ЗАПРАШАЕМ НА ВЫСТАВУ



У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы арганізавана кніжная выстава “З Ражаством Хрыстовым”. На ёй вы можаце пазнаёміцца з наступнымі кнігамі.
Г. Луч “Пісьмы да Бога”. Героі праходзяць складаны шлях ад жыцця мітуслівага, без Бога да веры і Царквы, да радыкальных зменаў свайго жыцця.

М. Якаўлеў “Дзімітрый і Еўдакія”. Гэта кніга пра вялікага князя Дзмітрыя Данскога і яго жонку вялікую княгіню Еўдакію, пра іх каханне, дзяцей. А таксама пра тое, як умелі рускія людзі падымацца з новай сілай з любой бяды, як не ўяўлялі жыцця свайго без Бога.

Т. Шыпошына “Дом лятаючых светлячкоў”. Аповесці прымушаюць чатача плакаць. Аўтар умела і тонка паказвае жыццё навыварат, дзе відаць кожны вузельчык.

“Рускія святыя”. Гэта кніга пра тое, як маліцца, як жыць, каб жыццё было годным і праведным; для тых, хто саромеецца або не ведае, як прыйсці ў храм. Тут расказваецца аб ўладкаванні храма, адзенні святароў, царкоўных рэчах, аб парадку, у якім ідзе богаслужэнне.

“Дарогамі праваслаўнай Беларусі”. Аўтары расказваюць пра важнейшыя этапы стаўлення Праваслаўя ў розных рэгіёнах Беларусі, пра падзвіжнікаў набожнасці і вядомыя святыні нашай зямлі. У кнізе змешчаны і багаты фотаматэрыял праваслаўных храмаў, манастыроў, ікон, а таксама месцаў, звязаных з падзеямі хрысціянскай гісторыі.

А. НАНЕВІЧ, Н. СТУПЧЫК, бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/