Як сябе паводзіць, калі ў доме што-небэдзь загарэлася?


  • Пераклад(перевод): RU

Галоўнае правіла — не панікаваць. Аднак, акрамя спакою, вам неабходна выканаць некалькі важных дзеянняў:
- патэлефанаваць у пажарную аварыйна-выратавальную службу па нумары 101 і паведаміць адрас, па якім адбыўся пажар;
- адключыць электраэнергію ў памяшканні і вывесці дзяцей і пажылых людзей за межы кватэры (калі ў вас задыміўся тэлевізар, яго трэба адключыць ад сеткі і накрыць тоўстай тканінай);
- паведаміць суседзям аб надзвычайным здарэнні і прыняць меры па ліквідацыі агню.

Калі не атрымалася своечасова эвакуявацца:
- у ахопленым агнём памяшканні рухайцеся да выхаду нахіліўшыся і паўзком — дым заўсёды ўзнімаецца ўверх і скопліваецца каля столі;
- дыхаць трэба праз вільготную шарсцяную або баваўняную тканіну;
- ад высокай тэмпературы можна абараніцца — накінуць на сябе мокрую коўдру або плед;
- калі шлях да выратавання праз дзверы адрэзаны агнём, шукайце аварыйны выхад на балконе, пры гэтым шчыльна зачыніце за сабой дзверы.

Памятайце: у час пажару нельга дчыняць вокны — прыток свесага паветра садзейнічае працэсу гарэння. Выбіць шкло ў акне можна толькі ў выпадку эвакуацыі праз аконны праём.

А. ШЫГАТАЎ, інспектар групы прапаганды і навучання Дзятлаўскага РАНС.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/