ЗБОР КАРАТЫСТАЎ У КІЕВЕ



28 верасня ў горадзе Кіеве ва Украіне прайшоў другі міжнародны чэмпіянат па кіакушынкай каратэ-до з удзелам спартсменаў з Украіны, Беларусі, Расіі, Польшчы і Ірана. Усяго каля 250 чалавек прынялі ўдзел у спаборніцтвах.

Беларусь прадстаўлялі 37 спартсменаў: 30 спартсменаў з Мінска (кіраўнік Сяргей Астапенка, 1 дан) і 7 спартсменаў з абласнога грамадскага аб'яднання “Спартыўны клуб “Барс” з Гродна, Слоніма, Дзятлава (прадстаўніком каманды на дадзеным турніры быў Дзмітрый Максімаў, інструктар клуба ў Слоніме).
У агульным заліку беларуская зборная заваявала 12 медалёў: 3 медалі -- за першыя месцы, 3 -- за другія і 6 -- за трэція месцы.

У ходзе спаборніцтваў 3 спартсмены нашага клуба выбылі ў першым крузе, але 4 спартсмены прайшлі ў другі круг. З іх Ілья Гранкоўскі (г. п. Наваельня) -- у катэгорыі 10-11 гадоў да 40 кг заняў 1 месца, Дар'я Заяц (г. Дзятлава) – у катэгорыі жанчын больш за 65 кг заняла 2 месца, Сяргей Кацапаў (г. Слонім) – у катэгорыі 16-17 гадоў больш за 80 кг заняў 3 месца.

Наступны этап нашай работы –– выезд на чэмпіянат Малдовы, які пройдзе ў г. Кішынёве. Каманда ў складзе 13 дарослых спартсменаў нашай новай федэрацыі, якая ствараецца пад кіраўніцтвам Васіля Максімава, з Гродна, Гомеля, Мінска,Слоніма і Дзятлава заяўлена на дадзены чэмпіянат.

М. МАКСІМАЎ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/