ЯШЧЭ НЕ ВЫБРАЛІ ПАДАРУНАК?



Не ведаеце, які сюрпрыз зрабіць сваім блізкім пад Новы год і Каляды? І так ужо “прыелася” класці пад ёлку шкарпэткі або крэм? Стварыце святочны настрой для ўсёй сям’і – падключыце Інтэрнэт. Сусветнае павуцінне не падвядзе: “падкажа” навагоднія тосты і дзіцячыя вершыкі для Дзеда Мароза, “раскажа”, чым упрыгожыць святочны стол, “павіншуе” ўсіх вашых блізкіх і знаёмых са святамі праз сацыяльныя сеткі.

А тым, хто стане новым абанентам byfly па лінейцы “Дамасед” да 15 студзеня 2013 года, Белтэлекам дорыць цэлы месяц карыстання Інтэрнэтам бясплатна. Дарэчы, “Дамаседы” – самыя папулярныя ў дзятлаўчан тарыфныя планы ад byfly. Яны прапануюць абанентам кругласутачны доступ на хуткасці да 1024 Кбіт/с (“Дамасед”), да 2048 Кбіт/с (“Дамасед Плюс”), да 3072 Кбіт/с (“Дамасед XXL”) і да 6144 Кбіт/с (“Супердамасед”). Вы можаце выбраць любы з іх і месяц з дня падключэння бясплатна “блукаць” па сайтах сусветнага павуціння.

Падрабязней пра падключэнне паслугі можна даведацца па тэлефоне інфармацыйнай службы 130, а таксама па нумарах раённага вузла электрасувязі: 2-13-50 (кругласутачна) і 2-14-35.

А. ВАЛЧОК, спецыяліст па маркетынгу Дзятлаўскага раённага вузла электрасувязі

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/