З паседжання райвыканкама



РАЗГЛЕДЖАНЫ ПЫТАННІ САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАГА ЖЫЦЦЯ

На чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта быў заслуханы і абмеркаваны шэраг пытанняў сацыяльна-эканамічнага жыцця раёна.

На пасяджэнне запрашаліся начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, старшыні пассельвыканкамаў, кіраўнікі прадпрыемстваў, установаў, арганізацый і сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў раёна.

Адкрыў пасяджэнне і вёў яго старшыня раённага выканаўчага камітэта I. I. Крахмальчык. У рабоце пасяджэння прымалі ўдзел намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь В. В. Кароль, намеснік міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь А. А. Шышко, генеральны дырэктар абласнога ўнітарнага прадпрыемства "Гроднамеліяводгаз" Б. I. Багданец, генеральны дырэктар ААТ Гроднааблтранс" П. К. Ткачоў.

На разгляд пасяджэння выносіліся наступныя пытанні: "Аб рабоце арганізацый раёна па абслугоўванні насельніцтва ў адпаведнасці з нарматывамі дзяржаўных сацыяльных стандартаў", "Аб выкананні камунальным унітарным прадпрыемствам міліярацыйных сістэм "Дзятлаўскае ПМС" раённай праграмы захоўвання і выкарыстання міліярацыйных зямель на 2006 — 2010 гады і перспектывы развіцця на 2011 год", "Аб падрыхтоўцы тэхнікі да палявых работ 2011 года", "Аб арганізацыі ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў па рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 года №18 у Дзятлаўскім раёне" і шэраг іншых пытанняў сацыяльна-эканамічнага жыцця раёна. Па ўсіх абмеркаваных пытаннях прыняты адпаведныя рашэнні.

ЛЕПШЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ ПА АХОВЕ ПРАЦЫ

Раённы выканаўчы камітэт падвёў вынікі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю аховы працы і прафілактыкі вытворчага траўматызму за 2010 год. Усяго прынялі ўдзел 35 арганізацый раёна. Пераможцам сярод суб'ектаў гаспадарання з колькасцю да 100 чалавек прызнаны ААТ "Наваельнянская міжрайсельгасхімія", сярод суб'ектаў гаспадарання з колькасцю ад 101 да 300 — калектыў ААТ "Дзятлаўская сельгастэхніка", калектыў КУПМС "Дзятлаўская ПМС". Адзначана станоўчая работа па стварэнні ўмоваў, якія забяспечваюць захаванне жыцця і здароўя работнікаў у працэсе працоўнай дзейнасці ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод", СВК "Вензавец", СВК "Жукоўшчына", ТАА "Ізакам". Указана на недастатковую работу па выкананні патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы СВК "Белагурна", СВК "Раготна", ААТ "Боркаўскі крухмальны завод", ДП "Дзятлаўская МПМК-147".

Пераможцы конкурсу атрымаюць сертыфікаты "Пераможца агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы" з уручэннем грашовай прэміі.

А. КУДЗІНАЎ.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/