І зноў аб вясновай забароне лоўлі рыбы



Шаноўныя рыбаловы! Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у сувязі з пачаткам сезона рыбалкі на адкрытай вадзе звяртае вашу ўвагу на надыход вясновай забароны лоўлі рыбы.

3 1 красавіка па 30 мая забараняецца лоўля ўсіх відаў рыбы за выключэннем аматарскага рыбалоўства, ажыццяўляемага рыбаловам адной вудай з адным адзінарным ці двайным, трайным кручком памерам не больш за № 10 у светлы час сутак з берага.

Акрамя гэтага, забараняецца выкарыстанне грамадзянамі ў рыбалоўных угоддзях маламерных суднаў і суднаў з рухавікамі, сплаў па рэках на байдарках грамадзян і арганізаваных турысцкіх групаў.

Зарэгістраванымі у абавязковым парадку плавальнымі сродкамі ў ДІМС вы зможаце скарыстацца з 31 мая ўключна.

Таксама забаронена правядзенне спаборніцтваў па спартыўным рыбалоўстве ў тэрміны забароны.

Лоўля рыбы з заходам у ваду будзе кваліфікавацца, як парушэнне дзеючых правілаў і карацца згодна з заканадаўствам. Таму з 1 красавіка забаронена лоўля рыбы з лёду.

Таксама нагадваем аб некаторых забаронах, якія дзейнічаюць круглы год: выманне грамадзянамі знойдзеных імі ў рыбалоўных угоддзях прыладаў рыбалоўства, забароненых пры аматарскім рыбалоўстве, і рыбы, вылаўленай гэтымі прыладамі; знаходжанне ў рыбалоўных угоддзях ці прылягаючай да іх тэрыторыі на адлегласці да аднаго кіламетра ад берагавой лініі з забароненымі прыладамі рыбалоўства і рыбай, лоўля якой у дадзеным раёне і ў дадзеную гадзіну забаронена ці вага якой перавышае нормы (5 кг), без дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць уладання рыбай; стаянка механічных транспартных сродкаў у межах да 30 метраў ад берагавой лініі воднага аб'екта, мыццё транспартных і іншых тэхнічных сродкаў у межах водаахоўваемых зонаў водных аб'ектаў.

Не парушайце патрабаванні прыродаахоўнага заканадаўства. Памятайце: парушэнне вышэйпералічаных забаронаў цягне накладанне штрафу ў памеры да 50 базавых велічыняў з канфіскацыяй прыладаў рыбалоўства і рыбы, а таксама іншых водных жывёлаў і прадметаў, якія з'яўляюцца прыладамі ці сродкам здзяйснення ўказанага парушэння, ці без канфіскацыі.

Г. ШЛЫКОВІЧ, начальнік Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/