ЗВЕСТКІ ДЛЯ ВАШАЙ БУДУЧАЙ ПЕНСІІ



З 1 студзеня 2003 года ў Рэспубліцы Беларусь дзейнічае індывідуальны (персаніфікаваны) улік у сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. Персаніфікаваны ўлік – гэта інфармацыйная база дадзеных, якая складаецца з індывідуальных асабовых рахункаў працуючых грамадзян (застрахаваных асобаў), на якіх накопліваецца інфармацыя, неабходная для назначэння пенсіі. Такім чынам, персаніфікаваны ўлік – гэта звесткі для вашай будучай пенсіі.

Калі вы з 2003 года працавалі хаця б адзін дзень па працоўным, грамадзянска-прававым дагаворы або самастойна плацілі абавязковыя страхавыя ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, то вам адкрыты індывідуальны асабовы рахунак і выраблена пасведчанне сацыяльнага страхавання. У пасведчанні ўказаны страхавы нумар, які з’яўляецца нумарам вашага асабовага рахунка.

У індывідуальным асабовым рахунку ўтрымліваюцца звесткі: аб прыёме на работу і звальненні; аб перыядах работы на падставе грамадзянска-прававых дагавораў (працоўны стаж); аб налічанай заработнай плаце; страхавых узносах. Там адлюстроўваюцца таксама перыяды знаходжання ў водпуску па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў, а таксама перыяды часовай непрацаздольнасці.

Пры назначэнні пенсіі даведкі за перыяд работы пасля 1 студзеня 2003 года збіраць не трэба: усе неабходныя звесткі пра стаж і заробак за гэты перыяд ёсць у базе дадзеных персаніфікаванага ўліку. Яны аўтаматычна накіроўваюцца ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

Звесткі для занясення ў асабовы рахунак прадастаўляюцца работадаўцам. Калі вы самастойна ажыццяўляеце дзейнасць і плаціце страхавыя ўзносы, то дадзеныя пра сябе і свае даходы вы таксама самастойна павінны прадастаўляць у орган Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Памятайце, што, працуючы без афіцыйнага афармлення, атрымліваючы заработную плату “ў канвертах”, вы пазбаўляеце сябе права на сацыяльныя гарантыі пры надыходзе пенсійнага ўзросту або страце працаздольнасці.

М. ЖЫДКО, начальнік раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва

_____________________________________________________________________________________________________
Теперь можно быстро выполнить навесы для автомобилей из очень легкого и недорогого материла – поликарбоната. Всю необходимую информацию Вы найдете на портале http://www.avtostoyanki.net. Такие навесы из поликарбоната прослужат вам очень долго, будут пропускать свет, что немаловажно и будут выглядеть стильно. К тому же навесы из поликарбоната используются не только для гаражей.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/