З адзінага дня інфармавання



У студзені і лютым у Дзятлаўскім раёне прайшлі Адзіныя дні інфармавання. У час іх правядзення працоўнымі калектывамі і насельніцтвам па месцы жыхарства быў зададзены шэраг канкрэтных пытанняў, якія патрабуюць вырашэння. На іх адказалі кіраўнікі службаў раёна.

Пытанне работнікаў арганізацый і ўстановаў г.п. Наваельня пра рамонт парыльні ў лазні пасёлка Наваельня.
Адказ дырэктара Дзятлаўскага РУП ЖКГ Юрыя Пятровіча Залеўскага: Дзятлаўскае раённае ўнітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі на зварот жыхароў г.п. Наваельня па пытанні заканчэння рамонту лазні паведамляе, што яе поўны капітальны рамонт будзе закончаны да 1.09.2011 года пры ўмове выдзялення фінансавых сродкаў з абласнога бюджэту.

Пытанне: калі будуць прыняты меры па добраўпарадкаванні прыбярэжнай зоны адпачынку паблізу першага возера ў Дзятлаве?
Адказ: на 2011 год запланавана дэкаратыўнае афармленне зоны адпачынку каля возера, пасадка дрэваў і добраўпарадкаванне тэрыторыі, якая да яго прылягае.

Пытанне: праблема з падагрэвам вады ў доме №4а па вуліцы Навагрудскай у Дзятлаве. Вада ў кватэрах гэтага дома не адпавядае заяўленай тэмпературы. 3 крана гарачай вады цячэ ледзь цёплая вада. Просьба прыняць неадкладныя меры па ўхіленні гэтай няспраўнасці.
Адказ: так, сапраўды, некаіоры час існавала праблема з падагрэвам вады гарачага водазабеспячэння ў жылым доме №4а па вуліцы Навагрудскай у Дзятлаве. Цяпер недахопы выпраўлены і гарачая вада падаецца згодна з нормамі сацыяльнага стандарта.

Пытанне: калі будзе абсталявана дзіцячая пляцоўка ў мікрараёне шматпавярховых жылых будынкаў па вуліцах Савецкая-Кастрычніцкая?
Адказ: у мікрараёне вуліц Савецкая-Кастрычніцкая горада Дзятлава ёсць малыя архітэктурныя формы для дзяцей. Аднак некаторыя іх фрагменты на дзіцячай пляцоўцы неабходна адрамантаваць, пафарбаваць і вырабіць новыя. Усе гэтыя работы будуць праведзены ў трэцім квартале 2011 года. Усё будзе выканана да ўказанага тэрміну.

Пытанне: калі будзе зроблены рамонт і ўкладка асфальту па вуліцах Кастрычніцкая і Азёрная?
Адказ: цяпер выкананы і аплачаны работы па тапаграфічнай здымцы вуліцы Кастрычніцкай у Дзятлаве. Пры выдзяленні бюджэтных сродкаў будзе заказана праектна-каштарысная дакументацыя на капітальны рамонт па вуліцы Кастрычніцкай, а затым і па вуліцы Азёрнай у Дзятлаве.

На пытанні, якія паступілі на адрас Дзятлаўскага райспажыўтаварыства, адказаў старшыня праўлення райспажыўтаварыства Віктар Сцяпанавіч Новік.
Пытанне: ці будзе праводзіцца рамонт Дома гандлю ў г. Дзятлаве?
Адказ: рамонт Дома гандлю г. Дзятлава з частковай заменай і дадатковай устаноўкай гандлёвага абсталявання запланаваны на 2-3 кварталы 2011 года.

Пытанне: не задавальняе асартымент прамысловых тавараў у Доме гандлю г. Дзятлава. Людзі адзначаюць, што мала якасных беларускіх тавараў.
Адказ: атрыманне прамысловых тавараў ажыццяўляецца згодна з асартыментным пералікам, які распрацаваны на падставе пастановы Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь №4 ад 15.01.2009 года і на падставе даведзеных рэсурсаў. Адным з асноўных накірункаў гандлю з'яўляецца рэалізацыя тавараў айчыннай вытворчасці. Дастаўка іх у раён ажыццяўляецца з прамысловых прадпрыемстваў рэспублікі з абавязковай наяўнасцю ўсёй неабходнай дакументацыі, якая пацвярджае якасць дадзеных тавараў.

Пытанне: чаму не праводзяцца розныя акцыі па скідках і распрадажы тавараў?
Адказ: дадзеная інфармацыя не зусім аб'ектыўная. У гэтым плане праводзім розныя мерапрыемствы. Напрыклад, у студзені-сакавіку 2010 года праводзіліся акцыі па продажы прамысловых тавараў са скідкамі за кошт уласных сродкаў шляхам поўнага зняцця гандлёвай надбаўкі, што прывяло да атрымання стратаў ад рэалізацыі.
У лістападзе-снежні 2010 года праводзіла-ся сумесная акцыя з ААТ "Віцязь" і ААТ "Гарызонт", сумесная ўцэнка з РУП "Наваг-рудская швейная фабрыка", ААТ "Савушкін прадукт" і ААТ "Лідскае піва".
У лістападзе-снежні 2010 года і студзені 2011 года праводзілася паўсюдная акцыя па распрадажы канкрэтных групаў тавараў пад назвай "Метелица".
Цяпер праводзіць акцыі са зняццем поўнай гандлёвай надбаўкі немагчыма, паколькі гэта прывядзе да атрымання адмоўнага фінансавага выніку.

Пытанне: у магазінах вёсак Засецце і Норцавічы Дзятлаўскага сельсавета жыхарам гэтых населеных пунктаў адпускаюць у крэдыт спіртныя напоі. Просьба выкінуць спіртныя напоі з пераліку спісу тавараў, якія выдаюцца ў крэдыт.
Адказ: праўленне Дзятлаўскага райспажыўтаварыства паведамляе, што ў пералік тавараў, якія адпускаюцца ў крэдыт, лікёра-гарэлачныя вырабы не ўваходзяць. 3 загадчыкамі магазінаў вёсак Засецце і Норцавічы праведзена тлумачальная гутарка. Ім паведамілі аб выказаных заўвагах на іх адрас работнікамі СВК "Русь-Агра". Таксама ўказалі не недапушчальнасць фактаў продажу спіртных напояў у крэдыт.
Пералік-дадатак прыкладаецца:

Дадатак №1 да пастановы праўлення Дзятлаўскага райспажыўтаварыства №20 ад 10.02.2006г.

ПЕРАЛІК харчовых тавараў, якія належаць продажу ў крэдыт:
1. Каўбасныя вырабы, вэнджаніна.
2. Мяса птушкі.
3. Рыба свежамарожаная, вэнджаная.
4. Ікра рыбная і морапрадукты.
5. Кандытарскія вырабы.
6. Макаронныя вырабы.
7. Крупы.
8. Мука.
9. Камбікорм.
10. Кансервы агароднінныя, рыбныя, пладова-ягадныя.
11. Прадукты дзіцячага харчавання.
12. Алей
13. Сокі і нектары.
14. Кава.

А. МЯЦЕЛІЦА, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/