быў звольнены з сельгаскааператыву, дзе працаваў жывёлаводам.

Калі наведаць сям'ю прыехала камісія, іх вачам адкрыўся сумны малюнак: у хаце было непрыбрана, адсутнічалі прадукты харчавання, нават для маленькага дзіцяці, дарослыя былі п'яныя. Медыкам нічога не заставалася, як шпіталізаваць гора-маці і малое ў бальніцу.



Свадебная фотосессия Love Story



Зимний старт легкоатлетов

Команда Дятловской ДЮСШ достойно выступила в чемпионате области по легкой атлетике с участием юниоров 1994-1995 годов рождения и областной спартакиаде ДЮСШ, СДЮШОР. Соревнования состоялись 14-15 января в гродненском легкоатлетическом манеже ГУ ЦСК «Неман» с участием 180 спортсменов.

Программу соревнований составили забеги на 60, 300, 600, 1000, 2000 метров, 60 метров с барьерами, прыжки в высоту, длину, тройной, толкание ядра. За команду Дятловской ДЮСШ выступили Игорь Винцукевич, Дина Кургун, Ирина Афанасенкова, Иван Воробей, Дмитрий Яковчик, Никита Дрозд, Ангелина Дулебенец, Татьяна Хрищанович, Александра Авдеенко.



Зимний мини-футбол

Завершился первый круг третьего чемпионата района по мини-футболу, в котором участвуют 5 команд. Лидеров двое - "Нива" (Дятлово) и команда из Козловщины, они набрали по 9 очков.

Обе команды забили и одинаковое количество голов - по 23. А вот пропустила "Нива" в два раза меньше - 7 против 16. Кроме того, "Нива" сыграла на один матч меньше.

На третьем месте - команда работников госучреждений и тренеров ДЮСШ с 6 очками. Далее - МЭБ (3 очка) и "Юность" (пока без очков).



Лыжники открыли сезон

Успешно начали свой сезон соревнований Роготновские лыжники-биатлонисты тренера Николая Анацко.

10-11 января в Сельце под Новогрудком роготновцы участвовали в областных лыжных индивидуальных гонках из программы Олимпийских дней молодежи. 80 юных спортсменов представляли Сморгонский, Новогрудский, Дятловский, Ивьевский, Свислочский районы и город Новогрудок.

Дятловчане завоевали 6 медалей. Наиболее успешно выступила Елена Апанасик. Она стала двукратной вице-чемпионкой на дистанции 3 километра. Два раза - свободным и классическим ходом - Елена финишировала второй.



Я назову тебя Настенькой...

На "детскую тему" корреспондентка газеты "Перамога" беседует с главным специалистом отдела ЗАГС
Дятловского райисполкома С. Винокуровой.

- Светлана Михайловна, с какому приятному поводу чаще всего в прошлом году обращались в ЗАГС и исполкомы жители города и района?
- Это - регистрация новорожденных. В 2012 году на Дятловщине получили свой первый документ - свидетельство о рождении - 246 детей, в том числе в городе - 90.

- А если сравнить эти цифры с 2011 годом?
- На 29 маленьких человечков родилось больше.



Служба 101: № 6

ПРЫЧЫНА СМЕРЦІ - ЧАДНЫ ГАЗ

9 студзеня ад дзяжурнага АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступіла паведамленне аб тым, што ў вёсцы Коцькі ў жылым доме знойдзены труп гаспадара. Па папярэдняй версіі, ён прапаліў печ і, не дачакаўшыся поўнага згарання вуглёў, закрыў дымаход. Чадны газ і іншыя прадукты гарэння трапілі ў жылыя памяшканні, што і прывяло да трагедыі.

СПРАЦАВАЎ АПАВЯШЧАЛЬНІК

12 студзеня адбыўся пажар у вёсцы Плябанавічы. Да ўзгарання прывяло курэнне ў ложку.
Гаспадыня хаты знаходзілася ў бальніцы, дома засталіся яе ўнук і дачка, 1949 года нараджэння. Яе звычка курыць у ложку і стала прычынай узгарання. Жанчыну разбудзіў сігнал аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Прачнуўшыся, яна ўбачыла, што пачалі гарэць пасцельная бялізна, вопратка, якая вісела на шафе. Пасля безвыніковых спробаў патушыць узгаранне віноўніца пажару накіравалася ў суседні пакой, разбудзіла сына. Разам яны пакінулі дом.
У выніку пажару пашкоджаны перакрыццё столі, сцены, маёмасць.



ЗІМОВЫ МІНІ-ФУТБОЛ

Завяршыўся першы круг трэцяга чэмпіянату раёна па міні-футболе, у якім удзельнічаюць 5 каманд. Лідараў двое — "Ніва" (Дзятлава) і каманда з Казлоўшчыны, яны набралі па 9 ачкоў.

Абедзве каманды забілі і аднолькавую колькасць галоў — па 23. А вось прапусціла "Ніва" ў два разы менш — 7 супраць 16. Акрамя таго, "Ніва" згуляла на адзін матч менш.

На трэцім месцы — каманда работнікаў дзяржустановаў і трэнераў ДЮСШ з 6 ачкамі. Далей — МЭБ (3 ачкі) і "Юнацтва" (пакуль без ачкоў).

Спіс бамбардзіраў узначальваюць прадстаўнікі каманды работнікаў дзяржустановаў і трэнераў ДЮСШ, якая самая выніковая ў чэмпіянаце — 35 забітых галоў, — Дзяніс Добыш (14 галоў) і Уладзімір Ганчар (13 галоў). Трэці ў спісе — Арцём Калодка з МЭБа — 12 галоў.



ЗІМОВЫЯ СТАРТЫ ЛЁГКААТЛЕТАЎ

Каманда Дзятлаўскай ДЮСШ годна выступілаў чэмпіянаце вобласці па лёгкай атлетыцы з удзелам юніёраў 1994-1995 гадоў нараджэння і абласной спартакіядзе ДЮСШ, СДЮШОР. Спаборніцтвы адбыліся 14-15 студзеня ў гродзенскім лёгкаатлетычным манежы ГУ ЦСК "Нёман" з удзелам 180 спартсменаў.

Праграму спаборніцтваў склалі забегі на 60, 300, 600, 1000, 2000 метраў, 60 метраў з бар'ерамі, скачкі ў вышыню, даўжыню, трайны, штурханне ядра. За каманду Дзятлаўскай ДЮСШ выступілі Ігар Вінцукевіч, Дзіна Кургун, Ірына Афанасенкава, Іван Варабей, Дзмітрый Якаўчык, Мікіта Дрозд, Ангеліна Дулебянец, Таццяна Хрышчановіч, Аляксандра Аўдзеенка.



РАСПАЧАЛІ СЕЗОН ЛЫЖНІКІ

Паспяхова распачалі свой сезон спаборніцтваў раготнаўскія лыжнікі-біятланісты трэнера Мікалая Анацкі. 10-11 студзеня ў Сяльцы пад Навагрудкам раготнаўцы ўдзельнічалі ў абласных лыжных індывідуальных гонках з праграмы Алімпійскіх дзён моладзі. 80 юных спартсменаў прадстаўлялі Смаргонскі, Навагрудскі, Дзятлаўскі, Іўеўскі, Свіслацкі раёны і горад Навагрудак.

Дзятлаўчане заваявалі 6 медалёў. Найбольш паспяхова выступіла Алена Апанасік. Яна стала двухразоваю віцэ-чэмпіёнкаю на дыстанцыі 3 кіламетры. Два разы — вольным і класічным ходам — Алена фінішавала другою.



Я НАЗАВУ ЦЯБЕ НАСТАЧКАЙ...

На "дзіцячую тэму" карэспандэнтка газеты "Перамога" гутарыць з галоўным спецыялістам аддзела ЗАГС
Дзятлаўскага райвыканкама С. Вінакуравай.

— Святлана Міхайлаўна, з якой прыемнай нагоды найчасцей летась звярталіся ў ЗАГС і выканкамы жыхары горада і раёна?
— Гэта — рэгістрацыя нованароджаных. У 2012 годзе на Дзятлаўшчыне атрымалі свой першы да-кумент — пасведчанне аб нараджэнні — 246 дзетак, у тым ліку ў горадзе — 90.

— А калі параўнаць гэтыя лічбы з 2011 годам?
— На 29 маленькіх чалавечкаў нарадзілася больш.

— Куды, акрамя Дзятлава, "бусел" прылятаў найчасцей?
— У Казлоўшчынскі і Наваельнянскі пасялковыя саветы. Там летась прыбыло па 27 дзетак у кожным.



"Мамина сказка" - для юных дятловчан

Прошедший 2012 год был объявлен Годом книги в Беларуси. И подытожила его благотворительная акция "Мамина сказка".

По инициативе общественного объединения "Белорусский союз женщин" и Министерства информации Республики Беларусь при поддержке Представительства Детского Фонда ООН (ЮНИСЕФ) был выпущен тиражом в 3000 экземпляров сборник белорусских и русских сказок "Мамина сказка".

С большой теплотой готовилось к выходу в свет это издание, в котором собраны лучшие сказки, такие как белорусские народные сказки "Заячий домик", "Пилипка-сынок", "Отцов дар", русские народные сказки "Морозко", "Гуси-лебеди" , "Курочка-Ряба» и другие. Эти сказки учат мудрости, являются настоящими уроками для юных читателей, пригодятся им в дальнейшей жизни.



Путь в девяносто лет

Недавно свой девяностолетний юбилей отметила жительница Апалина-Басино, заслуженная колхозница БССР, мать, бабушка, прабабушка Елена Викторовна Рафальчик. Поздравить ее собралась вся большая семья - дочь, двое внуков, четыре правнучки, трое праправнуков, родные и близкие. В адрес юбилярши звучали слова благодарности за заботу и любовь, пожелания благополучия и еще многих-многих лет жизни.

Нелегкая жизненная дорога для Елены Викторовны началась в Васевичах, в многодетной семье, в которой воспитывались четверо детей.



СООБЩЕНИЯ ПРИНИМАЕТ ДЕВУШКА

Полгода в Дятловском районном отделе по чрезвычайным ситуациям несет стражу на службе безопасности людей рядовая Екатерина Иода. Девушка - диспетчер центра оперативного управления отдела. Особенности дела Катя, уроженка Раклевичей, изучала в Солигорском государственном горно-химическом колледже, где получила специальность техника по предупреждению и ликвидации чрезвычайных ситуаций.

Оперативность - главное качество диспетчера. Принять сообщение о чрезвычайной ситуации, направить на ее устранение боевые расчеты и поддерживать с ними связь, сообщить о случившемся руководству отдела, а также медикам, милиции - все перечисленное является задачей Екатерины.



ГУБІЦЬ ЛЮДЗЕЙ ПІВА

Злоўжыванне півам не выклікае такіх негатыўных адносінаў, як злоўжыванне алкагольнымі напоямі, часта ўспрымаецца іншымі як нармальныя паводзіны. Піва не моцна ап'яняе, як моцныя напоі, яго ўжыванне часта лаяльна ўспрымаецца сям'ёй. З-за гэтага аб'ёмы ўжывання піва павялічваюцца.

Медыкі даўно звярнулі ўвагу на той факт, што ўжыванне спіртнога вядзе да таго, што ў мужчын з'яўляюцца некаторыя жаночыя прыкметы, а жанчыны становяцца больш падобнымі да мужчын -- грубее голас, характар, з'яўляецца расліннасць на твары. З усіх алкагольных напояў менавіта піва аказвае найбольш негатыўны ўплыў на ўтрыманне палавых гармонаў у арганізме мужчын і жанчын.
Справа ў тым, што ў шышачках хмелю, якія выкарыстоўваюцца для таго, каб надаць піву спецыфічны гаркаваты смак, утрымліваецца рэчыва, якое адносіцца да класу фітаэстрагенаў.



“МАМІНА КАЗКА” – ДЛЯ ЮНЫХ ДЗЯТЛАЎЧАН

Мінулы 2012 год быў абвешчаны Годам кнігі ў Беларусі. І рахункавала яго дабрачынная акцыя “Маміна казка”.

З ініцыятывы грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Прадстаўніцтва Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) быў выпушчаны тыражом у 3000 экзэмпляраў зборнік беларускіх і рускіх казак “Маміна казка”.

З вялікай цеплынёй рыхтавалася да выхаду ў свет гэтае выданне, у якім сабраны лепшыя казкі, такія як беларускія народныя казкі “Зайкава хатка”, “Піліпка-сынок”, “Бацькаў дар”, рускія народныя казкі “Марозка”, “Гусі-лебедзі”, “Курачка-раба” і іншыя. Гэтыя казкі вучаць мудрасці, з’яўляюцца сапраўднымі ўрокамі для юных чытачоў, спатрэбяцца ім у далейшым жыцці.



ШЛЯХ У ДЗЕВЯНОСТА ГАДОЎ

Нядаўна свой дзевяностагадовы юбілей адзначыла жыхарка Апаліна-Басіна, заслужаная калгасніца БССР, маці, бабуля, прабабуля Алена Віктараўна Рафальчык. Павіншаваць яе сабралася ўся вялікая сям'я -- дачка, двое ўнукаў, чатыры праўнучкі, трое прапраўнукаў, родныя і блізкія. На адрас юбіляркі гучалі словы ўдзячнасці за клопат і любоў, пажаданні дабрабыту і яшчэ многіх-многіх гадоў жыцця.

Нялёгкая жыццёвая дарога для Алены Віктараўны пачалася ў Васявічах, у шматдзетнай сям'і, у якой выхоўваліся чацвёра дзяцей. Разам з іншымі равеснікамі Алена наведвала пачатковую школу, якая некалі размяшчалася ў родных мясцінах. А вось далей пайсці вучыцца не атрымалася.

-- Бацька быў бедны, грошай на далейшую вучобу мы не мелі, -- узгадвае Алена Віктараўна. -- Ды і дапамагаць па гаспадарцы трэба было. Старэйшая сястра Яніна хадзіла на заробкі да людзей. Мы, малодшыя, працавалі дома. Пасвілі кароў, разам з мамай жалі жыта. Так і жылі.



Крымінальная хроніка - 5

БЯСПЛАТНЫЯ ПРАДУКТЫ

Пенсіянер, 1945 года нараджэння, перадаў сваю банкаўскую картку беспрацоўнаму жыхару горада Дзятлава, 1960 года нараджэння. Прадпрымальны мужчына паспяшаўся скарыстацца чужым даверам і матэрыяльнымі сродкамі. У магазінах ён разлічваўся за прадукты харчавання карткай і патраціў з карт-рахунка пацярпелага 1000000 рублёў. Узбуджана крымінальная справа.

