ЗАЛАТОЕ ВЯСЕЛЛЕ



Нядаўна сямейная пара Івана Антонавіча і Соф'і Ціханаўны Васюкевічаў з вёскі Карыца-2 адзначыла сваё залатое вяселле. Іван Антонавіч да выхаду на пенсію быў вадзіцелем у СВК "Граніт-Агра", Соф'я Ціханаўна працавала ў паляводстве. Разам яны выгадавалі траіх дзяцей.

У актавай зале сельскага Савета, дзе адбывалася ўрачыстае віншаванне залатых юбіляраў, успомнілі іх першае знаёмства, маладыя станавіліся на ручнік, абменьваліся заручальнымі пярсцёнкамі, для іх гучаў вальс і было ім, вядома ж, "Горка!".

Залатых юбіляраў віншавалі іх дзеці, унукі, родныя і знаёмыя, работнікі сельвыканкама і Данілавіцкага сельскага дома культуры, фальклорны калектыў "Суседачкі". Не забыўся пра сваіх былых работнікаў і СВК "Граніт-Агра". Старшыня прафкама I. М. Жых уручыла ім каштоўны падарунак. Мерапрыемства атрымалася прыгожым і вельмі эмацыянальным.

I. ТАРАСЕВІЧ, старшыня выканкама Данілавіцкага сельскага Савета

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/