Як перамагчы свае страхі і забабоны



Забабоны і страхі праследуюць многіх з нас. "Забыўся ключы ці тэлефон па дарозе на працу, вярніся і абавязкова паглядзі на сябе ў люстэрка", - усплывае ў памяці напамін жонкі. "Стрыгчыся, мыцца, мяняць вопратку напярэдадні важнай справы нельга — не будзеш мець поспеху", — падказвае лепшы сябар. Дождж пайшоў перад выхадам на працу або чорны кот перабег дарогу — нам адразу бачацца няўдачы ў справах.

Гэта толькі невялікая частка таго, у што верыць амаль кожны з нас. Але ці варта давяраць усяму гэтаму? Як ставіцца да забабонаў? I, галоўнае, як пазбавіцца ад страху перад звычайнымі з'явамі навакольнага свету, перастаць быць залежнымі ад таго, што ўяўляе сабой частку нашага жыцця?

Вы калі-небудзь задумваліся над прыродай узнікнення забабонаў? Ведаеце, хто і калі ўпершыню іх "вынайшаў"? Не? Хочаце атрымаць адказ? Вы будзеце вельмі здзіўлены, але першым чалавекам, якому належыць яго аўтарства, з'яўляецеся... вы. Магчыма, гэта здасца вам жартам, але я не жартую, і доля праўды тут усё ж ёсць.

Падумайце! Часцей за ўсё забабоны нараджаюцца ў нашай галаве на падставе падзеяў, якія адбываюцца з намі. Атрымліваецца так, што без усялякай на тое прычыны з усяго навакольнага нам асабліва прыкметным становщца адзін нязначны, але, тым не менш, яркі элемент. Яго роля расце па меры акцэнтавання на ім нашай увагі. У выніку ён становіцца вырашальным ва ўсёй гісторыі і ўжо не мы, а гэты аб'ект кіруе вынікам печатай справы.

Выходзіць, забабоны — гэта наша прыдумка? Так. I каб падмацаваць вышэйвыкладзенае, прывяду яшчэ некалькі аргументаў.

Што такое забабоны? У адным з тлумачальных слоўнікаў знаходзім наступную фармулёўку: "Забабоны — вера ў тое, што некаторыя з'явы ўяўляюць сабою праяву звышнатуральных сіл ці служаць прадвесцем будучыні". Заўважым, што з'явы усяго толькі "ўяўляюць сабою праяву звышнатуральных сіл", а не з'яўляюцца імі.

Кожнаму з забабонаў можна даць лагічнае абгрунтаванне. Напрыклад, прысесці перад далейшым шляхам неабходна для таго, каб яшчэ раз успомніць: ці ўсё ўзялі ў дарогу, ці не забыліся што-небудзь. Прыкладна тое ж самае значыць паглядзець у люстэрка пасля вяртання. Класціся спаць нельга, не прымірыўшыся, паколькі ніхто не ведае, што падрыхтаваў яму Гасподзь у наступныя хвіліны. Лепш памірыцца сёння, чым адкладваць гэта надалей, назапашваючы крыўду. 3 кожным днём прымірыцца будзе цяжэй, а затым ужо і амаль немагчыма. Рассыпаная соль лічылася прадвесцем сваркі. Паколькі каштавала яна раней вельмі дорага, то і рассыпаць яе нельга, вельмі сварыліся і каралі за безгаспадарчасць.

Шмат розных забабонаў нават у веруючых людзей. Часам яны даходзяць да абсурда. Неаднаразова даводзілася бачыць, як стаіць у храме чалавек, пазяхае, а замест таго, каб акуратна прыкрыць рот далонню, хрысціць яго. Пытаюся: "Навошта так робіце"? Адказвае: маўляў, каб "дэман" не ўляцеў.

I такіх выпадкаў нямала. Чалавеку лягчэй і прасцей прыпісаць чаму-небудзь магічную сілу, баяцца ці наадварот старацца выправіць сітуацыю належным чынам, чым падумаць, які сэнс нясе тое ці іншае прадпісанне, для чаго ўсё гэта трэба.

Ці спалучальныя забабоны з верай у Бога? Ці можна назваць чалавека веруючым, калі страх перад забабонамі працягвае ў ім жыць? Адказ адназначны: не! "Або чалавек на ўсіх шляхах свайго жыцця спадзяецца на дапамогу божую і па яе звяртаецца ў малітвах, або ён спадзяецца на сілу розных магічных абрадаў", — сказаў Патрыярх Кірыл.

Ігар ЗІНЧАНКА, бакалаўр багаслоўя.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/