Як правільна падключаць камп'ютар



Калі рашыліся і набылі камп'ютар або зрабілі такі падарунак свайму дзіцяці, падключыце яго правільна. 3-за невыканання некаторых простых правілаў персанальны камп'ютар часам выходзіць са строю. Асабліва небяспечны момант падключэння яго да інтэрфейснага раздыму кабеля, злучанага з іншым камп'ютарам, прынтарам і іншымі перыферыйнымі устройствамі.

Энерганагляд рэкамендуе:
- набудзьце спецыяльны падаўжальнік з 5-6 "еўраразеткамі" і выключальнікам, ён павінен мець трохправадны кабель;
- пракладзіце дадатковы ахоўны зазямляючы (лепш медны, не менш за 1,5 мм кв.) праваднік ад заземленага электрашчытка да ахоўнага кантакта "еўраразеткі";
- устанавіце устройства ахоўнага адключэння;
- запрасіце спецыяліста для ўстаноўкі камп'ютарнага абсталявання.

Адсутнасць трэцяга агульнага ахоўнага провада можа стаць прычынай выхаду са строю выхадаў-уваходаў інтэрфейснай мікрасхемы і дарагога абсталявання. Для забеспячэння надзейнай безаварыйнай работы не прымяняць у якасці зазямляючага правадніка металічныя трубы водаправода і ацяплення.

Калі мантаж камп'ютараў выконваецца ў офісах вашай фірмы і яна знаходзіцца ў розных памяшканнях, то магчыма яшчэ адна прычына выхаду са строю камп'ютара — пашкоджанне з-за падключэння да розных фазаў агульнай сілкавальнай сеткі. Тады на інтэрфейсным кабелі можа з'явіцца патэнцыял, які перавышае сеткавае напружанне 220В. Абароніць у такім выпадку дадатковы ўраўноўваючы праваднік, які злучыць корпусы ўсіх камп'ютараў, або ўстаноўка на ўводзе шматфункцыянальных устройстваў ахоўнага адключэння.

Мантаж і выбар абсталявання ў такім выпадку неабходна выканаць па праекце, распрацаваным у адпаведнасці з дзеючымі нормамі і правіламі.

Памятайце: заплаціўшы няшмат адзін раз, вы надоўга засцеражаце самае дарагое — здароўе і жыццё.

В. КАСЦЮКЕВІЧ, дзяржаўны інспектар па энерганаглядзе.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/