З павагай да старасці



3 музыкай, кветкамі, цёплымі словамі работнікі ўстановаў культуры Вензавецкага сельсавета частыя госці ў дамах састарэлых грамадзян. Віншуюць іх са святамі, асабістымі юбілеямі.

Вось і нядаўна ў сельвыканкам ад імя жыхароў Міроўшчыны звярнулася Тамара Міхайлаўна Васільчыкава.

Яна вельмі цёпла гаварыла пра загадчыцу Міроўшчынскага клуба Ірыну Бакшук, акампаніятара Васіля Шпігановіча, загадчыцу Міроўшчынскай сельскай бібліятэкі Алену Наневіч. Вяскоўцы ўдзячныя культработнікам за добрыя песні, музыку, за той душэўны настрой, які стварае іх прыход да пажылых людзей.

І. Міхайлоўская

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/