ЗАПРАШАЕ "БЕЛАРУСАЧКА"



З 2008 года пры Міроўшчынскай сельскай бібліятэцы працуе аматарскае аб'яднанне для жанчын "Беларусачка".

Работа аб'яднання скіравана на арганізацыю вольнага часу ўдзельнікаў, на знаёмства з культурнай, гістарычнай спадчынай роднага краю. Пад гэтай тэмай праходзяць гутаркі, гадзіны паэзіі, краязнаўчыя гасцёўні, фальклорныя пасядзелкі, вечары-сустрэчы і іншыя мерапрыемствы.

Апошняе пасяджэнне аб'яднання было прысвечана роду князёў Астрожскіх, у прыватнасці аднаму з яго прадстаўнікоў -- Канстанціну Астрожскаму, які быў палітычным дзеячам Украіны, Беларусі, Вялікага Княства Літоўскага.

А. НАНЕВІЧ, бібліятэкар Міроўшчынскай сельскай бібліятэкі

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/