ЯК ПАЗБАВІЦЦА ДЭПРЭСІІ?



Існуе шэраг вельмі простых правілаў змагання з дэпрэсіяй, якія карысныя таксама і для прадухілення гэтага стану.

Па-першае, трэба памятаць, што шчаслівыя людзі жывуць даўжэй. Таму здольнасць знаходзіць шчасце нават у дробязях — проста жыццязначныя. Паглядзіце добры фільм, патэлефануйце старому сябру, праглядзіце дзіцячыя фотаздымкі. Карацей, прымусьце фантазію працаваць на вашу карысць, а не на пошук праблемаў і незадаволенасцяў.

Пераначуем — лепей пачуем. Сон — гэта лепшыя лекі. Варта пакідаць фортку адчыненай і не спаць на высокіх падушках. Можна параіцца са спецыялістам і падабраць для сябе адмысловыя травы — пакласці іх у навалачку, або карыстацца аромалямпай перад сном.

Будзьце разам з людзьмі. Лічыцца, што калі падзелішся сваімі праблемамі з іншымі, стане лягчэй. Чаму? Таму, што перанясеш цяжар на чужыя плечы. Больш таго, скаргі могуць выклікаць тое ж самае ў адказ. Таму лепей сапраўды шчыра парадавацца поспехам іншых. Знайсці агульныя, але прыемныя тэмы.

Адпачывайце. Ня важна як. У кожнага свой рытм — камусьці варта схадзіць у клуб, а камусьці — пакатацца на веласіпедзе.

Займіцеся спортам.

Змяніце інтэр’ер.

Жывіце сённяшнім днём.

Падрыхтавала да друку В. ВАСЬКО

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/