БАГАЖНІК З САКРЭТАМ

У вёсцы Галаўлі аўтаўладальнік пакінуў сваю машыну "Фальксваген-Джэта" без нагляду і не замкнуў багажнік. У ім ляжала бензапіла "Шціль", якая належала знаёмаму, жыхару горада Дзятлава. Нядбайнасцю гаспадара аўтамабіля скарысталіся двое беспрацоўных жыхароў вёскі Хадзяўляны. Яны скралі інстумент. Аўтамабіліст вельмі здзівіўся, калі бензапілы на месцы не аказалася. Сакрэт загадкавага багажніка раскрылі праваахоўнікі: яны знайшлі злодзеяў і канфіскавалі ў іх чужую маёмасць.



Туры в Либерию, Коста-Рика

Не каждому дано планировать заранее свой отдых. Более того, многие просто не в состоянии это сделать из-за большого количества проблем, связанных с ненормированной работой.



Кредо жизни - идти в ногу со временем

ыпускник Минского командно-инженерного института Сергей Новик был направлен работать в Дятловский районный отдел по чрезвычайным ситуациям, в инспекцию государственного пожарного надзора. Ее сотрудником он является с августа прошлого года.

За плечами Сергея остались четыре года обучения, которые дали большой теоретический багаж. Его реализация на практике - нелегкая задача для молодого специалиста любой отрасли. Решать ее помогают советы и поддержка опытных коллег, а также - стремление самого молодого специалиста самосовершенствоваться, учиться. И здесь, как отмечают старшие коллеги Сергея, юноша проявляет себя на должном уровне, к своим обязанностям относится ответственно и честно.



Спасатель и любитель истории

В Дятловском районном отделе по чрезвычайным ситуациям Юрий Шумский работает с 1994 года. Он ответственный за участок работы, который связан с обеспечением пожарно-спасательной части № 1 города Дятлово пожарно-техническим вооружением, материалами и запасными частями к автомобильной технике, аварийно-спасательным оборудованием, электроэнергией и теплом. В должности старшины группы материально-технического обеспечения и обслуживания Юрий Болеславович уже 19 лет.

Каждый из них приносил опыт, а также ряд изменений, которые происходили в службе спасения с того периода, когда была создана военизированная пожарная служба (произошло это как раз в 1994 году). За это время расширились виды деятельности, которыми занимается служба спасения, улучшилось ее материально-техническое обеспечение. Все это позволяет оперативно ликвидировать чрезвычайные ситуации.



ПАВЕДАМЛЕННІ ПРЫМАЕ ДЗЯЎЧЫНА

Паўгода ў Дзятлаўскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях нясе варту на службе бяспекі людзей радавая Кацярына Іода. Дзяўчына -- дыспетчар цэнтра аператыўнага ўпраўлення аддзела. Асаблівасці справы Каця, ураджэнка Раклевічаў, вывучала ў Салігорскім дзяржаўным горна-хімічным каледжы, дзе атрымала спецыяльнасць тэхніка па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

Аператыўнасць -- галоўная якасць дыспетчара. Прыняць паведамленне аб надзвычайнай сітуацыі, накіраваць на яе ліквідацыю баявыя разлікі і падтрымліваць з імі сувязь, паведаміць аб здарэнні кіраўніцтву аддзела, а таксама медыкам, міліцыі -- усе пералічанае з'яўляецца задачай Кацярыны. Акрамя гэтага, яна павінна на працягу 40 хвілінаў пасля надзвычайнай сітуацыі даслаць падрабязнае спецпаведамленне аб абставінах пажару ў абласное ўпраўленне МНС .



КРЭДА ЖЫЦЦЯ -- ІСЦІ Ў НАГУ З ЧАСАМ

Выпускнік Мінскага камандна-інжынернага інстытута Сяргей Новік быў накіраваны працаваць у Дзятлаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, у інспекцыю дзяржаўнага пажарнага нагляду. Яе супрацоўнікам ён з'яўляецца са жніўня мінулага года.

За плячыма Сяргея засталіся чатыры гады навучання, якія далі вялікі тэарэтычны багаж. Яго рэалізацыя на практыцы -- нялёгкая задача для маладога спецыяліста любой галіны. Вырашаць яе дапамагаюць парады і падтрымка вопытных калегаў, а таксама -- імкненне самога маладога спецыяліста самаўдасканальвацца, вучыцца. І тут, як адзначаюць старэйшыя калегі Сяргея, юнак праяўляе сябе на належным узроўні, да сваіх абавязкаў ставіцца адказна і сумленна.



РАТАЎНІК І АМАТАР ГІСТОРЫІ

У Дзятлаўскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях Юрый Шумскі працуе з 1994 года. Ён адказны за ўчастак работы, які звязаны з забеспячэннем пажарна-выратавальнай часці № 1 горада Дзятлава пажарна-тэхнічным узбраеннем, матэрыяламі і запаснымі часткамі да аўтамабільнай тэхнікі, аварыйна-выратавальным абсталяваннем, электраэнергіяй і цяплом. На пасадзе старшыны групы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і абслугоўвання Юрый Баляслававіч ужо 19 гадоў.

Кожны з іх прыносіў вопыт, а таксама шэраг зменаў, якія адбываліся ў службе ратавання з таго перыяду, калі была створана ваенізаваная пажарная служба (адбылося гэта якраз у 1994 годзе). За гэты час пашырыліся віды дзейнасці, якімі займаецца служба ратавання, палепшылася яе матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне. Усё гэта дае магчымасць аператыўна ліквідаваць надзвычайныя сітуацыі.



"Суперпак Инвест": в начале долгого пути

Часто для начала нового дела нужен только импульс. Таким толчком для появления в Беларуси ряда малых предприятий стала Государственная комплексная программа развития малых и средних городских поселений Республики Беларусь. Одно из них - СООО "Суперпак инвест", которое работает в Новоельне.

Программа была закреплена рядом документов, в том числе, Декретом Президента Республики Беларусь от 28 января 2008 года № 1, который предусматривал ряд льгот для предприятий, создаваемых на территории таких населенных пунктов.



Купель на агроусадьбе "Каля дуба"

По случаю праздника - Крещения Господня, который отмечается 19 января, на озере агроусадьбы "Каля дуба" будет освящена купель. Там каждый желающий сможет окунуться в освященную воду.

Подробнее о возможности "сходить на Иордан", а именно так еще называют Крещенское окунание в воду, корреспондентка газеты "Перамога" поинтересовалась у хозяина усадьбы Сергея Калпинского.



КУПЕЛЬ НА АГРАСЯДЗІБЕ

З нагоды свята – Хрышчэння Гасподня, якое адзначаецца 19 студзеня, на азярыне аграсядзібы “Каля дуба” будзе асвечана купель. Там кожны жадаючы зможа акунуцца ў асвячоную ваду.

Падрабязней пра магчымасць “схадзіць на Іярдань”, а менавіта так яшчэ называюць хрышчэнскае акунанне ў ваду, карэспандэнтка пацікавілася ў гаспадара сядзібы Сяргея Калпінскага.

-- Хто правядзе асвячэнне вады?
-- Мы дамовіліся з айцом Сергіем, настаяцелем храма аграгарадка Дварэц, што ён напярэдадні Вадохрышча правядзе абрад асвячэння купелі.

-- І калі можна будзе наведаць купель?
-- З 10 гадзін раніцы 19 студзеня, у святочны дзень, жадаючыя змогуць акунуцца ў асвячоную ваду.



УЗМАЦНЕННЕ БАРАЦЬБЫ З П’ЯНСТВАМ І АЛКАГАЛІЗМАМ

Да Адзінага дня інфармавання насельніцтва 17 студзеня 2013 года

У Дзятлаўскім раёне за 2012 год пад наглядам у доктара-нарколага знаходзіўся 181 чалавек (у 2011 годзе – 97 чалавек). З іх у стане псіхозу – 6 чалавек (у 2011 годзе -- 8), з сіндромам залежнасці ад алкаголю на дыспансерным уліку – 107 чалавек (у 2011 годзе -- 60), на прафілактычным уліку – 68 чалавек (у 2011 годзе -- 29).

За 2012 год на ўлік да доктара-нарколага ўзяты 21 падлетак (з іх 20 – за ўжыванне алкаголю са шкоднымі наступствамі, 1 – з сіндромам залежнасці ад алкаголю). У 2011 годзе такіх падлеткаў было 10.
Знята з уліку за 2012 год 168 чалавек, з іх з дыспансернага ўліку – 133, з прафілактычнага – 55 (за 2011 год зняты з уліку 90 чалавек).



НОВЫ ЗАКОН. НОВЫЯ ПАМЕРЫ ДАПАМОГІ

З 1 студзеня 2013 года ўступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей”. Што змянілася, што засталося ранейшым? Пра гэта карэспандэнтка газеты гутарыць з начальнікам раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва М. Жыдко.

-- Марыя Вікенцьеўна, што змянілася ў выплаце дапамогі ў сувязі нараджэннем дзіцяці?
-- Памер дапамогі не змяніўся. На першае дзіцяці прадугледжаны выплаты ў памеры 10-кратнай найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму, дзеючага на дату нараджэння дзіцяці; на другое і наступных дзяцей – 14-кратнай найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму, дзеючага на дату нараджэння дзіцяці. Аднак згодна з новым законам, у адрозненні ад таго, які дзейнічаў раней, пры вызначэнні памеру дапамогі, акрамя родных дзяцей (усыноўленых, удачароных), неабходна ўлічваць таксама выхоўваемых у сям’і пасынкаў і падчарыц ва ўзросце да 18 гадоў.



“СУПЕРПАК ІНВЕСТ”: НА ПАЧАТКУ ДОЎГАГА ШЛЯХУ

Часта для пачатку новай справы патрэбны толькі імпульс. Такім штуршком для з’яўлення ў Беларусі шэрагу малых прадпрыемстваў стала Дзяржаўная комплексная праграма развіцця малых і сярэдніх гарадскіх пасяленняў Рэспублікі Беларусь. Адно з іх – СТАА “Суперпак інвест”, што працуе ў Наваельні.
Праграма была замацавана шэрагам дакументаў, у тым ліку, Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2008 года №1, які прадугледжваў шэраг ільготаў для прадпрыемстваў, якія ствараюцца на тэрыторыі такіх населеных пунктаў.


НЕ НАВАТАРЫ, АЛЕ ПЕРШАПРАХОДЦЫ

Стварэнне СТАА “Суперпак інвест” мела тры асноўныя перадумовы: па-першае, попыт у Беларусі на мяшкі для сыпучых матэрыялаў, па-другое, адсутнасць у краіне сур’ёзных вытворцаў гэтай прадукцыі, па-трэцяе, з’яўленне мытных ільготаў на ўвоз абсталявання з-за мяжы.



АДБЫЛОСЯ КАЛЯДНАЕ ПРАДСТАЎЛЕННЕ

У Дзятлаўскім раённым доме культуры адбылося традыцыйнае каляднае прадстаўленне, якое падрыхтавалі выхаванцы нядзельнай школы пры храме Прэабражэння Гасподня горада Дзятлава.

У час мерапрыемства гучалі песні і вершы, прысвечаныя Нараджэнню Хрыста, былі паказаны невялікія тэатралізаваныя "замалёўкі". Яны распавядалі аб з'яўленні на свет Месіі.

Аб сэнсе гэтай падзеі дзятлаўчанам расказаў настаяцель прыхода храма Прэабражэння Гасподня, Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі, пратаіерэй Мікалай Пінчук. Віншуючы жыхароў горада са святам, ён пажадаў здароўя і дабрабыту, боскай міласці.



ЧЫГУНКА – ЗОНА ПАВЫШАНАЙ УВАГІ

На тэрыторыі абслугоўвання Лідскага АУС на транспарце ў 2012 годзе зарэгістравана 7 няшчасных выпадкаў з людзьмі, у якіх 5 чалавек загінулі і 2 атрымалі траўмы. Асноўнымі прычынамі здарэнняў з’явіліся невыкананне грамадзянамі правілаў асабістай бяспекі пры знаходжанні на аб’ектах чыгуначнага транспарту, пры пераходзе чыгуначных пуцей ва неустаноўленых месцах ці перад блізка ідучым цягніком, знаходжанне на аб’ектах транспарту ў стане алкагольнага ап’янення.

У асноўным ахвярамі няшчасных выпадкаў на аб’ектах чыгуначнага транспарту з’яўляюцца грамадзяне, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення, асобы, якія ігнаруюць правілы пераходу праз чыгуначныя пуці, а таксама тыя, хто легкадумна адносіцца да сцвярджэння: “чыгунка – зона павышанай бяспекі”.



ПА СТАРОНКАХ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЙ

У Дзятлаўскай дзіцячай бібліятэцы ёсць шэраг цікавых і пазнавальных кніг, знаёмства з якімі пашырыць кругагляд дзяцей.

Мноства карыснай інфармацыі юныя чытачы знойдуць у "Вялікай дзіцячай энцыклапедыі". Кніга складаецца з васьмі раздзелаў: "Цуды свету", "Скарбы свету", "Ваенныя таямніцы", "Ваенная тэхніка", "Цуды прыроды", "Жывёлы", "Дыназаўры".

У ілюстраванай энцыклапедыі "Зорнае неба" чытачу адкрываецца бязмежны свет Зямлі. Чытач даведваецца аб далёкіх галактыках, туманнасцях і зорках, асаблівасцях планет і малых нябесных целаў.
"Планета Зямля" -- кніга ў даступнай форме, займальна расказвае пра паходжанне нашай планеты, геаграфічныя адкрыцці, акіяны і мацерыкі, атмасферныя з'явы і надвор'е.



ХРЫШЧЭНСКАЯ ВАДА

Напярэдадні і ў сам дзень Богаяўлення (іншая назва свята Хрышчэнне Гасподне) -- 18-19 студзеня -- ва ўсіх праваслаўных храмах краіны будзе здзяйсняцца адзіны раз у годзе чын Вялікага асвячэння вады. Многія з нас прыйдуць у царкву назапасіцца святой вадой. Але адкуль пайшоў абрад асвячаць ваду і водныя крыніцы, ведае далёка не кожны. Паміж тым, быць у курсе гісторыі гэтага дзеяння неабходна кожнаму, хоць бы для таго, каб ставіцца да яго здзяйснення не на пасіўна-паганскім, а свядомым узроўні нашай веры.

