Змены ў падаткаабкладанні. Якія?



Пра найбольш адметныя змены, якія адбыліся сёлета ў вылічэнні падаходнага падатку з фізічных асобаў, карэспандэнтка гутарыць з начальнікам аддзела падаткаабкладання фізічных асобаў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне I. Гірыкам.

— Ці будуць абкладвацца падаткам даходы, якія чалавек атрымаў, напрыклад, ад прабабулі?
— Сёлета пашыраны пералік фізічных асобаў, для якіх не будуць прызнавацца аб'ектам падаткаабкладання падаходным падаткам з фізічных асобаў даходы, атрыманыя ад фізічных асобаў, каторыя знаходзяцца з імі ў адносінах блізкай роднасці ці сваяцтва. Да асобаў блізкай роднасці цяпер адносяцца прадзед, прабабуля, праўнукі, а да асобаў, якія з'яўляюцца сваякамі — родныя мужа або жонкі (у тым ліку і памерлыя).

— А як наконт падаткаабкладання кампенсацыі маральнай шкоды?
— Сумы, атрыманыя ў якасці кампенсацыі маральнай шкоды ў адпаведнасці з заканадаўствам, незалежна ад прычын выплаты такой кампенсацыі (маральная шкода пры страце працаздольнасці, у сувязі з распаўсюджаннем звестак, якія ганьбяць гонар, годнасць або дзелавую рэпутацыю грамадзяніна), не будуць з'яўляцца аб'ектам абкладання падаходным падаткам.

— Ці будуць абкладвацца падаткам пенсіі з-за мяжы?
— Унесены змены ў Кодэкс, адпаведна якім пенсіі, атрымліваемыя ў адпаведнасці з заканадаўствам замежных дзяржаваў, як і пенсіі, атрымліваемыя пенсіянерам у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, не будуць абкладвацца падаходным падаткам.

— Ці будзе дзейнічаць абмежаванне ў 500 базавых велічыняў для прыватных вытворцаў сельгаспрадукцыі?
— Выключана абмежаванне ў 500 базавых велічыняў, у межах якога не абкладваліся падаходным падаткам даходы ад рэалізацыі прадукцыі раслінаводства, жывёлагадоўлі, пчалярства. Да таго ж, спрошчаны парадак закупу нарыхтоўчымі арганізацыямі і іншымі арганізацыямі ў насельніцтва прадукцыі раслінаводства або жывёлагадоўлі. Замест спісаў фізічных асобаў, выдаваемых мясцовымі выканкамамі, нарыхтоўшчыкам дастаткова мець ведамасць на закуп сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны ў насельніцтва, складзеную адпаведнай арганізацыяй з адзнакай мясцовага выканкама, як пацвярджэнне таго, што прадукцыя атрымана плацельшчыкам на зямельным участку, дадзеным яму для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома, вядзенне падсобнай гаспадаркі, калектыўнага садоўніцтва, дачнага будаўніцтва, агародніцтва ў выглядзе службовага надзелу. Названая ведамасць павінна быць заверана ва ўстаноўленым парадку.

— Ці будуць абкладвацца падаходным падаткам у межах 150 базавых велічыняў даходы, атрымліваемыя пенсіянерамі, якія раней працавалі ў арганізацыях і ў індывідуальных прадпрымальнікаў па працоўных дагаворах і звольніліся ў сувязі з выхадам на пенсію?
— Названыя даходы падаходным падаткам абкладвацца не будуць.

Запісала I. МІХАЙЛОЎСКАЯ.

_____________________________________________________________________________________________________

Покупая тот или иной товар, мы редко проси продавца предоставить нам необходимые документы. А зря. Очень многого можно было бы избежать. Например, покупки товаров плохого качества. На каждый товар есть свой сертификат соответствия. Не стесняйтесь его спрашивать у продавцов – это ваше право!

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/