Запрашаем ў лепшыя санаторыі Беларусі



Адкрытае акцыянернае таварыства "Белаграздраўніца" сёння — гэта прадпрыемства, якое дынамічна развіваецца. Больш за 30 гадоў санаторыі прапаноўваюць свае паслугі па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні жыхарам Рэспублікі Беларусь, а таксама блізкага і далёкага замежжа. У цяперашні час здраўніца можа прапанаваць 2541 ложак, з якіх дзіцячых 1496.

Санаторна-курортныя ўстановы ААТ "Белаграздраўніца" прадстаўлены дарослымі санаторыямі:
- філіял "Санаторый "Радон" (420 л/месцаў),
- філіял "Санаторый "Сасновы бор" (250 л/месцаў),
- філіял "Санаторый "Парэчча" (180 л/месцаў),
- філіял "Санаторый "Світанак-Любань" (140 л/месцаў)

і дзіцячымі санаторыямі:
- філіял "Дзіцячы санаторый "Случ" (460 л/месцаў),
- філіял "Дзіцячы санаторый "Расінка" (240 л/месцаў),
- філіял "Дзіцячы санаторый "Сонейка" (240 л/месцаў),
- філіял "Дзіцячы санаторый "Налібокская пушча" (180 л/месцаў)
.

Акрамя гэтага, у дарослых філіялах здраўніцы існуюць дзіцячыя аддзяленні. У філіяле "Санаторый "Радон" дзіцячае аддзяленне "Баравічок" на 206 л/месцаў, філіяле "Санаторый "Світанак" дзіцячае аддзяленне "Зарніца" на 150 л/месцаў, у філіяле "Санаторый "Парэчча" дзіцячае аддзяленне "Маці і дзіця" на 70 л/месцаў і аддзяленне для бацькоў з дзецьмі на 30 л/месцаў у філіяле "Дзіцячы санаторый "Расінка".

Па выніках работы за 2010 год Рэспубліканскім цэнтрам па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні лепшымі санаторна-курортным! арганізацыямі рэспублікі прызнаны ў намінацыі лепшы дзіцячы санаторый рэспублікі — філіял "Дзіцячы санаторый "Расінка", у намінацыі лепшы санаторый для дарослых — філіял "Санаторый "Радон" ААТ "Белаграздраўніца".

Галоўнай задачай нашай арганізацыі з'яўляецца аказанне высокакваліфікаванай і спецыялізаванай санаторна-курортнай дапамогі жыхарам рэспублікі, а таксама блізкага і далёкага замежжа на падставе выкарыстання ўнікальных для Беларусі прыродных і прэфарміраваных (штучна створаных) лячэбных фактараў, якія ёсць у нашых здраўніцах.

САНАТОРЫЙ "РАДОН"

Размешчаны ў жывапісным кутку Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці за 195 км ад г. Мінска.
Профіль: лячэнне захворванняў касцёва-мышачнай сістэмы, нярвовай сістэмы, жаночых тазавых органаў, бясплоднасці сямейных пар.

Больш за 15 гадоў у лячэнні захворванняў касцёва-мышачнай сістэмы выкарыстоўваецца радонатэрапія. Радонавыя воды з'яўляюцца аналагамі крыніц Расіі, Украіны, Грузіі, Германіі і іншых краін. Аб запатрабаванасці дадзенага санаторыя сведчыць той факт, што па дадзеных аналізу дзейнасці санаторыя больш 85% пацыентаў прыязджаюць па лячэнне больш за 2-6 разоў з-за працяглай рэмісіі захворвання пасля праведзенага лячэння, а таксама адмова ад прымянення ў далейшым лячэнні дарагіх лекавых сродкаў, што з'яўляецца эканамічна выгадным.

Акрамя радонавых ваннаў, у адпачывальнікаў вялікай папулярнасцю карыстаецца пелоідатэрапія (гразелячэнне) у сучаснай гразелячэбніцы з выкарыстаннем лячэбнай сапрапелевай гразі (уласная распрацоўка).

Санаторый мае цудоўную лячэбна-дыягнастычную базу. Акрамя традыцыйных метадаў санаторна-курортнага лячэння, такіх, як фізіятэрапія, водалячэнне, гразелячэнне і іншых, выкарыстоўваюцца новыя метады: спелеакліматалячэнне ў спелеакліматакапсуле, зробленай з руды Салігорскага калійнага басейна, функцыянуе "Цэнтр кітайскай традыцыйнай медыцыны", "Цэнтр мужчынскага здароўя", прыёмы вядуць 18 дактароў, у тым ліку неўролаг, уролаг, гінеколаг, касметолаг і інш.