Дакладна невядома, з якога часу сталі ўпершыню асвячаць ваду. Але паданне абвяшчае, што пачатак фарміравання чыну асвячэння вады заклаў адзін з дванаццаці вучняў Госпада Ісуса Хрыста святы апостал і евангеліст Матфей. Працягнуў фарміраванне абраду святы Прокл, вучань свяціцеля Іаана Залатавуста, які дапоўніў ранейшы чын некалькімі малітвамі.



КАНТРОЛЬ СУДА – ГАРАНТ АБАРОНЫ ПРАВОЎ

Напрыканцы лістапада ў Вышэйшым Гаспадарчым Судзе Рэспублікі Беларусь адбыўся круглы стол “Кантроль суда як забеспячэнне эфектыўнай дзейнасці судовых выканаўцаў”, мэтай якога з’яўлялася выпрацоўка пазіцыі адносна ролі суда ў арганізацыі кантролю за правільным і своечасовым выкананнем судовых пастановаў.

У нашай краіне кантроль за выкананнем судовых пастановаў, а таксама за дзейнасцю судовага выканаўцы ўскладзены на суды.

Судовая сістэма Беларусі заклікана гарантаваць абарону правоў усіх удзельнікаў эканамічных адносінаў: і беларускіх суб’ектаў гаспадарання, і замежных інвестараў, і дзяржавы. Такая абарона ажыццяўляецца пры дапамозе правядзення справядлівага судовага разбору і вынясення судовага рашэння, якое адпавядае закону.



Как бороться со вторым подбородком

С годами почти все женщины ощущают на себе проблему второго подбородка. В каком именно возрасте это произойдёт, зависит от генетических особенностей организма, а также способа жизни. Но не стоит опускать руки, есть множество способов избавиться от этого недостатка. Рассмотрим их поподробнее:



Преодолеем проблемы ребенка вместе

Рождение ребенка - это большая радость: еще один человек пришел в мир. Говорят, мы такие непохожие друг на друга, что ученые сравнивают человека и вселенную. Но, несмотря на это, младенец обычно развивается поэтапно, по законам, которые диктует природа. Сначала ребенок начинает держать голову самостоятельно, после - пытается садиться, учиться разговаривать, ходить ...

А что делать тем родителям, которые заметили, что их малыш еще не научилась делать то, что по силам сверстникам? Может, оно плохо слышит или видит? Куда обращаться? Кто первый должен прийти на помощь такой семье?



ПЕРААДОЛЕЕМ ПРАБЛЕМЫ ДЗІЦЯЦІ РАЗАМ

Нараджэнне дзіцяці -- гэта вялікая радасць: яшчэ адзін чалавек прыйшоў у свет. Кажуць, мы такія непадобныя адзін на аднаго, што вучоныя параўноўваюць чалавека з сусветам. Але, нягледзячы на гэта, немаўля звычайна развіваецца паэтапна, па законах, якія дыктуе прырода. Спачатку дзіця пачынае трымаць галаву самастойна, пасля -- спрабуе садзіцца, вучыцца размаўляць, хадзіць...

А што рабіць тым бацькам, якія заўважылі, што іх малое яшчэ не навучылася рабіць тое, што па сілах равеснікам? Можа, яно кепска чуе або бачыць? Куды звяртацца? Хто першы павінен прыйсці на дапамогу такой сям'і?

-- Доктар-педыятр, менавіта ён накіроўвае дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, -- тлумачыць дырэктар цэнтра Марына Эдвардаўна Гуговіч.



Учительницы любимой имя припомню...

Артемия Михайловна Чурило. Имя этой учительницы хорошо известно на Дятловщине. О ней часто вспоминают бывшие ученики. А это сотни людей, которые когда-то были детьми, сидели за партами и внимательно слушали рассказы Артемии Михайловны. А она как учительница русского языка и литературы рассказывала много интересного и полезного, как педагог сеяла в душах своих учеников разумное, доброе, вечное, как старший друг и советчик вдохновляла на достижение новых и новых успехов.

"Не боги кувшины лепят!" - Любила повторять Артемия Михайловна. Она прекрасно знала, что каждый человек к чему-то способен и каждый может найти свое место в жизни, если будет стремиться прожить ее достойно и честно.



НАСТАЎНІЦЫ ЛЮБАЙ ІМЯ ЎЗГАДАЮ...

Арцемія Міхайлаўна Чурыла. Імя гэтай настаўніцы добра вядома на Дзятлаўшчыне. Пра яе часта ўзгадваюць былыя вучні. А гэта сотні людзей, якія калісьці былі дзецьмі, сядзелі за партамі і ўважліва слухалі аповеды Арцеміі Міхайлаўны. А яна як настаўніца рускай мовы і літаратуры расказвала шмат цікавага і карыснага, як педагог сеяла ў душах сваіх вучняў разумнае, добрае, вечнае, як старэйшы сябар і дарадца натхняла на дасягненне новых і новых поспехаў.

"Не богі збаны лепяць!" -- любіла паўтараць Арцемія Міхайлаўна. Яна выдатна ведала, што кожны чалавек да чаго-небудзь здатны і кожны можа знайсці сваё месца ў жыцці, калі будзе імкнуцца пражыць яго годна і сумленна.



Победитель Рождественского турнира - Виктор Урбанович

29, 30 декабря 2012 года и 2 января 2013 года был проведен шахматный турнир среди сильнейших шахматистов района. Как и ожидалось, победителем соревнований стал многократный чемпион района Виктор Урбанович. Он же недавно вместе с Евгением Кононковым участвовал в областных соревнованиях.

Оба представителя нашего района выступили на областном турнире довольно успешно - подтвердили нормативы спортсменов 1-го разряда. Это выступление на областной арене произошло после длительного перерыва. На протяжении почти пяти лет наши шахматисты и шашисты не выезжали на областные соревнования, варились "в собственном соку".



Хозяйка участка


Под руководством Янины Владимировны Игнатик сельскохозяйственный участок №1 СПК "Дворец-Агро" был лучшим в колхозе и один из лучших в районе.

По широкому экрану "Витязя" проплывают деревенские пейзажи: поля, луга, дороги. Янина Владимировна вглядывается в кадр, вспоминает, комментирует. Видеофильм на экране посвящен 60-летию СПК "Дворец-Агро", который отметили в 2009 году. Женщина у телеэкрана - старше сельхозпредприятия: она родилась на здешней земле, выросла и всю жизнь работала. Холмы и раздолья от Новоельни до Дворца она знает не хуже, чем свой малополонковский дом. Она исходила их вдоль и поперек, агрономически изучила, познала ежедневной работой.



Современные осветительные приборы: ключевые недостатки и преимущества

В настоящее время светодиодное освещение проникло в большинство сфер применения устаревших морально лампочек накаливания.



17 января - комедийная драма "Мой парень - сумасшедший"

17 января - комедийная драма "Мой парень - сумасшедший", США, 2012 год.
Начало в 18.30, 21.00.
Стоимость билета 6000 рублей.



ВОЛЕЙБОЛ. Рождественский турнир


Районный волейбольный рождественский турнир выиграли команды СПК "Хвиневичи" и ЦРБ

В мужском турнире участвовали шесть команд: РОВД (победитель Рождественского турнира 2011 года), СПК "Хвиневичи", СПК "Гранит-Агро", ЦРБ, молодежная сборная, КХП. Отборочные турниры в двух группах завершились победами волейболистов СПК "Хвиневичи" и РОВД. Эти команды в стыковом матче и разыграли титул. Чемпионом турнира стала команда СПК "Хвиневичи".

Серебряный призер - команда РОВД. За бронзу турнира боролись команды, занявшие вторые места в отборочных группах - ЦРБ и КХП.



ВАЛЕЙБОЛ. КАЛЯДНЫ ТУРНІР

Раённы валейбольны калядны турнір выйгралі каманды СВК “Хвінявічы” і ЦРБ

У мужчынскім турніры ўдзельнічалі шэсць каманд: РАУС (пераможца Каляднага турніру 2011 года), СВК “Хвінявічы”, СВК “Граніт-Агра”, ЦРБ, маладзёжная зборная, КХП. Адборачныя турніры ў двух групах завяршыліся перамогамі валейбалістаў СВК “Хвінявічы” і РАУС (раённага аддзела ўнутраных справаў). Гэтыя каманды ў стыкавым матчы і разыгралі тытул. Чэмпіёнам турніру стала каманда СВК “Хвінявічы”.

Сярэбраны прызёр – каманда РАУС. За бронзу турніра змагаліся каманды, якія занялі другія месцы ў адборачных групах – ЦРБ і КХП. Мацнейшай у стыкавым паядынку аказалася каманда ЦРБ і стала трэцім прызёрам спаборніцтваў. На пятым месцы завяршылі турнір валейбалісты СВК “Граніт-Агра”, яны перамаглі ў стыкавым матчы маладзёжную каманду.



ПЕРАМОЖЦА КАЛЯДНАГА ТУРНІРУ – ВІКТАР УРБАНОВІЧ

29, 30 снежня 2012 і 2 студзеня 2013 года быў праведзены шахматны турнір сярод мацнейшых шахматыстаў раёна. Як і чакалі, пераможцам спаборніцтваў стаў шматразовы чэмпіён раёна Віктар Урбановіч. Ён жа нядаўна разам з Яўгенам Кананковым удзельнічаў у абласных спаборніцтвах.

Абодва прадстаўнікі нашага раёна выступілі на абласным турніры даволі паспяхова – пацвердзілі нарматыў спартсменаў 1-га разрада. Гэта выступленне на абласной арэне адбылося пасля працяглага перапынку. На працягу амаль пяці гадоў нашы шахматысты і шашысты не выязджалі на абласныя спаборніцтвы, варыліся “ва ўласным соку”.



КУРАГА, РАЗЫНКІ, АРЭХІ, МЁД -- У ЧЫМ ІХ КАРЫСЦЬ?

Устойлівасць нашага арганізма да розных хваробаў народныя дактары раяць умацоўваць пры дапамозе нескладанага, але вельмі смачнага рэцэпта -- курага, разынкі, арэхі, мёд. Вам трэба будзе толькі прыгатаваць такую страву, і зарад здароўя будзе забяспечаны. Карыснай гэта страва будзе і для дарослых людзей, якія маюць сардэчныя хваробы, схільныя да арытміі, паколькі курага -- багатая крыніца калію.

Прыгатаваўшы гэты вітамінны кактэйль: курага, разынкі, арэхі, мёд -- можна павысіць узровень гемаглабіну, прывесці ў норму ціск. Дзеці павінны ацаніць гэта як ласунак і як лекі адначасова. Прымаць яго неабходна раніцай да ежы -- па 1 чайнай лыжцы.

Асцярожнымі трэба быць тым, у каго ёсць алергія на любы з прадуктаў, якія ўваходзяць у склад стравы, і дзецям да трох гадоў.



ТРАГЕДЫІ НА НОВЫ ГОД

На пачатку 2013 года адбыўся шэраг надзвычайных сітуацый. Дзве з іх забралі жыцці дзяцей.
Адна з трагедый здарылася ў вёсцы Вуглы Мінскай вобласці. Загарэўся жылы драўляны дом. У адным з пакояў работнікі МНС знайшлі дзіця 2008 года нараджэння. Нягледзячы на намаганні ратаўнікоў і медыцынскіх работнікаў, хлопчыка выратаваць не ўдалося.

Як высветлілася, на момант пажару ён застаўся адзін у доме. Бацькі знаходзіліся на працы, за малодшым братам павінна была наглядаць старэйшая сястра. Аднак яна пайшла гуляць з сябрамі.

Пажар пашкодзіў сцены і маёмасць у доме. Адна з магчымых версій яго ўзнікнення -- выпаўшыя з печкі вуглі.

Устанаўліваецца прычына пажару, які адбыўся ў горадзе Асіповічы.



Удачи Вам, победители!

В выходные дни усиленно готовились к поездке в Гродно на областной тур республиканской предметной олимпиады наши районные победители, мальчики и девочки из разных учреждений образования Дятловщины. Необходимо было систематизировать все знания, так, как подсказывает опыт, дятловчан ждет жесткая конкуренция.

Кто же представляет наш район в Гродно? Это команда из 17 районных победителей, которые показали лучшие знания по различным дисциплинам. На олимпиаде по белорусскому языку честь Дятловщины будут защищать Екатерина Лещун (9 кл. Гимназии № 1 г. Дятлово), Александр Салаш (9 кл. СШ № 3 г. Дятлово), Карина Кардаш (10 кл. Новоельнянской СШ), Ольга Абрамчик ( 11 кл. гимназии № 1 г. Дятлово).



УДАЧЫ ВАМ, ПЕРАМОЖЦЫ!

Гэтымі днямі ўзмоцнена рыхтуюцца да паездкі ў Гродна на абласны тур рэспубліканскай прадметнай алімпіяды нашы раённыя пераможцы, хлопчыкі і дзяўчынкі з розных установаў адукацыі Дзятлаўшчыны. Да паездкі засталіся лічаныя гадзіны: неабходна сістэматызаваць усе веды, бо, як падказвае вопыт, дзятлаўчан чакае жорсткая канкурэнцыя.

Хто ж будзе прадстаўляць наш раён у Гродне? Гэта каманда з 17 раённых пераможцаў, якія паказалі лепшыя веды па розных дысцыплінах. На алімпіядзе па беларускай мове гонар Дзятлаўшчыны будуць абараняць Кацярына Ляшчун (9 кл. гімназіі №1 г. Дзятлава), Аляксандр Салаш (9 кл. СШ №3 г. Дзятлава), Карына Кардаш (10 кл. Наваельнянскай СШ), Вольга Абрамчык (11 кл. гімназіі №1 г. Дзятлава). Па рускай мове -- Марыя Кашко (11 кл. СШ №3 г. Дзятлава). Па матэматыцы -- Яўгенія Кетка (8 кл. гімназіі №1 г. Дзятлава), Ілья Скібінскі (8 кл. гімназіі №1 г. Дзятлава), Марк Ждановіч (10 кл. СШ №3 г. Дзятлава). Па інфарматыцы -- Андрэй Пульша (11 кл. гімназіі №1 г. Дзятлава), Андрэй Пазняк (11 кл. гімназіі №1 г. Дзятлава). Па фізіцы -- Вераніка Чыгір (11 кл. СШ №1 г. Дзятлава). Па англійскай мове -- Аляксей Шундрык (11 кл. гімназіі №1 г. Дзятлава). Па нямецкай мове -- Вікторыя Майсейчык (11 кл. Таркачоўскага д/с-СШ). Па біялогіі -- Іна Семяновіч (11 кл. СШ №1 г. Дзятлава). Па хіміі -- Андрэй Томчык (9 кл. Казлоўшчынскай СШ). Па працоўным навучанні -- Дзмітрый Ерамейчык (9 кл. Казлоўшчынскай СШ), Іван Якаўлеў (10 кл. Казлоўшчынскай СШ).



