Як атрымаць вадзіцельскае пасведчанне катэгорый A1 и AM



4 красавіка 2011 года падпісана Пастанова Савета Міністраў Рэс-публікі Беларусь №441 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку выдачы вадзіцельскага пасведчання на права кіравання мапедам, матацыклам, аўтамабілем, саставам транспартных сродкаў, трамваем, тралейбусам, талона да вадзіцельскага пасведчання і іх абмену".

Згодна з гэтым дакументам грамадзяне, якія жадаюць атрымаць вадзіцельскае пасведчанне на права кіравання мапедам, лавінны здаць тэарэтычны экзамен у ДАІ; на права кіравання транспартным сродкам падкатэгорыі "А1" — тэарэтычны і практычны экзамены.

Да здачы экзаменаў на катэгорыі "АМ" і "А1" допуск праводзіцца без падрыхтоўкі (перападрыхтоўкі) у навучальных установах.

Пры прадастаўленні права кіравання транспартным сродкам катэгорыі "А" адначасова прадастаўляецца права кіравання транспартным! сродкамі падкатэгорыі "А1" і наадварот, у выпадку дасягнення грамадзянінам васямнаццацігадовага ўзросту.

Таксама хочацца адзначыць, што не належаць абмену вадзіцельскія пасведчанні, якія выдадзены кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаваў, калі іх уладальнікі часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь.

А ў выпадку атрымання такімі грамадзянамі пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або віда на жыхарства вадзіцельскае пасведчанне, якое выдадзена замежнай дзяржавай, належыць абмену згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Увага! Абмен вадзіцельскага пасведчання і талона да яго, выдача часовага дазволу ў выпадку страты (крадзяжу) вадзіцельскага пасведчання, выдача новага ажыццяўляецца на аснове заяваў грамадзян экзаменацыйнымі падраздзяленнямі незалежна ад месца рэгістрацыі грамадзян Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі краіны.

МРЭА Слонімскага РАУС, у якім атрымліваюць вадзіцельскія пасведчанні жыхары Дзятлаўскага раёна, прымае дакументы з аўторка па пятніцу з 8 да 17 гадзін, у суботу з 8 да 16 гадзін.

А. МУХА, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ АУС Дзятлаўскага райвыканкама.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/