ЯК НЕ ЗАРАЗІЦЦА ТРЫХІНЕЛЁЗАМ



У Дзятлаўскім раёне ў 2010 годзе была зарэгістравана групавая ўспышка трыхінелёзу, 8 чалавек пацярпелі. Прычынай захворвання стала ўжыванне ў ежу сыравяленай каўбасы, прыгатаванай з мяса дзіка.

Трыхінелёз – захворванне, якое выклікаюць у мышачнай тканцы многіх відаў драпежных жывёлін і чалавека лічынкі дробнага гельмінта – трыхінелы. Часцей за ўсё заражэнне людзей адбываецца пры ўжыванні ў ежу заражанага лічынкамі паразіта мяса дзікоў або хатніх свіней.

Лічынкі трыхінел вельмі ўстойлівыя да неспрыяльных фактараў уздзеяння (смажанне, вэнджанне, варка, саленне поўнасцю мясапрадукты ад іх не вызваляюць). Захворванне звычайна праяўляецца праз 2-4 тыдні з моманту заражэння – павышаецца тэмпература цела да 38 градусаў і вышэй, адчуваецца слабасць, боль у мышцах, з’яўляюцца ацёкі павекаў, твару, скурныя высыпанні, кішэчныя расстройствы.

Лячэнню трыхінелёз паддаецца добра, але толькі імпартнымі прэпаратамі, таму для папярэджання захворвання вельмі важнай з’яўляецца прафілактыка заражэння. Для гэтага неабходна:
- забяспечваць ахову памяшканняў для жывёлаў ад мышэй і пацукоў; не карміць хатніх свіней недаследаванымі адходамі паляўнічага промыслу;
- не купляць мясныя вырабы ў невядомых асобаў па-за вызначанымі кропкамі гандлю, а таксама мясапрадукты, якія не маюць кляйма або пасведчання аб правядзенні ветэрынарна-санітарнай экспертызы;
- не спрабаваць на смак сыры фарш;
- праводзіць ветэрынарную экспертызу тушаў хатніх свіней і дзікоў пасля іх забою перад ужываннем у ежу.

Неабходна памятаць, што даследаваць мяса не позна і праз тыдзень пасля яго ўжывання. Калі і выявяцца лічынкі трыхінел, захворванне можна будзе папярэдзіць, своечасова звярнуўшыся ў медыцынскую ўстанову па месцы жыхарства, дзе назначаць прафілактычнае лячэнне.

М. ДЗЯДОВІЧ, доктар-эпідэміёлаг Дзятлаўскага райЦГЭ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/