Берегите птиц - не кормите их!

В холодную погоду у водоемов можно встретить людей, которые любят кормить водоплавающих перелетных птиц. Как правило, такие люди считают, что делают доброе дело, помогая этим братьям нашим меньшим. На самом деле это не всегда так.

Орнитологи обращают особое внимание населения на то, что в это время кормление птиц недопустимо. От такой услуги им будет только хуже, поскольку, получая корм, птицы потенциально "получают приглашение" остаться на зимовку у нас.



Зимние "ледовые" скидки

Синоптики пообещали усиление морозов, а это значит, что любители активного образа жизни снова смогут выйти на лед. Теперь это будет вдвойне приятно, так как начали действовать зимние 20% скидки на прокат коньков.

Идею материально заинтересовать любителей льда осуществили районный комитет ОО «БРСМ» и отдел спорта и туризма Дятловского райисполкома.



Как стать военным?

До 1 апреля имеют возможность подать заявление в Дятловский районный военный комиссариат лица из числа гражданской молодежи, которые проживают на территории Дятловщины и собираются поступать в Военную академию Республики Беларусь города Минска.

Такую возможность имеют юноши в возрасте от 17 до 21 года, в том числе те, кто достиг этого возраста в год поступления, имеющие общее среднее образование или профессионально-техническое образование с общим средним образованием или среднеспециальное образование.



Как заработать на Форекс: дилинговые центры и другие секреты

Сейчас, при желании, очень легко стать трейдером – выбрал понравившуюся компанию и открыл счет. Но не все так просто: стать действительно эффективным и реально зарабатывающим трейдером в России возможно только для довольно ограниченного круга способных лиц. В чем причина? Конечно, в массе «подводных камней» и других препятствий на пути начинающего трейдера на валютной бирже Форекс.

Многие, не раз утратившие целые состояния, игроки, объективно осознающие свою финансовую несостоятельность, вновь и вновь пытались освоить навыки заработка на финансовом рынке, но теперь уже без участия в торговле на рынке финансов. Такая активная жизненная позиция довольно похвальна и может принести положительные результаты.



На Дятловщине стартовал фестиваль "MOBILAART"

"MobilaArt" - это республиканский фестиваль-конкурс мобильного кино, направленный на популяризацию научной и инновационной деятельности молодежи с помощью средств современных мобильных технологий. Его основные задачи: пропаганда общечеловеческих ценностей по средствам широких возможностей мобильного кино, выявлению и заинтересовывание талантливой молодежи, предоставление дополнительных возможностей для самореализации молодых людей; поддержка молодежных инициатив, направленных на реализацию социально значимой деятельности; популяризация искусства создания видеофильмов среди молодежи, а таксма содействие созданию творческих связей между молодежными видеостудии республики; поддержка творческой активности молодежи, поиск новых, нестандартных форм популяризации научной деятельности.

К участию в районном этапе конкурса приглашаются молодежные видеостудии и отдельные авторы, которым на момент создания ленты исполнилось не более 31 лет.



БЕРАЖЫЦЕ ПТУШАК -- НЕ КАРМIЦЕ IХ!

У халоднае надвор’е каля вадаёмаў можна сустрэць людзей, якія любяць карміць вадаплаваючых пералётных птушак. Як правіла, такія людзі лічаць, што робяць добрую справу, дапамагаючы гэтым братам нашым меншым. На самай справе гэта не заўсёды так.

Арнітолагі звяртаюць асаблівую ўвагу насельніцтва на тое, што ў гэты час кармленне птушак недапушчальнае. Ад такой паслугі ім будзе толькі горш, паколькі, атрымліваючы корм, птушкі патэнцыяльна "атрымліваюць запрашэнне" застацца на зімоўку ў нас. Як правіла, міграцыя ў заходнія і паўднёвыя месцы птушыных зімовак супадае з надыходам халадоў, а таксама недахопам корму для птушак, паколькі іх натуральныя крыніцы харчавання да гэтага часу сябе ўжо вычарпалі. Штучнае кармленне знішчае ў птушак міграцыйны інстынкт і заклікае іх не мігрыраваць у цёплыя рэгіёны, што можа пашкодзіць самім птушкам. У такой сітуацыі яны могуць застацца на зімоўку нават там, дзе, у прынцыпе, не змогуць перазімаваць нават пры дапамозе чалавека.



ДЗЯТЛАВА: ДВОР, ВОЛАСЦЬ, РАЁН

З гісторыі Дзятлаўскага раёна

Сучасны горад Дзятлава гістарычна стасуецца з паселішчам, якое ў пісьмовых крыніцах узгадваецца як "двор Здетело". У 1498 годзе двор быў падараваны Вялікім князем Літоўскім Аляксандрам гетману князю Астрожскаму. Згодна дарчага акта К. Астрожскі меў права заснаваць мястэчка. Звычайна з перадачай двара да яго далучалася і наваколле. Інвентар 1580 года засведчыў у здетельскім уладанні вёскі з прылеглымі “грунтамі”: Ахонава, Вусце, Заполле, Засецi (сучаснае Засецце), Нарбутовiчы (Нарбутавiчы), Клiшэвiчы (Клiшавiчы), Курпеші (Курпяшы), Норчевiчы (Норцавiчы), Пiнчiчi (Пенчыцы), Покгіры, (Погіры), Раклевiчы, Розважа (Разважжа), Ходевічы (Хадзяўляны), Ятвязь (Ятвезь), а таксама вёскі Хведевечы, Неоселое на Корсніку, Кунашэвiчы, Промшва i “Новоосажонае ў Новiнах”. Па нашых падліках, агульная плошча ўладання, у якое ўваходзілі пералічаныя паселішчы з “грунтамі”, склала звыш 283 квадратных кiламетраў.

У 1507 годзе Сігізмунд І пацвердзіў права князя Астрожскага на двор Здетело. Паселішча мясцілася па абодвух берагах ракі Дзятлаўкі і яе прытока Памарайкі.



ЗІМОВЫЯ "ЛЯДОВЫЯ" СКІДКІ

Сіноптыкі паабяцалі ўзмацненне маразоў, а гэта значыць, што аматары актыўнага ладу жыцця зноў змогуць выйсці на лёд. Цяпер гэта будзе ўдвая прыемна, бо пачалі дзейнічаць зімовыя 20% скідкі на пракат канькоў.

Ідэю матэрыяльна зацікавіць аматараў лёду ажыццявілі раённы камітэт ГА "БРСМ" і аддзел спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама.



КАЛЯДНЫЯ ВІНШАВАННІ І ПАДАРУНКІ

У межах акцыі "Нашы дзеці" 4 студзеня ў сацыяльным прытулку Дзятлаўскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра прайшло дабрачыннае мерапрыемства. Спецыялісты розных структур соцыума раёна, сярод якіх былі прадстаўнікі Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта, начальнік аддзела па справах моладзі А. Шырокіх, выконваючая абавязкі першага сакратара райкама ГА "БРСМ" Н. Чурай, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС В. Петрукевіч, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама С. Залучан і работнікі Дзятлаўскага раённага дома культуры ў ролі Дзеда Мароза і Снягуркі.

Валанцёры напярэдадні Калядаў павіншавалі дзяцей, якія цяпер знаходзяцца ў прытулку цэнтра, падарылі ім мяккія цацкі. Не абышлося без святочных карагодаў, вершаў для Дзядулі Мароза і традыцыйных салодкіх падарункаў. Атрымалася свята, якое парадавала выхаванцаў прытулка.



НА ДЗЯТЛАЎШЧЫНЕ СТАРТАВАЎ ФЕСТЫВАЛЬ "MOBILAART"

"MobilaArt" -- гэта рэспубліканскі фестываль-конкурс мабільнага кіно, накіраваны на папулярызацыю навуковай і інавацыйнай дзейнасці моладзі з дапамогай сродкаў сучасных мабільных тэхналогій. Яго асноўныя задачы: прапаганда агульначалавечых каштоўнасцяў па сродках шырокіх магчымасцяў мабільнага кіно; выяўленне і зацікаўліванне таленавітай моладзі, прадастаўленне дадатковых магчымасцяў для самарэалізацыі маладых людзей; падтрымка моладзевых ініцыятываў, накіраваных на рэалізацыю сацыяльна значнай дзейнасці; папулярызацыя мастацтва стварэння відэастужак сярод моладзі, а таксма садзеянне стварэнню творчых сувязяў паміж моладзевымі відэастудыямі рэспублікі; падтрымка творчай актыўнасці моладзі, пошук новых, нестандартных формаў папулярызацыі навуковай дзейнасці.

Да ўдзелу ў раённым этапе конкурсу запрашаюцца моладзевыя відэастудыі і асобныя аўтары, якім на момант стварэння стужкі споўнілася не больш за 31 год.



ЯК СТАЦЬ ВАЙСКОЎЦАМ?

Да 1 красавіка маюць магчымасць падаць заяву ў Дзятлаўскі раённы ваенны камісарыят асобы з ліку грамадзянскай моладзі, якія жывуць на тэрыторыі Дзятлаўшчыны і збіраюцца паступаць у Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь горада Мінска. Такую магчымасць маюць юнакі ва ўзросце ад 17 да 21 года, у тым ліку тыя, хто дасягнуў гэтага ўзросту ў год паступлення, маюць агульную сярэднюю адукацыю або прафесійна-тэхнічную адукацыю з агульнай сярэдняй адукацыяй ці сярэднеспецыяльную адукацыю.

У Акадэміі навучанне вядзецца на 6 факультэтах (агульнавайсковы, сувязі і аўтаматызаваных сістэмаў кіравання, супрацьпаветранай абароны, ваеннай разведкі, авіяцыйны, унутраных войскаў), дзе рыхтуюць спецыялістаў па 19 спецыяльнасцях, 6 накірунках, 31 спецыялізацыі. Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь амаль поўнасцю забяспечвае патрэбу Узброеных Сіл і іншых сілавых структур краіны ў афіцэрскіх кадрах.



ВАНДРОЎКА ПА СВЯТЫХ МЯСЦІНАХ НАВАГРУДЧЫНЫ

Прыхаджане Вензавецкага і Рудаяварскага прыходаў ажыццявілі паломніцкую паездку па святых мясцінах Навагрудчыны. Арганізаваў яе святар Алексій Лаўнік.

Перад паездкай быў адслужаны малебен у храме святых апосталаў Пятра і Паўла вёскі Вензавец. А першым прыпынкам вандроўкі стала святая крыніца непадалёку ад вёскі Ятра. Паломнікі набралі святой вады, затым наведалі храм вёскі Ятра. Пабылі таксама на месцы храма, які быў пабудаваны яшчэ ў 1773 годзе, а знішчаны ў 1943-ім.

Заехалі паломнікі і на другую святую крыніцу, што ля вёскі Мошча. Там зроблена купель, і некаторыя прыхаджане акунуліся ў святую ваду, нягледзячы на зімовы холад.



Крымінальная хроніка - 3

БЯСПЛАТНЫЯ ПРАДУКТЫ

Пенсіянер, 1945 года нараджэння, перадаў сваю банкаўскую картку беспрацоўнаму жыхару горада Дзятлава, 1960 года нараджэння. Прадпрымальны мужчына паспяшаўся скарыстацца чужым даверам і матэрыяльнымі сродкамі. У магазінах ён разлічваўся за прадукты харчавання карткай і патраціў з карт-рахунка пацярпелага 1000000 рублёў. Узбуджана крымінальная справа.

БАГАЖНІК З САКРЭТАМ

У вёсцы Галаўлі аўтаўладальнік пакінуў сваю машыну "Фальксваген-Джэта" без нагляду і не замкнуў багажнік. У ім ляжала бензапіла "Шціль", якая належала знаёмаму, жыхару горада Дзятлава. Нядбайнасцю гаспадара аўтамабіля скарысталіся двое беспрацоўных жыхароў вёскі Хадзяўляны. Яны скралі інстумент. Аўтамабіліст вельмі здзівіўся, калі бензапілы на месцы не аказалася. Сакрэт загадкавага багажніка раскрылі праваахоўнікі: яны знайшлі злодзеяў і канфіскавалі ў іх чужую маёмасць.



ЧЫРВОНЫЯ КОЛЕРЫ СТУДЗЕНЯ

Студзеню, акрамя чырвоных гранатаў, характэрны і іншыя самацветы чырвонага колеру -- ружовы кварц, александрыт і раданіт. Чырвоныя камяні -- гэта ўвасабленне асцярожнасці і разважлівасці. Вы ніколі не зробіце важнага крока без глыбокага абдумвання, калі не будзеце цалкам упэўнены ў паспяховым выніку. Для вас важней за ўсё інтэлект, і вы можаце спакойна дараваць сваім блізкім і падначаленым усё, калі яны неардынарныя і таленавітыя. З усіх чырвоных камянёў самымі шчаслівымі лічацца вогненна-чырвоны піроп і альмандзін.

Піроп -- гэта магніева-алюмініевы гранат ярка-чырвонага, вішнёвага, малінавага і чырвона-аранжавага колераў. Назва пайшла ад грэчаскага слова "пиропос" -- падобны агню. Піроп -- пастаянны спадарожнік алмазаў, ювелірны каштоўны камень, які ўпрыгожваў старажытнае адзенне, камень вельмі прыгожых таноў.



АБЕРАГАЙ МЯНЕ, МОЙ ТАЛІСМАН

Ва ўяўленнях людзей старажытных часоў, каштоўныя камяні павінны былі прыносіць іх уладальнікам шчасце і поспех ва ўсіх справах. З цягам часу людзі сталі звязваць гэтыя бліскучыя каменьчыкі з месяцам нараджэння, а ў 1968 годзе ў Лондане на Міжнародным кангрэсе мінеролагаў і астролагаў быу зацверджаны спецыяльны каляндар камянёў-самацветаў. Вось яго галоўная "старонка": студзень -- гранат, люты -- аметыст, сакавік -- аквамарын, красавік -- алмаз, май -- ізумруд, чэрвень -- жэмчуг, ліпень -- рубін, жнівень -- хрызаліт, верасень -- сапфір, кастрычнік -- апал, лістапад -- тапаз, снежань -- біруза.

