ЯКІЯ ТАЙНЫ МОГУЦЬ РАСКРЫЦЬ СУДМЕДЭКСПЕРТЫ



Здараецца так, што учынена забойства, а прамых сведак няма. або адбылося сур'ёзнае дарожна-транспартнае здарзнне, а вінаваты вадзіцель стараецца запэўніць праваахоўнікаў, быццам за рулём быў загінуўшы. Хто ўтакім выпадку знойдзе доказы і расставіць усе кропкі над "і"? Вядома, гэта задача для медыцынскіх судовых экспертаў. Пра спецыфіку работы судмедэкспертаў, пра тое, па якія паслугі да іх можа звяртацца насельніцтва, карзспандзнтка газеты "Перамога" гутарыла з начальнікам Слонімскага міжраённага аддзела Дзяржаунага камітэта судовых экспертызаў Рзспублікі Беларусь падпалкоўнікам юстыцыі С. Я. Дарыпапам.

— Сяргей Яўгенавіч, што сабой уяўляе аддзел медыцынскіх судовых экспертызаў?
— Ён уваходзіць у структуру Слонімскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертызаў Рэспублікі Беларусь. Сам аддзел медыцынскіх судовых экспертызаў таксама ўключае ў сябе некалькі сектараў: сектар судова-медыцынскіх экспертызаў па Слонімскім раёне, сектар судова-медыцынскіх экспертызаў па Дзятлаўскім раёне і сектар судова-псіхіятрычных экспертызаў. Сектар судова-медыцынскіх экспертызаў па Слонімскім раёне размешчаны паадрасе: г. Слонім, вул. Вайкова, 21; тэл. 8-01562-3-15-94. Сектар судова-медыцынскіх экспертызаў па Дзятлаўскім раёне размешчаны па адрасе: г. Дзятлава, вул. Перамогі, 2у; тэл. 8-01563-2-52-37. Сектар судова-псіхіятрычных экспертызаў размешчаны па адрасе: г. Слонім, вул. Чырвонаармейская, 295; тэл. 8-01562-4-42-51. На Дзятлаўшчыне судова-медыцынскія экспертызы выконвае начальнік сектара судова-медыцынскіх экспертызаў па Дзятлаўскім раёне Аляксандр Іванавіч Болбат. Дапамагае яму фельчар-лабарант сектара Алена Вячаславаўна Болбат.

— Раскажыце падрабязней, чым займаюцца судмедэксперты?
— Яны робяць экспертызы жывых асобаў і трупаў. Гэта ўсе крымінальныя выпадкі, выпадкі атрымання цялесных пашкоджанняў, нанесеных любому чалавеку на тэрыторыі раёна. Праваахоўныя органы, міліцыя, Следчы камітэт, пракуратура, камітэт дзяржбяспекі, ваенныя выносяць пастанаўленні аб выкананні экспертызы, і эксперты пачынаюць працаваць. Судова-медыцынскія эксперты даследуюць трупы ў выпадку гвалтоўнай смерці або падазрэння на яе, выязджаюць на месцы здарэння, прымаюць удзел у следчых эксперыментах і судовых пасяджэннях. Іх работа адказная і карпатлівая. Эксперт павінен усё дэталёва апісаць, каб суддзя, следчы, любы спецыяліст маглі зразумець, што і як адбывалася. Мала проста зафіксаваць гвалт, варта яшчэ і абгрунтаваць атрыманыя вынікі.

— А з якімі пытаннямі да судмедэкспертаў найчасцей звяртаюцца звычайныя людзі?
— Тыповая сітуацыя — гвалт у сям’і, калі муж “вучыць” жонку кулакамі, а яна не хоча заяўляць на яго ў міліцыю. Часта, каб спыніць хатняга тырана, жанчына імкнецца атрымаць афіцыйны дакумент аб цялесных пашкоджаннях і карыстаецца платнымі паслугамі, якія аказвае сектар судова-медыцынскіх экспертызаў насельніцтву. Па платныя паслугі найчасцей звяртаюцца пацярпелыя ад сямейных сварак, канфліктаў з суседзямі. Такія экспертызы праводзяцца, каб зафіксаваць сам факт цялесных пашкоджанняў бо пазней, калі, напрыклад, справа дойдзе да развода і ў судзе неабходна будзе пацвердзіць факты сямейнага гвалту, даведка ад судова-медыцынскага эксперта будзе важкім аргументам. Пры неабходнасці праводзяцца і палавыя экспертызы.

— А ці могуць эксперты адсачыць якасць аказанай медыцынскай дапамогі на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна?
— Так. Такі кантроль вядзецца ў выпадку, калі экспертызу праходзіць не толькі сам грамадзянін, але і яго медыцынскія дакументы. Калі ў час вывучэння прадастаўленых дакументаўмы знаходзім якія-небудзь дэфекты, то фіксуем іх і выконваем дэталёвы аналіз праведзенага лячэння.

— А хто і як можа звярнуцца па дапамогу ў сектар судова-медыцынскіх экспертызаў па Дзятлаўскім раёне?
— Сюды можа звярнуцца любы жадаючы, каму неабходна дапамога судова-медыцынскіх экспертаў. Тэлефон для даведак 2-52-37.

Гутарыла I. СТЫРНІК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/