Выдатная дыягнастычная база прадстаўлена: клініка-дыягнастычнай лабараторыяй (гематалагічныя, біяхімічныя, гарманальныя даследаванні, анкамаркеры, ПСА і інш.), УЗІ-дыягностыка, функцыянальная дыягностыка на сучасным абсталяванні. Шырокі спектр платных медыцынскіх паслугаў.

Лячэбнае харчаванне 5-разовае для дарослых, 6-разовае для дзяцей па перспектыўным заказным меню з высакаякасных прадуктаў харчавання мясцовай вытворчасці. Сталовыя залы і харчблок, інтэр'ёр, тэхналагічнае абсталяванне не маюць аналагаў у рэспубліцы. Забаўляльныя праграмы на летняй пляцоўцы "Арэна-Радон", экскурсійныя праграмы па Беларусі. Умовы пражывання: нумары 1-2 мясцовыя, класа "люкс" рознай ступені камфортнасці.

Дзіцячае аддзяленне "Баравічок" санаторыя "Радон" прымае дзяцей з падрыхтоўчага па 9 класы. Профіль: лячэнне захворванняў сістэмы кровазвароту, органаў дыхания, нярвовай сістэмы.

Есць сучаснае медыцынскае абсталяванне, выкарыстоўваюцца як прыродныя фактары радонатэрапіі, так і прэфарміраваныя: фізіятэрапія, гразеводалячэнне, фітатэрапія, спелеакліматалячэнне і інш.

Сучасная школа забяспечвае навучанне увесь год. Добрае лячэбнае харчаванне. Праводзяцца экскурсіі.

САНАТОРЫЙ "ПАРЭЧЧА"

Размешчаны на беразе возера Малочнае ў змешаным саснова-ліставым лесе, на мяжы з Літвой, за 17 км ад Друскенінкая і 38 км ад г. Гродна. Адзіная ў Беларусі прыродная крыніца мінеральнай вады Друскенінкайскага тыпу для піцця і ваннаў.

Асноўны профіль — лячэнне захворванняў жалудачна-кішэчнага тракту. Лячэбна-сталовая вада прымяняецца для лячэбнага піцця пры захворванні органаў стрававання (у тым ліку пры хваробах абмену рэчываў), а таксама для бальнеалячэння (у выглядзе ваннаў) пры захворваннях жалудачна-кішэчнага тракту, касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі, нярвовай сістэмы, сістэмы кровазвароту, лячэння захворванняу скуры і падскурнай клятчаткі, жаночых тазавых органаў.
Узнагароджана 4 залатымі медалямі, у тым ліку залатым медалём Парыжскай выставы 2002 года.

Дыягнастычная база: у санаторыі ёсць клініка-біяхімічная лабараторыя з сучасным абсталяваннем, кабінет УЗІ-дыягностыкі.

Лячэбная база прадстаулена: сучасным балеааддзяленнем, гразелячэбніцай, дзе выкарыстоўваюцца адзіныя ў Рэспубліцы Беларусь гразевыя ванны з вады Друскенінкайскага тыпу і лячэбнай сапрапелевай гразі. 3 прэфарміраваных фактараў прымяняюцца ў лячэнні: магніталазератэрапія, лазератэрапія, электралячэнне, сухія вуглякіслыя ванны, гідракалонатэрапія, псіхатэрапія і іншыя.

Працуе "Цэнтр прыгажосці", "Цэнтр традыцыйнай кітайскай медыцыны", доктар якога прайшла спецыялізацыю ў акадэміі кітайскай медыцыны ў Кітаі. Сучасная трэнажорная зала. Лячэбнае харчаванне 5-разовае. У 2011 годзе здадзены ў эксплуатацыю водны комплекс з басейнамі для дзяцей і дарослых, ваннамі-джакузі, ваннай з пасіўнай традыцыйнай выцяжкай, саўнай і японскай лазняй "Афура".

Адпачывальнікі пражываюць у 1-мясцовых, 2-мясцовых нумарах з усімі выгодамі. На тэрыторыі парка санаторыя, каля возера Малочнае, арганізаваны пракат лодак і катамаранаў. Цікавыя экскурсійныя і культурныя праграмы.

Аддзяленне "Маці і дзіця" санаторыя "Парэчча" на 70 л/месцаў. Лячэнне захворванняў жалудачна-кішэчнага тракту, органаў дыхання, кровазвароту і апорна-рухальнага апарату. У санаторыі створаны ўсе ўмовы для сумеснага знаходжання і лячэння маці і дзіцяці.