У спалучэнні каменя-самацвета і месяца нараджэння чалавека назіраецца простая і лагічная тэндэнцыя: сярод камянёў вясенніх і першых летніх месяцаў пераважаюць зялёныя і светлыя адценні; сярэдзіна лета і яго спёка выклікаюць у памяці чырвоныя і жоўтыя колеры; восень прыцягвае да яркіх і сініх, а зіма -- да блакітных і фіялетавых таноў. І выключэнні, якія здаюцца нам на першы погляд, толькі пацвярджаюць агульнае правіла. Так, напрыклад, вогненна-чырвоны студзеньскі гранат быццам бы грэе, як гарачыя вуглі ў каміне, у зімовую сцюжу; зіхатлівыя красавіцкія брыльянты, вытачаныя з алмазаў, асацыіруюцца з ледзяшамі, якія растаюць; жэмчуг -- талісман гарачага чэрвеня -- нагадвае кроплі ранішняй расы на траве гэтага багатага на росы месяца.



ЯКІЯ ПАДАРУНКІ ПАД ЁЛАЧКАЙ?

Доўжацца зімовыя святы -- хутка будзем сустракаць Стары Новы год. А гэта значыць, яшчэ будуць падарункі, усмешкі, віншаванні, ёсць магчымасць патэлефанаваць тым, да каго не паспелі або не змаглі дазваніцца ў навагоднюю ноч, сказаць цёплыя шчырыя словы пажаданняў.

А што жадалі адзін аднаму школьнікі і педагогі нашага раёна, як для іх праходзяць святы, ці важкая сёлета скарбонка добрых справаў? Пра гэта карэспандэнтцы расказала галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Н. Калодка.

-- Наталля Яўгенаўна, раскажыце пра штогадовую акцыю "Нашы дзеці".
-- "Нашы дзеці" -- гэта традыцыйная рэспубліканская дабрачынная акцыя, якая праходзіць пры падтрымцы кіраўніцтва нашай дзяржавы. Яе мэта -- аказанне дапамогі дзецям-інвалідам, сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў і, безумоўна, арганізацыя і правядзенне навагодніх святаў.



ПЕРШАЯ ДАПАМОГА ПРЫ АБМАРАЖЭННЯХ

Абмаражэнні здараюцца пры доўгім уздзеянні холада на які-небудзь участак цела. Садзейнічаюць узнікненню абмаражэнняў моцны вецер, высокая вільготнасць, хваравіты стан чалавека, маларухомасць, алкагольнае ап’яненне.

Спачатку пацярпелы адчувае холад, які змяняецца аняменнем -- пры ім знікае боль, а затым і адчувальнасць. Абмарожаная скура бледна-сінюшная, халодная. Пры расціранні і саграванні пашкоджанай часткі цела з’яўляецца моцны боль.

Першая медыцынская дапамога заключаецца ў неадкладным саграванні пацярпелага і асабліва абмарожанай часткі. Для гэтага чалавека ўносяць ці ўводзяць у цёплае памяшканне, знімаюць абутак і пальчаткі. Абмарожаную частку цела спачатку расціраюць сухой тканінай, затым змяшчаюць у таз з цёплай вадой (30-32 градусы). За 20-30 хвілін тэмпературу вады паступова даводзяць да 40-45 градусаў. Канечнасць добра адмываюць з мылам ад забруджвання. Пры неглыбокіх абмаражэннях канечнасць можна сагрэць з дапамогай грэлкі або нават цяпла рук.



ЛІЧБЫ НОВАГА ГОДА

Новы 2013 год сустрэў беларусаў павышэннем цэнаў на шэраг тавараў, рэсурсаў і паслугаў. З другога боку, павышаюцца фіксаваныя выплатныя велічыні і ўводзяцца некаторыя палёгкі па выплаце некаторых плацяжоў і пазыкаў.



НАВАГОДНІ МАЛЕБЕН У ЖЫРОВІЧАХ

У ноч на 1 студзеня ў Нікольскім храме Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра прайшоў навагодні малебен.



ГАСПАДЫНЯ ЎЧАСТКА

Пад кіраўніцтвам Яніны Уладзіміраўны Ігнацік сельскагаспадарчы ўчастак №1 СВК “Дварэц -Агра” быў лепшы ў калгасе і адзін з лепшых у раёне



Безопасная пиротехника

Накануне Нового года на мини-рынке города Дятлово прошла совместная профилактическая акция "Безопасный Новый год", которую провели отдел по делам молодежи Дятловского райисполкома, районный комитет общественного объединения «БРСМ», районный отдел по чрезвычайным ситуациям. Акцент ставился на правила пользования пиротехническими изделиями.

- Только в период с 31 декабря по 2 января прошлого года в Беларуси из-за неправильного пользования пиротехникой произошли более 50 несчастных случаев, - объяснили участники акции, ученики старших классов средней школы № 1 города Дятлово и Дворецкой СШ. - Поэтому цель нашего мероприятия - еще раз напомнить жителям г.Дятлово о правилах безопасности во время новогодних праздников.



БЯСПЕЧНАЯ ПІРАТЭХНІКА

Напярэдадні Новага года на міні-рынку горада Дзятлава прайшла сумесная прафілактычная акцыя "Бяспечны Новы год", якую правялі аддзел па справах моладзі райвыканкама, раённы камітэт грамадскага аб'яднання "БРСМ", раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Акцэнт ставіўся на правілы карыстання піратэхнічнымі вырабамі.

-- Толькі ў перыяд з 31 снежня па 2 студзеня мінулага года ў Беларусі з-за няправільнага карыстання піратэхнікай адбыліся больш за 50 няшчасных выпадкаў, -- патлумачылі ўдзельнікі акцыі, вучні старэйшых класаў сярэдняй школы №1 горада Дзятлава і Дварэцкай СШ. -- Таму мэта нашага мерапрыемства -- яшчэ раз нагадаць жыхарам Дзятлава аб правілах бяспекі ў час навагодніх святаў.



Сенатор Андрей Павловский провел прием граждан

Накануне Нового года в Дятловском районном исполнительном комитете член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь пятого созыва от Гродненской области Андрей Павловский провел свой первый на Дятловщине прием граждан. В поисках справедливости к сенатору обратились в большинстве люди, которые уже прошли все инстанции, от прокуратуры до суда, и которые не добились положительных результатов. Как отметил Андрей Павлович, такие проблемы граждан сложно решать прямо на месте, в приемной.

К сенатору пришли 5 человек, все записались на прием заранее. Вопросы касались возмещения страховой компанией вреда, неуплаты предприятием своим акционерам дивидендов, долгосрочного разбирательство по земельному разделу, разрешения ситуации с подтоплением приусадебного участка, отмены решения о лишении права на квартиру.



СЕНАТАР АНДРЭЙ ПАЎЛОЎСКІ ПРАВЁЎ ПРЫЁМ ГРАМАДЗЯН

Напярэдадні Новага года ў Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад Гродзенскай вобласці Андрэй Паўлоўскі правёў свой першы на Дзятлаўшчыне прыём грамадзян. У пошуках справядлівасці да сенатара звярнуліся ў большасці людзі, якія ўжо прайшлі ўсе інстанцыі, ад пракуратуры да суда, і якія не дабіліся станоўчых вынікаў. Як адзначыў Андрэй Паўлавіч, такія праблемы грамадзян складана вырашаць прама на месцы, у прыёмнай.

Да сенатара прыйшлі 5 чалавек, усе запісаліся на прыём загадзя. Пытанні датычыліся кампенсацыі страхавой кампаніяй шкоды, нявыплаты прадпрыемствам сваім акцыянерам дывідэндаў, доўгатэрміновага разбіральніцтва па зямельным падзеле, вырашэння сітуацыі з падтапленнем прысядзібнага ўчастка, адмены рашэння аб пазбаўленні права на кватэру.



На праздники и каникулы вместе

Накануне новогодних праздников Дятловская СШ № 1, благодаря богатой фантазии и умелым рукам учеников и педагогов, превратилась в волшебное царство Снежной Королевы. В каждом фойе учреждения появились различные художественные композиции, открылось новогоднее кафе, зимняя выставка декоративно-прикладного творчества.

Прошли непохожие один на другой новогодние утренники для учащихся, богатые на конкурсы и развлечения, хороводы у елки.

В рамках акции "Наши дети" 6 учеников школы побывали на районном утреннике для одаренных детей, 4 - на областном утреннике в Гродно, Екатерина Залевская, ученица 5 "А" класса, ездила на "Президентскую елку".



Новогодние приключения в Простоквашино

Согласно традиции, марафон новогодних утренников в СШ № 3 стартовал у первоклассников. Эстафету переняли остальные воспитанники учреждения. В этом году старшие ученики вместе с заместителем директора по учебной работе В. П. Басаем подготовили развлекательную программу "Новогодние приключения в Простоквашино".

К школьникам приехали Дядя Фёдор, Кот Матроскин, пес Шарик. Утренник не обошелся без Бабы-Яги, которая в этом году была очень хорошая, потому что дети ее перевоспитали, привили этой сказочной героини навыки культурного поведения. Вместе с Бабой-Ягой на празднике появились любимые всеми детьми Заяц и Волк из мультфильма "Ну, погоди!". Оказалось, они подружились, и Волк больше не стремится догнать и съесть Зайца.



НА СВЯТЫ І КАНІКУЛЫ РАЗАМ

Напярэдадні навагодніх святаў Дзятлаўская СШ №1, дзякуючы багатай фантазіі і ўмелым рукам вучняў і педагогаў, ператварылася ў чароўнае царства Снежнай Каралевы. У кожным фае ўстановы з'явіліся розныя мастацкія кампазіцыі, адкрылася навагодняе кафэ, зімняя выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
Прайшлі непадобныя адзін на другі навагоднія ранішнікі для вучняў, багатыя на конкурсы і забавы, хараводы ля ёлкі.

У межах акцыі "Нашы дзеці" 6 вучняў школы пабылі на раённым ранішніку для адораных дзяцей, 4 -- на абласным ранішніку ў Гродне, Кацярына Залеўская, вучаніца 5 "А" класа, ездзіла на "Прэзідэнцкую ёлку".

Напярэдадні Новага года ў межах акцыі "Цуды на каляды" члены грамадскіх аб'яднанняў "БРПА" і "БРСМ" нашай школы, валанцёрскія атрады "Цеплыня душы" і "Нашы сэрцы хворым дзецям" наведалі сацыяльна-педагагічны і карэкцыйна-рэабілітацыйны цэнтры, дзіцячае аддзяленне Дзятлаўскай бальніцы, дзіцячы сад №2.



НАВАГОДНІЯ ПРЫГОДЫ Ў ПРАСТАКВАШЫНЕ

_______________________________________________________________________________________________
У каждого игромана свой диапазон игр, которые ему интересны. Если вы любите утсраивать домашние игры с кошками, то и компьютерные игры про кошек вызовут у вас интерес. Наберите в поисковой строке любого браузера набрать "Игры про котов", и вы не пожалеете.
_______________________________________________________________________________________________

Згодна з традыцыяй, марафон навагодніх ранішнікаў у СШ №3 стартаваў у першакласнікаў. Эстафету перанялі астатнія выхаванцы ўстановы. Сёлета старэйшыя вучні разам з намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце В. П. Басаём падрыхтавалі забаўляльную праграму "Навагоднія прыгоды ў Прастаквашыне".

Да школьнікаў завіталі Дзядзька Фёдар, Кот Матроскін, Сабака Шарык. Ранішнік не абышоўся без Бабы-Ягі, якая сёлета была вельмі добрая, таму што дзеці яе перавыхавалі, прывілі гэтай казачнай гераіні навыкі культурных паводзінаў. Разам з Бабай-Ягой на свяце з'явіліся любімыя ўсімі дзецьмі Заяц і Воўк з мультфільма "Ну, пачакай!". Аказалася, яны пасябравалі, і Воўк больш не імкнецца дагнаць і з'есці Зайца.



НАВАГОДНІ МАЛЕБЕН У ЖЫРОВІЧАХ

У ноч на 1 студзеня ў Нікольскім храме Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра прайшоў навагодні малебен.
Згодна з традыцыяй, малебен на Новы год ажыццяўляецца за тых, для каго галоўным атрыбутам гэтай ночы з’яўляюцца спіртныя напоі. Другая (афіцыйная) назва гэтай службы -- малебен святому Ваніфацыю. Нагадаю, што 1 студзеня, у першы дзень новага года царква шануе памяць святога, які сам да звароту да хрысціянства пакутаваў на п’янства. Яму моляцца аб збаўленні ад гэтай згубнай страсці.

Упершыню малебен на Новы год быў здзейснены ў 1993 годзе. У надышоўшым 2013 годзе ў яго своеасаблівы юбілей – 20-годдзе. Як сведчаць старэйшыя жыхары манастыра, ініцыятарам першага навагодняга малебна быў архімандрыт Гурый (цяпер -- архіепіскап Навагрудскі і Лідскі).



Молодые специалисты Дятловщины встретились с руководством района

Накануне новогодних праздников состоялась встреча молодежи, прибывшей на работу в район в 2011-2012 годах, с председателем райисполкома Иван Иосифович Крохмальчиком, его заместителями, руководителями отделов и служб.

Началось мероприятие с информации о гарантии молодым специалистам, которую во внимание присутствующим предложил начальник отдела организационно-кадровой работы райисполкома Сергей Петрович Богданович. Он заострил внимание на всевозможных выплатах, единоразовой помощи, размере тарифной ставки, надбавках, предусмотренных молодым специалистам. С. Богданович подробно остановился на возможностях дальнейшего образования молодых людей, повышении квалификации, затронул проблему жилья работников социальной сферы.



Приглашает новогоднее кафе

В импровизированном новогоднем кафе с очаровательным названием "Лунный свет", которое на время районного утренника для детей с особенностями психофизического развития открылось в актовом зале гимназии № 1 города Дятлово, праздник встречали 45 детей со всего района.

Среди них были воспитанники Центра коррекционно-развивающего обучения и реабилитации, их родители, гости. Веселую компанию сюда пригласила директор Центра, она же ведущая праздничной программы, Марина Гугович и коллектив учреждения.

В качестве гостей на новогоднюю встречу были также приглашены представители спонсорских организаций, которые в рамках акции "Наши дети" собрали средства на призы и подарки к празднику.



Береженого год бережет

Совсем недавно вступил в свои права 2013-й, который объявлен Годом бережливости. Экономить расходы или больше зарабатывать, откладывать в чулок или сосредотачиваться на духовных ценностях? На самый волнующий насущный вопрос - "Что следует беречь в следующем году?" - Ответили руководители организаций и предприятий нашего района.

