ЗАХАВАЕМ СПАДЧЫНУ РАЗАМ



Пры Погірскім сельскім клубе-музеі працуе дзіцячы клуб выхаднога дня "З бабулінай сявенькі". Клуб наведваюць школьнікі, якія цікавяцца мясцовымі традыцыямі, абрадамі, святамі. Дзеці збіраюць легенды, казкі, паданні, песні. Гэтую фальклорную спадчыну прадстаўнікам маладога пакалення перадаюць старажылы мясцовасці. Таксама з задавальненнем дзеці прымаюць ўдзел у абрадах, якія праводзяцца ў сваёй мясцовасці. Гэта і абрады да Юр'я, Вялікадня, Дажынак.

Пасяджэнне дзіцячага клуба праходзіць у апошнюю нядзелю кожнага месяца. Цяпер удзельнікі клуба рыхтуюцца да правядзення абрада Вялікадня. Напрыканцы мая плануем правесці мерапрыемства "У гасцях у цёткі Ганны".

Л. ПЯТРОЎСКАЯ, загадчыца Погірскага клуба музея народнага быту

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/