САНАТОРЫЙ "СВІТАНАК-ЛЮБАНЬ"

Размешчаны за 173 км ад г. Мінска. Профіль — лячэнне захворванняў нырак і мочавыдзяляльнай сістэмы, касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі, органаў дыхання, парушэнняў палавой функцыі ў мужчын.

На тэрыторыі санаторыя знаходзіцца крыніца мінеральнай вады, якая аптымальна падыходзіць для лячэння ныркавай паталогіі, эфектыўнасць якой параўнальная з вынікамі лячэння на курортах Трускаўца і Жалезнаводска, а ў шэрагу выпадкаў іх перавышае. Гэта пацвярджаецца сумеснымі даследаваннямі з кафедрай тэрапіі Беларускай медыцынскай акадэміі постдыпломнай адукацыі, Рэспубліканскім нефралагічным цэнтрам і вынікамі работы аддзялення рэабілітацыі хворых нефраўралагічнага профілю больш за 5 гадоў.

Гразелячэнне — выкарыстанне з лячэбнай мэтай сапрапелевых гразяў возера Дзікага Дзятлаўскага раёна. Санаторый прапануе добрую лячэбна-дыягнастычную базу: клініка-біяхімічную лабараторыю, кабінет функцыянальнай дыягностыкі (ЭКГ, спіраметрыя, пікфлуаметрыя).

Лячэбная база прадстаулена кабінетамі: фізіятэрапіі, света-электра-лазералячэння, псіхатэрапіі, інгаляторыя, гіруда і гірударэфлексатэрапіі, іголкарэфлексатэрапіі і іншымі. Функцыянуе "Цэнтр мужчынскага здароўя", дзе праводзяць лячэнне эрэктыльнай дысфункцыі ў мужчын. Кансультацыі прафесарска-выкладчыцкага саставу медыцынскай акадэміі. Шырокі спектр платных медыцынскіх паслугаў. Сучасная трэнажорная зала.

Умовы пражывання: нумары 1-2 мясцовыя класа "люкс" рознай камфортнасці.

Лячэбнае харчаванне рознабаковае, пяціразовае, па заказаным меню з наборам лячэбных дыет.

Дзіцячае аддзяленне "Зарніца" санаторыя "Світанак-Любань" на 150 л/месцаў. Лячэнне захворванняу нырак і мочавыдзяляльнай сістэмы, органаў дыхання, апорна-рухальнага апарата. Пражыванне ў 2-3 мясцовых нумарах. Лячэбнае харчаванне. Лячэнне прыроднымі і прэфарміраванымі фактарамі. Круглагадзічная школа.

САНАТОРЫЙ "САСНОВЫ БОР"

Размешчаны за 56 км ад Мінска. Профіль — лячэнне захворванняу сістэмы кровазвароту і нярвовай сістэмы, органаў стрававання. Па выніках работы 2008 і 2009 гадоў Рэспубліканскім цэнтрам па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні быў прызнаны лепшым сярод дарослых санаторыяў рэспублікі. Санаторый мае адзіны і ўнікальны гідрапарк з сістэмай фантанаў і каскадаў. Ёсць свае мінеральныя крыніцы. Мінеральная вада маламінералізаваная сульфатна-хларыдная натрыевая Чэртакскага тыпу, якая прымяняецца ў выглядзе лячэбнага піцця праз бювет пры захворваннях органаў стрававання, а таксама для бальнеалячэння пры захворваннях касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі, сістэмы кровазвароту. Гразелячэнне — выкарыстанне з лячэбнай мэтай сапрапелевых гразей возера Дзікага.

Лячэбна-дыягнастычная база прадстаулена кабінетамі: псіхалагічнай разгрузкі, электра-света-гразелячэння, магніталазернай тэрапіі, усіх відаў масажу, рэфлексатэрапіі, лабараторнай і УЗ-дыягностыкі, ёсць гразе- і водалячэбніцы.

Цэнтр прыгажосці з сучас-ным абсталяваннем, шматфункцыянальная трэнажорная зала. Шырокі спектр платных медыцынскіх паслугаў.

Лячэбнае харчаванне пяціразовае з наборам лячэбных дыет. Вялікі выбар страваў з нацыянальнай кухні, еўрапейскіх сняданкаў.

Адпачывальнікі размешчаны ў 1-2 мясцовых, 1-мясцовых двухпакаёвых нумарах, 1-2 пакаёвых нумарах "люкс" павышанай кам-фортнасці. У санаторыі ёсць цырульня, бібліятэка, більярдная і трэнажорная залы, тэнісны корт і інш. Рознабаковыя культурныя праграмы, экскурсіі.

I. АВЕРЧАНКА, генеральны дырэктар, ААТ "Белаграздраўніца".

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/