ЗАНІЖАЛІ КОШТ ПРАДАДЗЕНЫХ АЎТАМАБІЛЯЎ



На працягу трэцяга квартала бягучага года фінансавай міліцыяй г. Слоніма праводзіліся праверкі ў адносінах да індывідуальных прадпрымальнікаў, якія гандлявалі аўтамабілямі на тэрыторыі горада Дзятлава на падставе даведак-рахункаў.

Праверкай звестак аб кошце аўтамабіляў, указаных у дадзеных дакументах, было ўстаноўлена, што прадпрымальнікі, імкнучыся заплаціць у бюджэт меншыя сумы падаткаў, збораў, наўмысна заніжалі кошт прадаваемых аўтамабіляў.

Напрыклад, сустракаліся дакументы, у якіх кошт аўтамабіля быў заніжаны настолькі, што адразу станавілася зразумела, арыентуючыся на рыначныя цэны, набыць аўтамабіль за такі кошт і тым больш прадаць яго з "накруткай" фактычна нерэальна.

Праведзеныя супрацоўнікамі фінансавай міліцыі мерапрыемствы дазволілі ўстанавіць сапраўдны кошт аўтамабіляў, а значыць і рэальны памер атрыманай індывідуальнымі прадпрымальнікамі выручкі. Па выніках праверкі аднаму з ІП прыйшлося даплаціць у бюджэт 7,7 млн. рублёў, другому - 5,2 млн. рублёў.

С. ТУПТАЛА, начальнік Слонімскага МА УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці, маёр фінансавай міліцыі

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/