Яны і мы



Сягоння ўсе яны кіруюць проста
У выдуманы імі іх саюз.
Але аб'есць бакі нам, як кароста,
Утвораны махлярствам той хаўрус.

I дзе шукаць ад іх жа паратунку?
Як той казаў: далёка да нябёс.
Ляцім сабе няспынна ў тым кірунку,
Дзе месца бедам, гору, мору слёз.

У вэрхале не знойдзеш вінаватых,
Як кажуць, "праў сягоння той, хто болей краў",
Не маем рады дасягнуць багатых,
Хіба такую долю Бог нам даў.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/