Заплаціце падатак своечасова



15 лістапада сыходзіць тэрмін уплаты падатку на нерухомасць і зямельнага падатку за жылыя дамы, садовыя домікі, дачы, гаражы, гаспадарчыя пабудовы.

Уплату падаткаў можна правесці на рахунак №3602515000056 Дзятлаўскага райфінаддзела, УНП
500049290 у аддзяленні і філіялах ААТ "Белаграпрамбанк", філіялах ААБ "Беларусбанк", у раённым вузле паштовай сувязі.

Калі падаткі не будуць заплачены ва ўстаноўлены тэрмін, то да парушальнікаў будуць прыменены меры адміністрацыйнага пакарання - штраф у 15% ад незаплачанай сумы падатку, але не менш за 17500 рублёў.

Па ўсіх пытаннях, якія могуць узнікнуць, звяртайцеся ў аддзел падаткаабкладання фізічных асобаў.

Тапефоны для даведак - 2-42-50, 2-42-51.

I. ГІРЫК, намеснік начальніка падатковай інспекцыі г. Дзятлава

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/