Наталья Борисовна Барцевич, директор центра банковских услуг № 407 ОАО "АСБ "Беларусбанк":
- В будущем году следует беречь три вещи: здоровье - свое и близких, нервы - собственные и людские, свои семьи. Если есть здоровье - все остальное купится, добудется, приложится; если есть спокойные нервы - будет сильным и здоровье, а если есть прочная семья, то любые нервотрепки и недомогания можно вылечить, пережить и вместе идти дальше.



Дачное строительство

Дачное строительство на протяжении многих лет служит предметом приложения сил многих строительных организаций и отдельных граждан. На определенном этапе развития социалистическое государство стало испытывать трудности с обеспечением граждан продуктами питания. Мяса, молока, овощей и фруктов хронически не хватало. Для того чтобы поправить сложившееся положение на правительственном уровне было принято решение о развитии дачного хозяйства. Официальное звучание этого решения сейчас ни кто толком и не помнит, но суть его заключалась в том, чтобы дать возможность людям самим себя обеспечивать.

В настоящее время строительство дачного дома представляет профессиональный интерес для строительных компаний и свободных специалистов. Это в недалеком прошлом, когда дачные участки имели стандартную площадь в 6 соток, каждый владелец проявлял здесь свои фантазии и демонстрировал возможности. Но и в те годы все начиналось с того, что по периметру участка возводился забор. Изгородь, следует отметить, «городили» из чего попало. После того, как дачное движение получило распространение, практически, на всей территории страны, этот фактор стали учитывать серьезные коммерческие структуры.



Новый год со Смешариками в СШ №1

26 декабря в актовом зале Дятловской СШ № 1 прошел районный новогодний утренник для детей-сирот и детей, оставшихся без попечения родителей. Всего на праздник были приглашены 96 детей. Также здесь побывали гости: заместитель председателя Дятловского райисполкома, председатель комиссии по делам несовершеннолетних райисполкома П. И. Чирко, директор центра банковских услуг № 407 ОАО "Беларусбанк" Н. Б. Борцевич, начальник отдела образования райисполкома И. С. Кухаревич, заместитель председателя комиссии по делам несовершеннолетних райисполкома С. В. Залучан.

Праздничная программа мероприятия - совместный проект работников Дятловского районного дома культуры и Центра творчества детей и молодежи города Дятлово. Шутки, улыбки, песни, хорошее настроение юным участникам праздника дарили Иван Иванович Коско и театральная студия "Мелодия души". В гости к детям пришли герои популярного мультфильма "Смешарики" - ростовые куклы, в образе которых выступали воспитанники театральной студии.



Дарья Волкова - дипломант республиканской олимпиады

На сцене выступала девушка-подросток. В сопровождении гитары звучала песня про Ассоль, про мечты и желания, которые обязательно сбудутся, если в них верить, если к ним стремиться, если работать для их достижения.

Для Дарьи Волковой эти слова являются жизненным кредо. Прошло уже несколько лет, как она принимала участие в районном смотре-конкурсе "Мелодии любви". Дарья уже повзрослела, однако увлечение музыкой по-прежнему осталось неизменным: девушка умеет играть на гитаре, овладевает баяном и фортепиано в Дятловской детской школе искусств. Мечтает поступить в Лидский колледж искусств. Способствовать этому будет и желание, и неплохая подготовка - об этом свидетельствует третье место на республиканской олимпиаде по теории музыкальных дисциплин.

 

МАЛАДЫЯ СПЕЦЫЯЛІСТЫ ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ СУСТРЭЛІСЯ З КІРАЎНІЦТВАМ РАЁНА

Напярэдадні навагодніх святаў адбылася сустрэча моладзі, якая прыбыла на працу ў раён у 2011-2012 гадах, са старшынёй райвыканкама Іванам Іосіфавічам Крахмальчыкам, яго намеснікамі, кіраўнікамі аддзелаў і службаў.

Пачалося мерапрыемства з інфармацыі пра гарантыі маладым спецыялістам, якую да ўвагі прысутных прапанаваў начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Сяргей Пятровіч Багдановіч. Ён засяродзіў увагу на разнастайных выплатах, адзінаразовай дапамозе, памеры тарыфнай стаўкі, надбаўках, прадугледжаных маладым спецыялістам. С. Багдановіч падрабязна спыніўся на магчымасцях далейшай адукацыі маладых людзей, павышэнні кваліфікацыі, закрануў праблему жылля работнікаў сацыяльнай сферы.



РАЖДЖАСТВО ЦІ КАЛЯДЫ: ЯК ПРАВІЛЬНА НАЗВАЦЬ СВЯТА?

(на матэрыяле рэспубліканскай прэсы)

Мова – люстэрка чалавека, а газета – люстэрка эпохі, у якую жыве чалавек.
Ужо ў першабытным грамадстве з’явілася рэлігія, якая стала неад’емным спадарожнікам чалавека і ў паўсядзённым жыцці, і ў святы. Надзвычай уплывовая язычніцкая (паганская) вера паступова выцяснялася хрысціянствам, але гэты працэс так і не атрымаў свайго канчатковага завяршэння. Пра гэта сведчыць факт суіснавання на побытавым узроўні хрысціянскай і язычніцкай абраднасці, а на моўным – двух розных найменняў адной даты (адпаведна – двух святаў розных рэлігій). Самы яркі прыклад такога дубліравання – Ражджаство і Каляды.

Гэта зімовыя святы розных рэлігійных традыцый – хрысціянскай і язычніцкай адпаведна. Аднак на старонках сённяшняга перыядычнага друку гэтыя паняцці вельмі часта або цалкам атаясамляюцца, або беспадстаўна падмяняюцца адно адным, або змешваюцца некаторыя іх атрыбуты, што, натуральна, выражаецца і ў падмене саміх назваў. Гэтаму ёсць пазамоўнае тлумачэнне: дзесяцігоддзямі перыядычны друк аніяк не рэагаваў на існаванне пэўных традыцый, звязаных са святкаваннем гэтых падзей.



ЗАПРАШАЕ НАВАГОДНЯЕ КАФЭ

У імправізаваным навагоднім кафэ з чароўнай назвай "Месяцовае святло", якое на час раённага ранішніка для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця адкрылася ў актавай зале гімназіі №1 горада Дзятлава, свята сустракалі 45 дзяцей з усяго раёна. Сярод іх былі выхаванцы Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, іх бацькі, госці. Вясёлую кампанію сюды запрасіла дырэктар Цэнтра, яна ж вядучая святочнай праграмы, Марына Гуговіч і калектыў установы.

У якасці гасцей на навагоднюю сустрэчу былі таксама запрошаны прадстаўнікі спонсарскіх арганізацый, якія ў межах акцыі "Нашы дзеці" сабралі сродкі на прызы і падарункі да свята.

Прысутных у зале павіншавалі з Новым годам, пажадалі моцнага здароўя, надзеі, дабрыні, шчасця начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама М. Мацюкевіч і прадстаўнік раённай арганізацыі "Беларускі саюз афіцэраў" А. Бургун.



БЕРАЖЛІВАГА ГОД БЕРАЖЭ

Зусім нядаўна ўступіў у свае правы 2013-ы, які абвешчаны Годам беражлівасці. Ашчаджаць выдаткі або больш зарабляць, адкладваць у панчоху або засяроджвацца на духоўных каштоўнасцях? На самае хвалюючае надзёнае пытанне – “Што варта берагчы ў наступным годзе?” – адказалі кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў нашага раёна.

Наталля Барысаўна Барцэвіч, дырэктар цэнтра банкаўскіх паслугаў №407 ААТ “ААБ “Беларусбанк”:
-- У новым годзе варта берагчы тры рэчы: здароўе – сваё і блізкіх, нервы – уласныя і людскія, свае сем’і. Калі ёсць здароўе – усё астатняе купіцца, здабудзецца, прыкладзецца; калі ёсць спакойныя нервы – будзе моцным і здароўе, а калі ёсць трывалая сям’я, то любыя нерваванні і недамаганні можна вылечыць, перажыць і разам ісці далей.



ПРЫГАДАЕМ ПАДЗЕІ ДУХОЎНАГА ЖЫЦЦЯ

Вось і надышло галоўнае свята года – навалецце – падзея, якае з аднаго боку падводзіць вынікі адышоўшага года, пакінуўшы ў мінулым дасягненні і адкрыцці, поспехі і няўдачы, з іншага – дае пачатак новым, не менш значным і ад таго чаканым момантам нашага жыцця. Кожны чакае надыходу новага года з хваляваннем і надзеяй на светлую будучыню. Але якім запомніўся адышоўшы год для веруючага чалавека? Што значнага адбылося ў 2012 годзе ў царкоўнай сферы? Не ці выпусцілі мы чаго важнага з увагі, стаміўшыся ад патоку навін? Успомнім яшчэ раз найбольш важныя падзеі мінулага года.

Яркім момантам пачатку года стала ўрачыстая цырымонія ўручэння прэміі "За духоўнае адраджэнне", якая праходзіла ў Вялікай зале Палаца Рэспублікі. У ліку пяці лаўрэатаў высокай прэміяй ўшанаваны быў і архіепіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый. За 16 гадоў архіпастырскага служэння стараннямі Уладыкі было наладжана царкоўнае жыццё, адчынена мноства новых храмаў, пачалося выдавецтва епархіяльнай газеты і дзіцячага часопіса "Колыбель". Бацькоўскі клопат і разуменне знаходзіць у яго кожны, ніхто не застаецца сам-насам са сваёй бядой.



НОВЫ ГОД СА СМЯШАРЫКАМІ

26 снежня ў актавай зале Дзятлаўскай СШ №1 прайшоў раённы навагодні ранішнік для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Усяго на свята былі запрошаны 96 дзяцей. Таксама тут пабылі госці: намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама, старшыня камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама П. І. Чырко, дырэктар цэнтра банкаўскіх паслугаў №407 ААТ "Беларусбанк" Н. Б. Барцэвіч, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама І. С. Кухарэвіч, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама С. В. Залучан.

Святочная праграма мерапрыемства -- сумесны праект работнікаў Дзятлаўскага раённага дома культуры і Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава. Жарты, усмешкі, песні, добры настрой юным удзельнікам свята дарылі Іван Іванавіч Каско і тэатральная студыя "Мелодыя душы". У госці да дзяцей завіталі героі папулярнага мультфільма "Смяшарыкі" -- роставыя лялькі, у вобразе якіх выступалі выхаванцы тэатральнай студыі.



ШЧОДРЫ ВЕЧАР

На Каляды адзначалі тры куцці. Гістарычнымі каранямі Каляды ўзыходзяць да старажытных часоў, калі рознымі народамі праводзілася святкаванне зімовага сонцастаяння. З увядзеннем хрысціянства на нашых землях пачатак Калядаў сталі звязваць з Ражством Хрыстовым. Напярэдадні Ражства, 6 студзеня, сям’я збіралася на перадкалядную вячэру – яна называлася ў народзе куццёю. Таксама куццёю называлася і абавязковая рытуальная страва – каша з ячных ці іншых крупаў. Вячэра мела і больш дакладную назву – першая, вялікая або багатая куцця. І хоць да вялікага свята старанна рыхтаваліся яшчэ з Піліпаўкі, тым не менш стол быў посны, паколькі разгаўляцца дазвалялася толькі назаўтра. Добра звараная куцця прадказвала ўдалы ўраджай ячменю. Калі сям’я садзілася за стол, гаспадар стукаў у акно і клікаў мароз куццю есці. Варажылі за сталом, выцягваючы з-пад абруса сцябліны пакладзенага папярэдне сена.

Доўгая сяніна паказвала на высокі лён улетку. Густыя зоркі на небе ў гэту ноч сведчылі пра добры ўраджай збожжа, грыбоў, багаты прыплод хатняй жывёлы. Завіруха давала ўпэўненасць, што добра будуць раіцца пчолы. Калі чарнела з-за адлігі дарога, гэта значыла, што лета будзе багатае на “чорнае зерне” – грэчку.



АБ ЭФЕКТЫЎНАСЦІ РАБОТЫ І РЭАЛІЗАЦЫІ ІНВЕСТЫЦЫЙНЫХ ПРАЕКТАЎ ААТ “МАСТАДРЭЎ”

У рабоце калегіі па праверцы прымалі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва Гродзенскага аблвыканкама ААТ “Мастадрэў”, падрадных арганізацый – ААТ “Інстытут “Гроднагіпрабуд”, ДАУП “Гроднааблсельбуд”.
Калегіяй адзначана, што нягледзячы на аказаную дзяржаўную падтрымку ў памеры 41,3 млрд. рублёў за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэтУ, фінансавае становішча таварыства нездавальняючае. Па выніках работы за 10 месяцаў 2012 года таварыства атрымала страты ад рэалізацыі ў памеры 3,4 млрд. рублёў, рэнтабельнасць мінус 1,4%. Каэфіцыенты бягучай ліквіднасці, забяспечанасці ўласнымі абаротнымі сродкамі і забяспечанасць фінансавых абавязацельстваў актывамі ніжэй нарматыўных значэнняў.

Чысты прыбытак у балансе таварыства ў памеры 597 млн. рублёў не адлюстроўвае сапраўднае становішча справаў, паколькі атрымана ў выніку заліку стратаў сумамі пераацэнкі асноўных сродкаў.



ДАР'Я ВОЛКАВА -- ДЫПЛАМАНТ РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ

На сцэне выступала дзяўчына-падлетак. У суправаджэнні гітары гучала песня пра Асоль, пра мары і жаданні, якія абавязкова збудуцца, калі ў іх верыць, калі да іх імкнуцца, калі працаваць дзеля іх дасягнення.

Для Дар'і Волкавай гэтыя словы з'яўляюцца жыццёвым крэда. Прайшло ўжо некалькі гадоў, як яна прымала ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе "Мелодыі кахання". Дар'я ўжо пасталела, аднак захапленне музыкай па-ранейшаму засталося нязменным: дзяўчына ўмее іграць на гітары, авалодвае баянам і фартэпіяна ў Дзятлаўскай дзіцячай школе мастацтваў. Марыць паступіць у Лідскі каледж мастацтваў. Спрыяць гэтаму будзе і жаданне, і някепская падрыхтоўка -- аб гэтым сведчыць трэцяе месца на рэспубліканскай алімпіядзе па тэорыі музычных дысцыплін.



