Жанчына - памочнік камбайнера



Работа на ўборцы ўраджаю — не з лёгкіх, тым больш, для жанчын, некаторыя з якіх нараўне з моцнай паловай чалавецтва працуюць на жніўных палетках.

У іх ліку — Ірына Майсейчык. Жанчына працавала памочнікам камбайнера разам са сваім мужам Вадзімам у СВК "Граніт-Агра". Па выніках маладзёжнага спаборніцтва сярожкамбайнавых экіпажаў гэты сямейны тандэм — у ліку лепшых.

— Родныя, блізкія, знаёмыя і сябры спачатку вельмі здзіўляліся майму рашэнню пайсці разам з мужам працаваць на камбайне, — гаворыць Ірына. — Ды і сама я спачатку хвалявалася, вельмі перажывала, што не спраўлюся, паколькі праца памочніка камбайнера — дастаткова цяжкая фізічная нагрузка. Аднак вось ужо другі год запар я працую памочнікам камбайнера. Цяпер я прывыкла да такіх нагрузак, тым больш, што муж мяне заўсёды беражэ, шкадуе, стараецца больш зрабіць сам.

— Як гэта — быць у ліку лепшых?
— Нам не прывыкаць. У мінулым годзе наш камбайнавы экіпаж быў першым сярод маладзёжных экіпажаў. У гэтым годзе мы ўвайшлі ў тройку лепшых. На мой погляд, гэта ўжо стала своеасаблівай традыцыяй нашай сям'і.

— Куды патраціце заробленыя грошы?
— У нас растуць дзве дачкі, якіх трэба парадаваць новымі пакупкамі. Увогуле, у вялікай сям'і заўсёды знойдзецца куды патраціць заробленыя грошы.

Н.Баклушына

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/