ЯКІЯ ПЫТАНHI ХВАЛЮЮЦЬ МОЛАДЗЬ



Доўжыцца раённы марафон па правядзенні сустрэчаў дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў з моладдзю "Зрабі свой выбар!". На гэты раз рабочая група ў складзе старшыні раённага Савета дэпутатаў А. С. Бараноўскага, першага сакратара РК ГА "БРСМ" А. С. Чурай, інспектара інспекцыі па справах непаўналетніх А. А. Маціевіча ў фармаце адкрытага дыялогу гутарыла з моладдзю Дзятлаўскага і Дварэцкага сельскіх Саветаў.

Сустрэча прайшла ў аграгарадку Раклевічы. 3 асноўным дакладам аб рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі на Дзятлаўшчыне выступіла першы сакратар РК ГА "БРСМ" Анастасія Чурай. Старшыня раённага Савета дэпутатаў А. С. Бараноўскі расказаў мясцовай моладзі аб магчымасцях зваротаў да дэпутатаў. Аб правілах паводзінаў на вадзе ў летні перыяд і правілах супрацьпажарнай бяспекі нагадаў інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх А. А. Маціевіч. Таксама ён расказаў аб пагрозе, якую тояць у сабе спайсы.

Моладзь аграгарадка звярнулася да гасцей з пытаннем: чаму ў мясцовым клубе не ладзяцца дыскатэкі?
На пытанне адказала дырэктар установы Ніна Грыб, якая прысутнічала на сустрэчы. Яна патлумачыла, што дыскатэкі праходзяць, але напаўняльнасць залы 5-7 чалавек, астатняя моладзь гуляе ў більярд. Анастасія Чурай унесла прапанову ад РК ГА "БРСМ" — запрашаць у Раклевічы арганізатараў тэматычных дыскатэк або прыдумаць іншы фармат вечароў выхаднога дня, які зацікавіў бы мясцовае насельніцтва, дапамог напоўніць залу.

На сустрэчу моладзі з депутатам "Зрабі свой выбар" у аграгарадок Дварэц завіталі прадстаўнікі калектываў СВК "Дварэц-Агра", ААТ "Дварэцкі льнозавод", старшакласнікі і адміністрацыя Дварэцкай сярэдняй школы.
Старшыня Дварэцкага сельскага Савета Т. М. Перапечына расказала аб рабоце, якая праводзіцца з насельніцтвам, і добраўпарадкаванні вёсак. Рабочая група выступіла з дакладамі па тэме сустрэчы.

Напрыканцы мерапрыемства ад мясцовай моладзі паступіла пытанне. Маладая настаўніца, якая працуе па спецыяльнасці ўжо некалькі гадоў і ўвесь гэты час наймае кватэру, пацікавілася, як можна атрымаць жыллё. Найперш ёй параілі ў Дварэцкім сельвыканкаме стаць у чаргу маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў. Пры наяўнасці жылога фонду з часам гэта пытанне можа вырашыцца станоўча.

Яшчэ адно пытанне тычылася школьнай моладзі. Навучэнцы Дварэцкай сярэдняй школы і педагогі пацікавіліся, як можна разнастаіць школьнае жыццё, напоўніць яго цікавымі мерапрыемствамі. Анастасія Чурай, з улікам інтарэсаў школьнікаў, прапанавала ладзіць больш спартыўных мерапрыемстваў. Але і тут ініцыятыва павінна сыходзіць не толькі ад раённай арганізацыі ГА "БРСМ", але і ад саміх навучэнцаў.

Падрыхтавала да друку I. КАУКЕЛЬ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/