З удзелам дзяцей - ніводнага здарэння



Завяршылася агульнарэспубліканскае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Увага - дзеці!",
якое праходзіла з 24 мая.

У гэты перыяд супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі прынялі дадатковыя меры па павышэнні дарожнай бяспекі юных грамадзян, вадзіцелі ездзілі з уключаным бліжнім святлом фар незалежна ад часу сутак.

На Дзятлаўшчыне правядзенне акцыі дало пазітыўны вынік. Дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам і па віне дзяцей у гэты перыяд не дапушчана.

Дзяржаўтаінспекцыя працягне правядзенне мерапрыемстваў па папярэджанні траўматызму юных удзельнікаў руху як метадам кантролю за паводзінамі дзяцей на праезнай частцы, так і аганізацыяй прафілактычных мерапрыемстваў для пешаходаў і вадзіцеляў.

А. МУХА, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/