ПРАВАСЛАЎНЫ КАЛЯНДАР НА 2013 ГОД

7 студзеня -- Нараджэнне Хрыстова
14 студзеня -- Абразанне Гасподне
19 студзеня -- Святое Богаз’яўленне. Хрышчэнне Гасподне
15 лютага -- Стрэчанне Гасподне
17 сакавіка -- Даравальная нядзеля
28 сакавіка -- 4 мая -- Вялікі пост
22 сакавіка -- Сорак мучанікаў Севасційскіх
7 красавіка -- Дабравесце Прасвятой Багародзіцы
28 красавіка -- Уваход Гасподні ў Іерусалім. Вербная нядзеля
5 мая -- ВЯЛІКДЗЕНЬ



КАТАЛІЦКІ КАЛЯНДАР НА 2013 ГОД

1 студзеня – Святой Багародзіцы Дзевы Марыі
6 студзеня – Аб’яўленне Пана
13 студзеня — Хрост Пана
2 лютага – Ахвяраванне Пана
11 лютага -- Найсвяцейшай Панны Марыі з Лурда
13 лютага -- Папялец
4 сакавіка -- Казіміра Люцыяна
19 сакавіка -- Урачыстасць Святога Юзафа
24 сакавіка -- Пальмавая нядзеля
31 сакавіка -- Вялікдзень
1 красавіка -- Велікодны панядзелак
7 красавіка -- Божай Міласэрнасці
8 красавіка -- Звеставанне Пана
9 мая -- Унебаўшэсце Пана



Светлана Латушко: В жизнь нужно верить

Привлекательная женщина. Профессионал своего дела. Многодетная мама. Все это касается Светланы Ивановны Латушко, главного специалиста управления по труду, занятости и социальной защите населения Дятловского райисполкома. В этом году она представлена к награждению грамотой областного Совета депутатов. Несколько лет назад женщина была отмечена Почетной грамотой комитета по труду, занятости и социальной защите Гродненского облисполкома.

Светлана Ивановна курирует вопросы охраны труда. Эту тему она детально изучала в Минском республиканском институте по повышению квалификации и переподготовке кадров Министерства по труду, занятости и социальной защите Республики Беларусь. Это - третье высшее образование Светланы.



Новогодняя встреча интеллектуалов

28 декабря в актовом зале Дятловской СШ № 3 собрались 80 лучших учеников школ района - победителей олимпиад, конкурсов, спортивных соревнований, чтобы в тесном кругу друзей встретить наступающее праздник.

В гости к ним пожаловали председатель Дятловского райисполкома И.И. Крохмальчик, заместитель председателя райисполкома П. И. Чирко, начальник отдела идеологической работы райисполкома Н. В. Матюкевич, начальник отдела образования райисполкома И. С. Кухаревич.

Присутствующих в зале поприветствовал и поздравил с праздниками председатель райисполкома И.И. Крохмальчик. Он отметил, что наступающий год Дятловщина встречает с успехами в работе и отличными подарками. Много внимания в 2012 году уделялось социальной сферы района и детям.



СВЯТЛАНА ЛАТУШКА: У ЖЫЦЦЁ ТРЗБА ВЕРЫЦЬ

Прывабная жанчына. Прафесіянал сваей справы. Шматдзетная мама. Усё гэта датычыцца Святланы Іванаўны Латушкі, галоўнага спецыяліста ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Дзятлаўскага райвыканкама. Сёлета яна прадстаўлена да ўзнагароджання граматай абласнога Савета дэпутатаў. Некалькі гадоўтаму жанчына была адзначана Ганаровай граматай камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама.

Святлана Іванаўна курыруе пытанні аховы працы. Гэтую тэму жанчына дэталёва вывучала ў Мінскім рэслубліканскім інстытуце па павышэнні кваліфікацыі і перападрыхтоўцы кадраў Міністэрства па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Рэспублікі Беларусь. Гэта — трэцяя вышэйшая адукацыя Святланы.



АДМЕТНЫЯ ДАТЫ ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ НА 2013 ГОД


Каляндар знамянальных і памятных датаў па гісторыі Дзятлаўскага раёна на 2013 год

ЛЮТЫ

1 лютага 1968 года — 45 гадоў таму быў створаны Дзятлаўскі лясгас. З 27.11.2000 года — Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова (ДЛГУ "Дзятлаўскі лясгас").

19 лютага 1948 года — 65 гадоў з дня стварэння калгаса "Расія" Дзятлаўскага сельсавета Дзятлаўскага раёна. З 30.06.2003 года — сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў (СВК) "Русь-Агра".

МАЙ

5 мая 1968 года — 45 гадоў таму быў адкрыты для наведвання Дзятлаўскі музей народнай славы (заснаваны ў 1966 годзе).



НАВАГОДНЯЯ СУСТРЭЧА ІНТЭЛЕКТУАЛАЎ

28 снежня ў актовой зале Дзятлаўскай СШ №3 сабраліся 80 лепшых вучняў школ раёна — пераможцаў алімпіядаў, конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, каб у цесным коле сяброў сустрэць надыходзячае свята.

У госці да іх завіталі старшыня Дзятлаўскага райвыканкама I. I. Крахмальчык, намеснік старшыні райвыканкама П. I. Чырко, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама М. В. Мацюкевіч, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама I. С. Кухарэвіч.

Прысутных у зале павітаў і павіншаваў са святамі старшыня райвыканкама I. I. Крахмальчык. Ён зазначыў, што надыходзячы год Дзятлаўшчына сустракае з поспехамі ў рабоце і добрымі падарункамі. Шмат увагі ў 2012 годзе надавалася сацыяльнай сферы раёна і дзецям.



СА СВЕТЛЫМ РАЖСТВОМ ХРЫСТОВЫМ!

7 СТУДЗЕНЯ - РАЖСТВО ХРЫСТОВА
СА СВЕТЛЫМ РАЖСТВОМ ХРЫСТОВЫМ!

Ад усёй душы віншуем вас са светлым святам Ражства Хрыстова!

Высокі духоўны сэнс Ражства асвятляе наша жыццё невычэрпнай крыніцай натхнення, маральнай сілы, дабра і чалавекалюбства. Гэтае светлае і цудоўнае свята аб'ядноўвае нас, абнаўляе і ачышчае сэрцы людзей, заклікае жыць у міры і згодзе, рабіць справы дабра і міласэрнасці.

Няхай гэтыя ўрачыстыя ражджэственскія дні саграваюць вашы сэрцы душэўным цяплом і радасцю стасункаў з сябрамі, стануць часам яшчэ большага яднання нашых сіл у імя шчасця родных і блізкіх, працвітання беларускага народа, умацавання нашай дзяржавы.



"НАШЫ ДЗЕЦІ" - У ДЗЯТЛАЎСКАЙ ЦРБ

У ходзе акцыі "Нашы дзеці" 26 снежня аддзел па справах моладзі Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта на чале з Аляксандрам Шырокіх, разам з Дзедам Марозам і Снягуркай наведалі дзіцячае аддзяленне дзятлаўскай раённай бальніцы.

Там яны павіншавалі дзяцей з Новым годам і Ражством Хрыстовым, уручылі ім святочныя падарункі і пажадалі хутчэйшага выздараўлення.

— Усе 25 дзяцей, якія знаходзіліся ў аддзяленні на той час, з нецярпеннем чакалі гасцей, — расказвае загадчыца дзіцячага аддзялення Дзятлаўскай ЦРБ Наталля Радомская. — Яны атрымалі цукеркі і цацкі ад Дзеда Мароза, песні пад баян — ад работнікаў Дзятлаўскай школы мастацтваў. Такі святочны настрой для дзяцей, сапраўды, спрыяе выздараўленню.



ДЗЕЦЯМ ПРЫВЕЗЛІ ТЭЛЕВІЗАРЫ I КАМП'ЮТАРЫ

28 снежня для ўдзелу ў рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" ў Дзятлава прыязджаў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад Гродзенскай вобласці Андрэй Паўлавіч Паўлоўскі.

У час свайго візіту сянатар наведаў Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, а таксама дзяржаўную ўстанову адукацыі "Сацыяльна-педагагічны цэнтр". Ён павіншаваў дзяцей з надыходзячым святам і адзначыў, што апека падрастаючага пакалення — адзін з прыярытэтаў дзяржавы, над умацаваннем якой і давядзецца гэтаму пакаленню працаваць у будучым.



ЧАЛАВЕК СЛАВІЦЦА ПРАЦАЮ

У працоўнай кніжцы Людмілы Іванаўны Кулеш, спецыяліста па рабоце з банкаўскімі карткамі, усяго адзіны запіс аб месцы працы. 3 2 жніўня 1976 года яна — нязменны супрацоўнік "Белаграпрамбанка".

Скончыўшы Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум, яна патрапіла па размеркаванні ў Дзятлаўскі філіял банка, з якім і стаў звязаны яе далейшы лёс. Людміла Іванаўна выгадавала дваіх дзяцей, якія таксама знайшлі сябе ў фінансавай сферы: дачка працуе бухгалтерам, а сын — юрыстам у банку.



ДЭПУТАТ БУДЗЕ ВЕСЦІ ПРЫЁМ

10 студзеня 2013 года з 11 да 13 гадзін у будынку Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта (кабінет №2) будзе весці прыём грамадзян дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Леанід Аляксеевіч Ермантовіч.

Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца ў рабочыя дні па тэлефоне 6-00-29.



6 СТУДЗЕНЯ - ДЗЕНЬ БАНКАЎСКІХ I ФІНАНСАВЫХ РАБОТНІКАЎ

Сардэчна віншуем калектывы банкаў і фінасавых работнікаў прадпрыемстваў, установаў і арганізацый раёна з прафесійным святам!

Мы аддаём належнае вашай працы, якая забяспечвае стварэнне неабходных умоваў для нармальнай, бесперапыннай работы і фінансавай жыццядзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый, кожнага жыхара раёна паасобку. Важкі ваш уклад у развіццё эканомікі краіны і забеспячэнне яе фінансавай стабільнасці.

Ваша праца садзейнічае вырашэнню важнейшых сацыяльных задач і зберажэнню грошай грамадзян, забяспечвае якаснае абслугоўванне дзейнасці вытворцаў усіх сфераў і галін народнай гаспадаркі.



МАНІТОРЫНГ РАБОТЫ БАНКАМАТАЎ

У сувязі з правядзеннем маніторынгу работы банкаматаў Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці просіць грамадзян паведамляць па тэлефоне 8-0152-74-30-21 інфармацыю аб існуючых фактах збояў у рабоце банкаматаў, выкліканых адсутнасцю наяўных грашовых сродкаў ці іншымі тэхнічнымі праблемамі.



Законность заказных рефератов

Огромное количество солидных фирм сегодня предлагают свои услуги по написанию дипломных работ, рефератов на заказ. В любой поисковой системе можно легко отыскать немало ссылок на сайты, которые рекламируют подобную услугу.



Вор, обокравший Дворецкий костел, задержан

9 декабря в отдел внутренних дел Дятловского райисполкома от жителя деревни Дворец поступило сообщение о том, что неизвестные побывали в местном храме, откуда украли культовые вещи.

На место преступления срочно выехала следственно-оперативная группа, и через некоторое время милиционеры уже шли по следам вора. Однако он усердно "заметал" след: выбросил по дороге маленькие иконки. Некоторое время злоумышленнику удавалось оставаться неизвестным.



Рождественская встреча в "Праменьчыке"

В отделении дневного пребывания для инвалидов "Праменьчык" Центра социального обслуживания населения Дятловского района состоялась рождественская встреча с представителями миссии "Рука в руке". Подобные мероприятия проходили по всей Беларуси с 1 по 19 декабря.

В течение последних 6 лет представители миссии "Рука в руке" приезжают на Дятловщину, чтобы помочь детям-сиротам и людям с ограниченными возможностями. Такие встречи проходят два раза в год: летом и зимой, в преддверии рождественских праздников.

Для посетителей "Праменьчыка" гости подготовили интересную театральную постановку "Путь к сокровищу", вручили всем присутствующим новогодние подарки.



Остановить пьяного - останови беду

В стране начался затяжной период выходных и праздников. Чтобы для всех эти дни прошли спокойно и оставили только позитивный настрой, госавтоинспекция начала широкомасштабную профилактическую акцию «Останови пьяного водителя». Она направлена на предупреждение аварий с участием нетрезвых водителей и пешеходов. Целевые рейды будут проводиться до 8 января 2013 года.

Как правило, жертвами пьяных водителей становятся ни в чем неповинные люди. Каждый, кому небезразлична судьба родных, близких, знакомых, может оказать посильную помощь госавтоинспекции.



Этот волшебный-волшебный мир кино

С момента изобретения кино стало любимым видом искусства. Ежегодно в мире снимаются сотни лент, многие из которых становятся "кассовыми", благодаря удачной режиссуре, талантливой игры известных артистов.

- Секрет успеха кино, как вида искусства, простой, - говорит Сергей Санюк, директор Дятловской Киновидеосети. - Оно легкое для восприятия, в нем сочетаются несколько видов искусства. Кино доступно для каждого, оно богато на жанры. Каждый выбирает сам, что ему смотреть.

- Сергей Сергеевич, а какое кино предпочитают дятловчане?
- Молодежи нравятся комедии, мелодрамы, даже триллеры. Люди среднего возраста - а это основная категория людей, которые отдыхают в санатории «Радон», где мы также организовываем киносеансы, - предпочтение отдают мелодрамам, комедиям российского производства.



Интересные истории доставки пиццы

Несмотря на тот факт, что пицца по праву считается традиционным итальянским блюдом, в других странах и городах ее любят не меньше, чем на своей Родине. Фанатов этого кушанья по всему миру найдется очень и очень много, причем каждый из них вносит в нее что-то свое.



АБ ЛІТАРАТУРНЫХ ГУСТАХ

Год кнігі наблізіўся да завяршэння. Год, багаты на цікавыя мерапрыемствы, сустрэчы і знаёмствы, год павышанай увагі да літаратуры. І ў першую чаргу -- роднай, беларускай. На ёй акцэнтавалі ўвагу шматлікія мерапрыемствы, выставы і віктарыны, літаратурныя вечарыны, прымеркаваныя да юбілею Янкі Купалы і Якуба Коласа, Максіма Танка. Цікавыя мерапрыемствы рыхтавалі работнікі бібліятэк, ну, а чытачы, заўзятыя аматары кнігі сёлета папоўнілі культурны багаж, пазнаёміліся з дагэтуль яшчэ не прачытанымі кнігамі, якія чакалі сваёй чаргі.

