ЗІМОВЫЯ СТАРТЫ ЛЁГКААТЛЕТАЎ



Каманда Дзятлаўскай ДЮСШ годна выступілаў чэмпіянаце вобласці па лёгкай атлетыцы з удзелам юніёраў 1994-1995 гадоў нараджэння і абласной спартакіядзе ДЮСШ, СДЮШОР. Спаборніцтвы адбыліся 14-15 студзеня ў гродзенскім лёгкаатлетычным манежы ГУ ЦСК "Нёман" з удзелам 180 спартсменаў.

Праграму спаборніцтваў склалі забегі на 60, 300, 600, 1000, 2000 метраў, 60 метраў з бар'ерамі, скачкі ў вышыню, даўжыню, трайны, штурханне ядра. За каманду Дзятлаўскай ДЮСШ выступілі Ігар Вінцукевіч, Дзіна Кургун, Ірына Афанасенкава, Іван Варабей, Дзмітрый Якаўчык, Мікіта Дрозд, Ангеліна Дулебянец, Таццяна Хрышчановіч, Аляксандра Аўдзеенка.

Дзятлаўчане здабылі 7 медалёў. Таццяна Хрышчановіч стала чэмпіёнкаю на дыстанцыі 400 метраў (1.01.9) і віцэ-чэмпіёнкаю на дыстанцыі 800 метраў (2.29.9).

Чэмпіёнка на дыстанцыі 3000 метраў (10.37.9) — Аляксандра Аўдзеенка.

Сярэбраныя прызёры — Ангеліна Дулебянец у бегу на 60 метраў з бар'ерамі (10.8), Дзіна Кургун — у скачках у вышыню (150 см), Дзіна Кургун — у штурханні ядра (10.30).

Бронзавым прызёрам стаў Дзмітрый Якаўчык — у скачках у даўжыню (5.83).

Каманду да спаборніцтваў падрыхтавалі трэнеры Аксана Афанасенкава, Уладзімір Каўцэвіч, Святлана Лагута.

Б.ВАРНА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/