Як засцерагчы сябе ад няякасных паслугаў



ЯК ЗАСЦЕРАГЧЫ СЯБЕ АД НЯЯКАСНЫХ ПАСЛУГАЎ

Напярэдадні Дня спажыўца карэспандэнтка газеты сустрэлася з А. Андруцэвічам. загадчыкам юрыдычнага сектара Дзятлаўскага райвыканкама, каб даведацца, як звычайнаму спажыўцу засцерагчы сябе ад няякасных паслугаў.

— Аляксандр, як засцерагчыся ад тых, хто дазваляе сабе аказваць паслугі няякасна?
— Найбольшыя цяжкасці пры абароне парушаных правоў спажыўцоў выкпіканы тым, што паміж спажыўцом і выканаўцам работ, тым, хто аказвае паслугі, належным чынам не аформлены дагавор.

— I гэта значыць...
— Абарона правоў спажыўцоў залежыць ад таго, наколькі правільна яны змогуць скласці дагавор на выкананне работ, аказанне паслугаў. Калі ў дагаворы будуць адпюстраваны ўсе неабходныя істотныя ўмовы, гэта дазволіць пазбегнуць цяжкасцяў пры даказванні ўмоваў здзелкі і іншых абставін у выпадку ўзнікнення спрэчкі.

— Як заключыць дагавор?
— Па агульных правілах, у простай пісьмовай форме павінны ажыццяўляцца здзелкі (за выключэннем здзелак, якія патрабуюць натарыяльнага засведчання) юрыдычных асобаў паміж сабой і грамадзянамі, а таксама здзелкі паміж грамадзянамі на суму, якая перавышае не менш як у дзесяць разоў вызначаны заканадаўствам памер базавай велічыні, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам. Дагавор у пісьмовай форме можа быць заключаны шляхам скпадання аднаго дакумента, падпісанага бакамі, а таксама шляхам абмену дакументамі па сродках паштовай, тэлеграфнай, электроннай ці іншай сувязі, якая дазваляе дакладна ўстанавіць, што дакументы паходзяць ад бакоў па дагаворы.

— Дзе можна знайсці спасылкі на істотныя ўмовы кайбольш характэрных для спажыўцоў дагавораў?
— Да прыкладу, істотныя ўмовы дагавора на аказанне бытавых паслугаў вызначаны Правіламі бытавога абслугоўвання спажыўцоў, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 снежня 2004 года №1590.

— I да іх адносяцца...
—Найменне (фірменнае неимение) і месцазнаходжанне выканаўцы, а калі выканаўцам з'яўляецца прыватны прадпрымальнік, то таксама яго прозвішча, імя, імя па бацьку, месца жыхарства, звесткі пра дзяржрэгістрацыю і найменне органа, які здзяйсняў яго дзяржрэгістрацыю ў якасці індывідуапьнага прадпрымальніка; прозвішча, імя, імя па бацьку, месца жыхарства спажыўца; найменне аказваемай бытавой паслугі; цана аказваемай бытавой паслугі; дата афармлення заказу і тэрмін аказання бытавой паслугі; найменне, апісанне, колькасць і цана матэрыялу (вырабу), перададзенага спажыўцом для аказання бытавой паслугі; цана матэрыялу выканаўцы, які выкарыстоўваецца пры аказанні бытавой паслугі, калі цана матэрыялу не ўваходзіць у цану аказваемай паслугі; працэнт зносу вырабу, які прымаецца ў рамонт, хімічную чыстку, у пральню; другія неабходныя звесткі, звязаныя з асаблівасцю аказваемай паслугі, вызначаныя Правіламі бытавога абслугоўвання спажыўцоў; подпісы выканаўцы і спажыўца.

— У каго застаецца дакумент?
— Дакумент, які пацвярджае заказ, афармляецца ў двух экзэмплярах, адзін з якіх выдаецца спажыўцу, а другі — застаецца ў выканаўцы, або ў адным экземпляры з выдачай спажыўцу карашка дакумента, які пацвярджае заказ. Заказ на аказанне бытавых паслугаў метадам самаабслугоўвання, паслугаў цырульняў, лазняў і душевых можа выконвацца без афармлення дакумента, які пацвярджае заказ.

I. КАЎКЕЛЬ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/