Зімовы сезон палявання



Адкрыўся зімовы сезон палявання на паляўнічых жывёл, якія не адносяцца да нарміраваных відаў, па паляўнічых пуцёўках:

На зайца-беляка, зайца-русака з першай суботы лістапада па апошнюю нядзелю студзеня ў светлы час сутак. Спосабы палявання: ружэйны, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, з падыходу, з засады, загонам і безружэйны. Пры ружэйным спосабе палявання дазволена выкарыстоўваць гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў, зараджаных шротам, паляўнічых сабак — усе групы. Пры безружэйным спосабе палявання дазволена выкарыстоўваць барзых сабак і лоўчых птушак.

На андатру, норку амерыканскую — па 31 студзеня ў светлы час сутак. Спосаб палявання — ружэйны, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, з падыходу, з засады, безружэйны, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі. Дазволена выкарыстоўваць гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў, зараджаных шротам, пасткі № 0-3, пасткі (акрамя петляў), паляўнічых сабак: тэр'еры, таксы, лайкі, шпіцы і прымітыўныя пароды, лягавыя, спаніэлі, рэтрыверы, водныя сабакі.

На вавёрку звычайную, гарнастая, куніцу лясную, куніцу каменную, тхара ляснога — з першай суботы лістапада па апошнюю нядзелю студзеня ў светлы час сутак. Спосаб палявання — ружэйны з падыходу, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі. Дазволена выкарыстоўваць наразную паляўнічую зброю калібра 5,6 мм з дульнай энергіяй кулі да 1500 джоўляў і гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў, зараджаных шротам, паляўнічых сабак — усе групы.

Пры паляванні дазволена здабыча дзікіх жывёлаў непажаданых відаў — воўк, лісіца звычайная, сабака янотападобны, баклан вялікі, чапля шэрая, варона шэрая, сарока. Пры гэтым дазволена выкарыстоўваць віды і прылады палявання, дазволеныя на віды жывёлаў, названыя ў паляўнічай пуцёўцы.

Працягваецца асенне-зімовы сезон палявання:
- на паляўнічых жывёлаў нармаваных відаў па разавых дазволах на здабычу паляўнічай жывёлы і паляўнічых пуцёўках да іх:
- на лася, аленя высакароднага, дзіка, казулю еўрапейскую, лань еўрапейскую, аленя плямістага па 30 снежня, загонам і з сабакамі — у светлы час сутак, з засады і з падыходу — на працягу сутак. Да здабычы дазволены жывёлы любога полу і ўзросту. Спосаб палявання ружэйны з засады, з падыходу. Пры паляванні дазволена выкарыстоўваць: для дарослых жывёлаў — наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўляў і гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем толькі кулявых патронаў; для маладняку да 2 гадоў — наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўляў і гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем кулявых патронаў і патронаў, зараджаных карцеччу дыяметрам 6,5 мм і болей.

На бабра рачнога і выдру рачную па 31 студзеня ў светлы час сутак — ружэйным спосабам, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, з падыходу, з засады, безружэйным, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі. Пры паляванні дазволена выкарыстоўваць наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўляў і гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем кулявых патронаў і патронаў, зараджаных шротам дыяметрам 5 мм і больш, пасткі (акрамя петляў), сачкі, пасткі № 5-7, паляўнічых сабак (тэр'еры, таксы, лайкі, шпіцы і прымітыўныя пароды, лягавыя, спаніэлі, рэтрыверы, водныя сабакі).

Нагадваем паляўнічым: грамадзяне могуць праводзіць паляванне пры наяўнасці:
- сапраўднага дзяржаўнага пасведчання на права палявання;
- дазволу органаў унутраных спраў на захоўванне і нашэнне паляўнічай зброі пры паляванні з яго выкарыстаннем;
- паляўнічай пуцёўкі або разавага дазволу на здабычу паляўнічай жывёлы і паляўнічай пуцёўкі да яго.

У сувязі з існуючымі не адзінкавымі фактамі парушэнняў Правілаў вядзення паляўнічай і рыбалоўнай гаспадаркі, палявання і рыбалкі, з мэтай хуткага і аператыўнага рэагавання па затрыманні правапарушальнікаў у Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету кругласутачна працуе тэлефон "Гарачай лініі" (8-01562) 2-48-64, па якім можна паведаміць аб вядомых парушэннях у галіне аховы жывёльнага і расліннага свету.

У зону адказнасці інспекцыі ўваходзяць Слонімскі, Дзятлаўскі і Зэльвенскі раёны. Ананімнасць атрыманай інфармацыі гарантуем.

Г. ШЛЫКОВІЧ, начальнік МРІ АЖ і РС.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/