Як не атруціцца чадным газам?



Учадзець зімой у доме можна і без надзвычайнага здарэння.
На што ж трэба звярнуць увагу:
- сельскім жыхарам трэба быць асабліва акуратнымі, калі паляць печку. Чадны газ з'яўляецца тады, калі паліва поўнасцю не згарэла, а засланку ўжо зачынілі, каб захаваць цяпло. Таму спяшацца з закрываннем засланкі нельга;
- вінаватай у атручэнні чадным газам можа стаць і звычайная газавая калонка, калі ў ёй забрудзіцца дымаадводная труба. Асаблівая крыніца небяспекі — старыя калонкі, якія не абсталяваны датчыкамі цягі і электрамагнітным клапанам;
- запомніце галоўныя прыкметы атручэння чадным газам: аддышка, галаўны боль, галавакружэнне, зблытанасць памяці, млоснасць, пры больш высокай канцэнтрацыі газу — страта прытомнасці. Звярніце ўвагу, што многія з вышэйпералічаных прыкмет падобныя да сімптомаў пры грыпе, харчовым атручэнні.

А. ШЫГАТАЎ, інспектар групы прапаганды і навучання Дзятлаўскага РАНС.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/