Як жыць нам сёння без надзеі?



Як жыць нам сёння без надзеі?
На тое многа трэба сіл,
А ўсіх масцей чыны-зладзеі
Пускаюць нам у вочы пыл

I топчуць, ганьбяць адмыслова
Усё, што ў сэрцы я нашу.
Плююць яны на нашу мову,
А, значыць, і ў маю душу.

Дарма вы марыце, панове,
Пасеяць у душы мне страх:
Жыццё яснее светам новым,
А вам цямнее ў вачах.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/