ЯПОНСКІ ГРЫБ



Чайны грыб называюць яшчэ японскім і індыйскім. Толькі доўгі час аб ім у тых краінах ніхто і не ведаў. А разводзілі яго ў Сібіры і на Далёкім Усходзе. Адтуль ён і пайшоў па свеце.

Чайны грыб сапраўды мае дачыненне да грыба. Яго цела -- рыхлае. Верхняя частка складаецца з калоніі дражджавых грыбкоў і воцатнакіслых бактэрый. Бактэрыі розныя, таму і рэчывы яны выпрацоўваюць розныя. Японскі чайны грыб -- гэта старажытны арганізм, які выкарыстоўваецца чалавекам для прыгатавання чайнага квасу. Чайны грыб выглядае як тоўсты блін бела-жоўтага колеру, які плавае на паверхні чайнага напою.

У выніку бесперапыннага працэсу ў вашым слоіку ўтвараецца спірт, цукар, воцатная, лімонная, шчаўевая і піравінаградная кіслоты, ферменты, вітаміны С, Р, В1, кафеін, дубільныя і іншыя рэчывы. У 1948 годзе вучоныя атрымалі з грыба бактэрыяцыдзін.

Сцвярджаюць, што чайны грыб дапамагае пры захворваннях на ангіну, стаматыт, паляпшае жыццёвы тонус, зніжае артэрыяльны ціск.

Падрыхтавала да друку Т. ГРЫЦУК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/