Асабіста я ў Год кнігі нарэшце пазнаёмілася з некаторымі творамі беларускай класікі. Чытаючы іх, разам з мэтай атрымаць эстэтычнае задавальненне, пашырыць свой кругагляд, я стаўлю і даволі практычную мэту -- палепшыць веданне беларускай мовы. Усё ж такі, працуючы ў беларускамоўнай газеце, ведаць гэтую мову -- абавязковая ўмова. І кнігі класікаў -- найлепшы слоўнік і дарадца.



НА ПАМЕЖЖЫ ГАДОЎ

Старшыня Дзятлаўскага райвыканкама І. Крахмальчык расказвае пра зробленае ў 2012 годзе, пазначае арыентыры для работы ў 2013 годзе

-- Якая будзе ваша, Іван Іосіфавіч, агульная ацэнка здабыткаў раёна за 2012 год?
-- Увогуле адзначу, што мы мэтанакіравана працавалі над рэалізацыяй планаў і заданняў і паспяхова завяршаем год. Добрыя вынікі на рахунку аграпрамысловага комплексу раёна. Сёлета нашы сельгаспрадпрыемствы атрымалі валавой прадукцыі на суму больш за 270 мільярдаў рублёў. Забяспечаны прырост сельгаспрадукцыі ў параўнанні з мінулым годам на 9 працэнтаў, у тым ліку прырост прадукцыі земляробства – на 12,8, жывёлагадоўлі – на 4,5 працэнта.

Вырашчаны някепскі ўраджай асноўных сельгаскультур. Ураджайнасць збожжа і зернебабовых з улікам кукурузы склала 41 цэнтнер з гектара. Валавы збор зерня – 76,4 тысячы тон, што на 9,7 тысячы тон больш, чым у 2011 годзе. Гэта самы багаты ўраджай у раёне за апошнія два дзесяцігоддзі. Найбольшая валавая прыбаўка на рахунку СВК “Войневічы” – 2242 тоны. СВК “Вензавец” пераўзышоў мінулагодні ўзровень на 2038 тон, СВК “Хвінявічы” – на 2030 тон. Самую высокую ўраджайнасць збожжа і зернебабовых культур атрымаў СВК “Русь-Агра” – 58,8 цэнтнера з гектара. У тройцы лідараў – СВК “Граніт-Агра” (47,7 цэнтнера) і СВК “Жукоўшчына” (46,2).



ВОДАЗАБЕСПЯЧЭННЕ АДНОЎЛЕНА

У рэдакцыю патэлефанаваў жыхар гарпасёлка Наваельня А. К. Анушкевіч. Ён скардзіўся на праблемы з водазабеспячэннем па вуліцы Чырвонаармейскай, слабы тэмпературны рэжым ацяплення.

Адказ старшыні Наваельнянскага пассавета І. Кунахавец:
-- 18 снежня камісіяй быў зроблены кантрольны замер тэмпературы ў кватэры А. К. Анушкевіча. Згодна са складзеным актам, тэмпературны рэжым у жыллі адпавядае санітарным нормам -- 18 градусаў.



ЗЛОДЗЕЙ, ЯКІ АБАКРАЎ ДВАРЭЦКІ КАСЁЛ, ЗАТРЫМАНЫ

9 снежня ў аддзел унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама ад жыхара вёскі Дварэц паступіла паведамленне аб тым, што невядомыя пабылі ў мясцовым касцёле, адкуль скралі культавыя рэчы.

На месца злачынства тэрмінова выехала следча-аператыўная група, і праз нейкі час міліцыянеры ўжо ішлі па слядах злодзея. Аднак ён старанна "замятаў" след: выкінуў па дарозе маленькія іконкі. Некаторы час зламысніку ўдавалася заставацца невядомым.

Каб хутчэй раскрыць рэзананснае злачынства, да дзятлаўскіх міліцыянераў далучыліся супрацоўнікі крымінальнага вышуку упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама. У час аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што злачынства ўчыніў беспрацоўны жыхар гарпасёлка Наваельня, 1971 года нараджэння, які паспеў прадаць скрадзеныя рэчы ў Лідзе.



КАЛЯДНАЯ СУСТРЭЧА Ў “ПРАМЕНЬЧЫКУ”

У аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна адбылася калядная сустрэча з прадстаўнікамі місіі “Рука ў руцэ”. Падобныя мерапрыемствы праходзілі па ўсёй Беларусі з 1 па 19 снежня.

На працягу апошніх 6 гадоў прадстаўнікі місіі “Рука ў руцэ” прыязджаюць на Дзятлаўшчыну, каб дапамагчы дзецям-сіротам і людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Такія сустрэчы праходзяць два разы на год: летам і зімой, напярэдадні калядных святаў.

Для наведвальнікаў “Праменьчыка” госці падрыхтавалі цікавую тэатральную пастаноўку “Шлях да скарбу”, уручылі ўсім прысутным навагоднія падарункі.



СПЫНІ П’ЯНАГА – СПЫНІ БЯДУ

У краіне пачаўся зацяжны перыяд выхадных і святаў. Каб для ўсіх гэтыя дні прайшлі спакойна і пакінулі толькі пазітыўны настрой, дзяржаўтаінспекцыя пачала шырокамаштабную прафілактычную акцыю «Спыні п'янага кіроўцу». Яна накіравана на папярэджанне аварый з удзелам нецвярозых вадзіцеляў і пешаходаў. Мэтавыя рэйды будуць праводзіцца да 8 студзеня 2013 года.

Як правіла, ахвярамі п'яных вадзіцеляў становяцца ні ў чым невінаватыя людзі. Кожны, каму неабыякавы лёс родных, блізкіх, знаёмых, можа аказаць пасільную дапамогу дзяржаўтаінспекцыі. Дастаткова набраць нумар 102 з любога тэлефона, у тым ліку мабільнага, каб супрацоўнікі ДАІ неадкладна адрэагавалі на спробу нецвярозага пракаціцца за рулём.



ЦІ ТАКІЯ НЕБЯСПЕЧНЫЯ ПЕТАРДЫ?

Навагоднія святы без гірляндаў, петардаў, феерверкаў не ўяўляюцца магчымымі ўжо нікому. Аднак часам замест радасці яны прыносяць расчараванні і непрыемнасці. Яшчэ не было ніводных навагодніх святаў, каб хтосьці не пацярпеў ад няякасных петардаў або хлапушак.

Вось некалькі сумных прыкладаў з мінулах гадоў. У навагоднюю ноч у бальніцу з апёкамі другой ступені твару і кісці левай рукі трапіў сямнаццацігадовы жыхар горада Масты, у якога ў руках узарвалася петарда. У Гродзенскі траўмапункт па дапамогу звярнуліся бацькі маленькага дзіцяці, які падняў “шыпячую” петарду, у выніку атрымаў апёк рукі.

У перыяд з 31 снежня 2011 года па 4 студзеня 2012 года ў нашай краіне ў выніку парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі пры карыстанні піратэхнічнымі вырабамі адбылося 50 няшчасных выпадкаў (траўмаваны 50 чалавек, 7 з якіх – дзеці, пажараў не дапушчана).



ГЭТЫ ЧАРОЎНЫ-ЧАРОЎНЫ СВЕТ КІНО

З моманту вынаходніцтва кіно стала любімым відам мастацтва. Штогод у свеце здымаюцца сотні стужак, многія з якіх становяцца "касавымі", дзякуючы ўдалай рэжысуры, таленавітай гульні вядомых артыстаў.

-- Сакрэт поспеху кіно, як віду мастацтва, просты, -- гаворыць Сяргей Санюк, дырэктар Дзятлаўскай кінавідэасеткі. -- Яно лёгкае для ўспрыняцця, у ім спалучаюцца некалькі відаў мастацтва. Кіно даступнае для кожнага, яно багатае на жанры. Кожны выбірае сам, што яму глядзець.

-- Сяргей Сяргеевіч, а якому кіно аддаюць перавагу дзятлаўчане?
-- Моладзі падабаюцца камедыі, меладрамы, нават трылеры. Людзі сярэдняга ўзросту -- а гэта асноўная катэгорыя людзей, якія адпачываюць у санаторыі "Радон", дзе мы таксама арганізоўваем кінасеансы, -- перавагу аддаюць меладрамам, камедыям расійскай вытворчасці.



Волейбол: HAPPY END


Волейбол. Чемпионат области. Женщины. 1-я лига

Счастливое завершение первенства для дятловской команды. "Белтермиз" стал чемпионом области.

После поражения 11 ноября в Волковыске (1:3) шансы "Белтермиза" на титул приблизились к нулю. Волковыск в чемпионской гонке вырвался вперед. Самое худшее было то, что Дятловская команда уже распорядилась собственной судьбой. Даже абсолютный результат (три трехочковой победе) в трех матчах, оставшихся до конца чемпионата, был обязательный, но недостаточный. Достаточность зависела от потери очков соперницами из Волковыска. Надеяться на потерю можно было в матче Мосты - Волковыск.



Чудеса на Рождество - 2012

10 декабря в районе стартовала совместная акция ОО "БРСМ" и ОО "БРПО" под названием "Чудеса на Рождество".

В нашей школе самым активным инициатором участия учреждения образования в акции стал волонтерский отряд "Тепло души". Подготовка к этой акции началась 1 декабря, когда в рамках шестого школьного дня прошел День добрых дел и дети приняли активное участие в работе творческих мастерских по подготовке к акциям "Подарок другу", "Наши сердца - больным детям".

Наши ребята сделали много интересных изделий, открыток, сувениров, которые планируют подарить больным детям при проведении рождественских акций. Командой президента школы объявлен между классными коллективами конкурс на лучшую красную перчатку с новогодними и рождественскими пожеланиями и конкурс на лучшее новогоднее поздравление.



Акция "Олимпизм и молодежь"

30 ноября в СШ № 1 города Дятлово стартовала акция "Олимпизм и молодежь". В рамках этой акции дети приняли активное участие в спортивно-массовых мероприятиях, играх-викторинах. 8 декабря в школе прошел День здоровья.

Был проведен спортивный праздник «Я, ты, он, она - вместе дружная семья» вместе с родителями 1-2 классов, а для детей 3-4 классов - спортивный праздник "Разноцветные мячи". Игровая программа "Эй, девчонки" была подготовлена для детей 5-8 классов.



КАШТОЎНАЯ КРЫНІЦА БЕЛАРУСКІХ КНІГ

Значэнне кнігі ў айчыннай культуры складана пераацаніць. Традыцыі кніжнай культуры былі моцныя ў Беларусі з даўніх часоў. Па падліках спецыялістаў, на беларускіх землях у другой палове 16 стагоддзя выйшла каля трэцяй часткі ўсіх кірылічных выданняў у свеце.

Сёння Дзятлаўская цэнтральная раённая бібліятэка стварае ўсе ўмовы для таго, каб захаваць кніжную спадчыну, якая засталася нам ад продкаў і прапануе некаторыя кнігі, якія змогуць зацікавіць прыхільнікаў беларускай літаратуры.

Л. М. Дайнека “Назаві сына Канстанцінам”. Чытач перанясецца ў 15-16 стагоддзі ў Рым, Вялікае Княства Літоўскае, Канстанцінопаль, які штурмуюць туркі-асманы. Апісваецца і славутая Аршанская бітва 1514 года, у якой гетман Канстанцін Астрожскі разграміў войска вялікага маскоўскага князя.



ПРА ЗМЕНЫ ПРЫ ПРЫМЯНЕННІ СПРОШЧАНАЙ СІСТЭМЫ ПАДАТКААБКЛАДАННЯ Ў 2013 ГОДЗЕ

Для стварэння ў краіне належных умоваў для вядзення бізнэсу адбываецца пастаянны працэс рэфармавання падатковай сістэмы, удасканалення падатковага заканадаўства, зніжэння падатковай нагрузкі. Змены ў падатковым заканадаўстве адбыліся і для суб’ектаў гаспадарання, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання (далей – ССП). У першую чаргу, гэта зніжэнне ставак падатку пры ССП. Так, з 2013 года стаўкі падатку пры ССП зніжаны з 7% да 5% для плацельшчыкаў, якія не плацяць падатак на дабаўленую вартасць, з 5% да 3% -- для плацельшчыкаў, якія плацяць падатак на дабаўленую вартасць. Названыя памеры ставак з 1 студзеня 2013 года будуць прымяняцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, уключаючы сельскую мясцовасць і малыя гарады.

Для тых, хто ажыццяўляе рознічны гандаль, і няўплачваючых падатак на дабаўленую вартасць арганізацый з колькасцю работнікаў не больш за 15 чалавек, індывідуальных прадпрымальнікаў, валавая выручка якіх з нарастаючым вынікам з пачатку года складае не больш за 4100000000 беларускіх рублёў, стаўка падатку пры ССП устаноўлена ў памеры 3% у адносінах выручкі ад рэалізацыі ў рознічным гандлі набытых тавараў.



ДА BYFLY ПАДКЛЮЧАНЫ ЧАТЫРОХТЫСЯЧНЫ АБАНЕНТ

Стэрэатып «Інтэрнэт — дарагое задавальненне для вялікага горада» паступова сціраецца. 18 снежня раённы вузел электрасувязі падключыў чатырохтысячнага абанента шырокапалоснага доступу ў Інтэрнэт byfly у Дзятлаўскім раёне. Удача ўсміхнулася жыхарцы райцэнтра, бухгалтару сыраробнага завода Наталлі Нурбаевай.

-- Нядаўна набыла для дачкі Дашы камп’ютар. А ў падарунак да Новага года вырашыла падключыць яшчэ і Інтэрнэт, -- расказвае Наталля Рафаілаўна. -- Ведаеце, яна вучыцца ў пятым класе гімназіі, камп’ютарная грамата і магчымасць карыстацца сусветным павуціннем, нават з пункту гледжання вучобы, ёй сёння проста неабходны.



HAPPY END


Валейбол. Чэмпіянат вобласці. Жанчыны. 1-я ліга

Шчаслівае завяршэнне першынства для дзятлаўскай каманды. “Белтэрміз” стаў чэмпіёнам вобласці.

Пасля паражэння 11 лістапада ў Ваўкавыску (1:3) шанцы “Белтэрміза” на тытул наблізіліся да нуля. Ваўкавыск у чэмпіёнскай гонцы вырваўся наперад. Самае горшае было тое, што дзятлаўская каманда ўжо не распараджалася ўласным лёсам. Нават абсалютны вынік (тры трохачковыя перамогі) у трох матчах, што засталіся да канца чэмпіянату, быў абавязковы, але недастатковы. Дастатковасць залежала ад страты ачкоў саперніцамі з Ваўкавыска. Спадзявацца на страту можна было ў матчы Масты – Ваўкавыск.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/