Як правільна арганізаваць паездку дзяцей



Надышоў час летняга адпачынку, У сувязі з гэтым дзяржаўтаінспекцыя ўзмацніла кантроль за арганізаванай перавозкай груп дзяцей аўтобусамі.

Арганізаванай лічыцца група колькасцю 8 і больш чалавек ва ўзросце да 16 гадоў. Пры гэтым дзеці, якіх суправаджаюць бацькі, не ўлічваюцца. Усе ў аўтобусе павінны сядзець. Стоячы ехаць нельга ні дзецям, ні дарослым. На кожны аўтобус павінен быць суправаджаючы, калі дзяцей больш за 20 чалавек — па два суправаджаючых.

Акрамя гэтага, перавозчык або заказчык абавязаны не менш чым за тры дні накіраваць афіцыйнае паведамленне ў аддзяленне ДАІ, у якім павінны быць указаны дата паездкі, маршрут, марка і нумар дзяржаўнай рэгістрацыі аўтобуса, прозвішчы і ініцыялы вадзіцеляў, якія будуць перавозіць дзяцей.

Разам з гэтым дакументам падаецца копія спіса дзяцей, завераная пячаткай школы і подпісам дырэктара або адказнай асобы. Калі ў калоне больш за тры аўтобусы, трэба выдзяляць службовы аўтамабіль для суправаджэння.

Аўтобусы, на якіх плануецца перавозіць дзяцей, павінны не пазней як за сем дзён да перавозкі прайсці тэхагляд. Да вадзіцеляў таксама прад'яўляюцца дастаткова строгія патрабаванні. Калі дзецям трэба ехаць больш за 450 кіламетраў, абавязкова павінна быць два вадзіцелі. Везці юных пасажыраў можна з хуткасцю не больш за 70 кіламетраў у гадзіну, нават за горадам. Пры гэтым на аўтобусе павінен быць установлены апазнавальны знак "Перевозка дзяцей" і абавязкова ўключана бліжняе святло фараў.

Не рэкамендуецца перавозіць дзяцей ва ўмовах недастатковай бачнасці: пры моцным дажджы, у тумане.

А. МУХА, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ АУС Дзятлаўскага райвыканкама.

_____________________________________________________________________________________________________

Не каждая компания может позволить себе содержать большой штат автомобилей, который нужен для работы периодически, не на постоянно основе. На помощь в этом случае приходят предприятия, занимающиеся грузоперевозками. Куда меньше в сравнении со стоимостью своего автопарка требуется средств на оплату услуг данным предприятиям. Грузоперевозки по Украине, России, Белоруссии гарантируют вам безопасность, надежность, своевременность. Острая конкуренция просто не позволит снизить качество своей работы.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/