З адзінага дня інфармавання насельніцтва



У час сустрэч інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам па месцы жыхарства, на Дні інфармавання 17 сакавіка былі закрануты пытанні, якія патрабавалі вырашэння. На гэтыя пытанні адказваюць кіраўнікі арганізацый і службаў раёна.

1. Пытанне працаўнікоў СВК "Жукоўшчына" і насельніцтва вёскі Жукоўшчына аб арганізацыі завозу ў вёскі Жукоўшчынскага сельсавета аўтамагазінам камбікорму для хатняй птушкі. Людзі просяць арганізаваць продаж камбікорму, які выпускав Наваельнянскі камбінат хлебапрадуктаў, у магазінах сельсавета.
Адказ старшыні праўлення Дзятлаўскага райспажыўтаварыства М. В. Гародкі.
Дзятлаўскае райспажыўтаварыства паведамляе, што на працягу сакавіка Наваельнянскі камбінат хлебапрадуктаў птушыны камбікорм прадаваў у абмежаванай колькасці. 25 сакавіка гэтага года гандлёва-рознічны ўчастак №1 атрымаў 3 тоны камбікорму птушынага для магазінаў Жукоўшчынскага сельсавета і для аўтамагазіна, які абслугоўвае жыхароў вёсак дадзенага сельсавета.

2. Пытанне жыхароў Вензавецкага сельсавета:
У сувязі з павелічэннем колькасці бадзяжных сабак і ўзросшай у сувязі з гэтым небяспекай для людзей просьба прыняць меры па адлове або ўсыпленні сабак, якія не знаходзяцца на прывязі.

Адказ старшыні Вензавецкага сельскага выканаўчага камітэта О. I. Шымко:
па пытаннях, якія закраналіся ў час сустрэчы ІПГ райвыканкама на Дні інфармавання 17 сакавіка 2011 года прынятыя наступныя меры:
— у населеных пунктах сельсавета на дошках аб'яваў вывешана інфармацыя, якая папярэджвае аб тым, каб усе сабакі ўтрымліваліся на прывязі і аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне дадзенага патрабавання;
— з грамадзянамі сельсавета праводзіцца прафілактычная работа ў выглядзе індывідуальных гутарак з адміністрацыйнай адказнасцю ўладальнікаў сабак, якіх не ўтрымліваюць на прывязі;
— адпраўлена пісьмо ў Дзятлаўскае РУП ЖКГ аб правядзенні мерапрыемства па адлове бадзяжных сабак.

3. Пытанне працаўнікоў СВК "Белагурна" і жыхароў гэтай вёскі па якасці тэлефоннай сувязі.
Бывае, што адбываецца накладанне размоваў па тэлефоне аднаго абанента на размову другога. Просьба жыхароў да работнікаў электрасувязі ліквідаваць дадзеныя нязручнасці.

Адказ начальніка раённага вузла электрасувязі П. П. Сокала: у сувязі з паступіўшым на Адзіным дні інфармавання пытаннем пра якасць сувязі з вёскай Белагурна паведамляем, што работнікамі раённага вузла электрасувязі абследаваны стан тэлефоннай сувязі АТС в. Белагурна. За 2011 год скаргаў на нездавальняючую работу сродкаў сувязі ў дыспетчарскую службу РУЭС з Мяляхавіцкага сельсавета не паступала.
3 22 па 28 сакавіка пасля зімовага перяду спецыялістамі раённага вузла электрасувязі праведзена прафілактычная работа на аканечных кабельных прыстасаваннях, кабельных і абаненцкіх лініях. Пасля прафілактыкі выбарачна праверана работа тэлефонаў. Нараканняў няма.

4. Пытанне работнікаў СВК "Белагурна" пра рамонт лазні ў в. Белагурна і водаправоднай вежы.
Адказ намесніка старшыні СВК "Белагурна" Т. С. Кобзевай: у вёсцы Белагурна лазня адрамантавана і працуе кожную суботу: з 16 да 18 гадзін - жаночая, з 18 да 20 гадзін - мужчынская.
Водаправодная вежа ў в. Белагурна працуе. Да 15 красавіка будзе завершана цагляная кладка.

А. МЯЦЕЛІЦА, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама.

_____________________________________________________________________________________________________
Если теперь в период кризиса купить квартиру, то вы не только не потратите лишние деньги, но и еще сможете сэкономить. Сейчас купить квартиру в Киеве можно за очень хорошую цену. Если вы захотите продать потом ее через пару лет, то не прогадаете и даже немного заработаете на этом. Ведь недвижимость после кризиса значительно подорожает.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/