Жыцці забраў пажар



Прычына пажараў — неасцярожнасць пры курэнні.

У вёсцы Ашнаравічы Слонімскага раёна адбыўся пажар у жылым доме. Загінуў яго гаспадар. Папярэдняя прычына пажару — пакінутая без нагляду ўключаная газавая пліта.

У вёсцы Беняконі Воранаўскага раёна адбыўся пажар, у якім загінуў чалавек. Магчымай прычынай пажару стала неасцярожнасць пры курэнні.

Такая ж прычына пажару, які адбыўся ў гаражы вёскі Капцёўка Гродзенскага раёна. Загінуў грамадзянін 1976 года нараджэння — рабочы СВК "Капцёўка".

У Лідзе ла вуліцы Савецкай адбыўся пажар у двухпавярховым нежылым доме. Загінуў мужчына 1963 года нараджэння, непрацуючьі. Магчымая прычына пажару — неасцярожнасць пры курэнні.

Каля вёскі Горніца Гродзенскага раёна на тэрыторыі садовага таварыства "Аптымісты" адбыўся пажар у дачным доме. Апёкі 1-2 ступені і атручэнне прадуктамі гарзння атрымаў гаспадар. Ен быў шпіталізаваны. Выратаваць жыццё пацярпелага не атрымалася. Прычынай пажару стала неасцярожнасць пры курэнні.

А. БЕЛЕНКА, інспектар Дзятлаўскага РАНС.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/