ЯК СПАКОЙНА ЗАСНУЦЬ



Калі вы кожную ноч пакутуеце ад бяссоніцы, а сон прыходзіць толькі пад раніцу, не спяшайце глытаць снатворнае, існуе многа арыгінальных і, як лічаць спецыялісты, эфектыўных спосабаў наладзіць сон без шкоды для арганізма. Урэшце, усё новае -- гэта добра забытае старое, і сучасныя даследванні ў галіне сну ў многім грунтуюцца на вопыце народнай медыцыны.

Як паказваюць вынікі медыцынскіх даследаванняў, прыкладна трэцяя частка дарослых людзей час ад часу пазбаўляецца сну. З узростам схільнасць да бяссоніцы павялічваецца. Напрыклад, у жанчын пасля сарака гадоў у сувязі з гарманальнымі зменамі ў арганізме верагоднасць бяссоніцы павышаецца да 40%.
Самыя распаўсюджаныя прычыны бяссонніцы -- гэта стрэс і нявырашаныя псіхалагічныя праблемы. Калі гэта адносіцца і да вас, падумайце, ці з'явіцца ў вас, напрыклад, неабходная колькасць грошай або прыхільнасць начальства, калі вы будзеце думаць пра гэта ўсю ноч напралёт замест сну? Калі ж вам не ўдаецца пераканаць сябе ў тым, што для вырашэння ўсіх праблем у вас наперадзе цэлы дзень, то паспрабуйце прымяніць адзін з наступных правераных сродкаў ад бяссонніцы.

Пакладзіце пад падушку мяшэчак з сушанай лавандай. Гэта расліна знімае ператамленне і раздражненне, пазбаўляе ад дэпрэсіі, ад стану беспрычыннага страху і перападаў настрою.

З'ешце на ноч адну печаную цыбуліну. Цыбуля здаўна ліцыцца добрым заспакаяльным сродкам, які валодае снатворнымі ўласцівасцямі.

Павярніце гадзіннік цыферблатам да сцяны. Пазіраючы ўначы на гадзіннік, вы толькі засмучаецеся ад таго, што не спіце, і пачынаеце турбавацца яшчэ больш. Лепш пастарайцеся пераключыцца на спакойныя, прыемныя думкі.

Падрыхтавала да друку Т. ГРЫЦУК

_____________________________________________________________________________________________________
Новорожденному малышу, родившемуся зимой, не повредит дополнительная защита от мороза. Укутывая его в теплый конверт, вы защитите ваше маленькое сокровище от мороза и ледяного ветра. Такой конверт для новорожденных купить можно в магазине, с рук или даже в интернет-магазине.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/