ЯК ДАПАМАГЧЫ ДЗІЦЯЦІ ВУЧЫЦЦА



Старайцеся больш размаўляць са сваім дзіцём. У аснове ўсяго ляжыць наша мова. Чым лепш развіта ўменне правільна і зразумела фармуляваць свае ідэі і думкі, адстойваць і выказваць пункт гледжання, дыскутаваць і выкладаць матэрыял, тым больш паспяховым будзе чалавек ва ўсіх сферах сваёй дзейнасці, асабліва, калі гэтыя навыкі развіваліся з дзяцінства.

Старайцеся часцей размаўляць з дзіцём, пытацца, што здарылася ў дзіцячым садзе, што яму спадабалася на прагулцы, якія героі з мультфільмаў яму падабаюцца і г.д. Чым больш дарослае дзіця, тым часцей варта закранаць у размовах яго перажыванні, пачуцці, новы вопыт. Падштурхоўвайце дзіця да выказвання думкі пра навакольны свет, да падрабязнага аналізу таго, што адбываецца вакол: у свеце, у краіне, у горадзе.

Старайцеся спрыяць пашырэнню слоўнікавага запасу і кругагляду дзіцяці.

Ніколі не варта адмахвацца ад яго, калі ён задае вам якія-небудзь пытанні. Нават калі вы не ведаеце адказу на тое ці іншае пытанне, у вас заўсёды пад рукой ёсць Інтэрнэт ці кнігі. Наўрад ці ў вас гэта зойме шмат часу, у той час як дзіцяці гэта дапаможа пашырыць кругагляд, навучыцца выкарыстоўваць мову. З дапамогай гэтага яму лягчэй будзе вучыцца ў навучальных установах.

Падрыхтавала да друку В. ВАСЬКО

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/