Яго імем названа вуліца



Асобнай старонкай у летапіс Вялікай Айчыннай ванны ўпісаны гераічныя імёны падпольшчыкаў, чые подзвігі назаўсёды застануцца ў народнай памяці. Адным з такіх герояў быў наш зямляк Георгій Паўлавіч Русін. Ён нарадзіўся ў 1893 годзе на ўскраіне Ліпічанскай пушчы, у вёсцы Карытніца. Яго дзіцячыя гады прайшлі ў цяжкай працы і беднасці. Нягледзячы на гэта, хлопчык рана праявіў імкненне і здольнасць да навукі: выдатна закончыў трохкласнае народнае вучылішча, а потым і Дзятлаўскую, так званую, "второклассную" настаўніцкую школу.

Калі пачалася Першая сусветная вайна, сям'я Русіных выехала ў Паволжскі край. Там Георгій Паўлавіч працягнуў вучобу, атрымаў званне настаўніка. Да 1920 года ён працаваў выхавальнікам у Дзіцячым доме горада Самары. Калі ў Паволжжы пачаўся голад, сям'я Русіных вярнулася на радзіму.

Польскія ўлады не дазволілі Георгію Паўлавічу настаўнічаць, таму два гады ён працаваў на вузкім бацькоўскім загоне. А ў 1922 годзе паступіў на настаўніцкія курсы ў Кракаў. Авалодаўшы за год польскай мовай, Георгій Паўлавіч атрымаў правы настаўніка пачатковай школы.

3 1923 года Русін загадваў Карытніцкай пачатковай школай. Ён ніяк не мог змірыцца з існаваўшымі ў Польшчы буржуазнымі парадкамі. Свае погляды часам выказваў на уроках, у гутарках з сялянамі. Гэта заўважылі падпольшчыкі-камуністы. У 1927 годзе Георгій Паўлавіч быў прыняты ў рады Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі.

Чуткі аб дзейнасці Русіна дайшлі да польскіх органаў бяспекі. У 1929 годзе, як палітычна ненадзейнага, польскія ўлады пазбавілі яго работы ў школе. Давялося зноў здабьіваць хлеб з бацькоўскага загона.

Пасля прыходу Чырвонай Арміі, Русін стаў загадчыкам Карытніцкай школы. У 1941 годзе яго назначылі настаўнікам у Накрышскую сямігодку. Аднак ён не мог змірыцца з акупацыйным фашысцкім рэжымам і тымі патрабаваннямі, якія акупанты паставілі перад школай і настаўнікамі.

Вясною 1942 года Георгій Паўлавіч стаў сувязным першых партызанскіх атрадаў. Ён пераехаў у Дзятлава, уладкаваўся ў школе і пачаў збіраць звесткі пра акупацыйныя органы ўлады і Дзятлаўскі гарнізон.

25 лютага 1944 года быў створаны раённы падпольны антыфашысцкі камітэт, старшынёй якога назначылі Георгія Русіна. У падпольнай рабоце яму дапамагала дачка Надзя, якая працавала сакратаркай-машыністкай у раённай управе. Рызыкуючы жыццём, яна рабіла копіі дакументаў, якія бацька перадаваў падпольнаму райкаму партыі.

У раёне гарэлі масты, склады збожжа, падрываліся нямецкія машыны. Раззлаваныя фашысты пачалі пошукі тых, хто мог гэта зрабіць. 30 красавіка пачаліся арышты. Цэлы месяц вялося следства, арыштаваных дапытвалі, катавалі, але жаданых звестак так і не атрымалі.

1 чэрвеня 1944 года ноччу іх расстралялі. У лагер смерці кінулі жонку Георгія Паўлавіча — Серафіму Мікалаеўну и дачку Надзю, але знішчыць іх не паспелі. 9 ліпеня яны былі вызвалены.

Астанкі падпольшчыкаў перанесены і пахаваны на Дзятлаўскіх могілках. У 1968 годзе на магіле ўстаноўлены помнік, на якім высечаны прозвішчы 11 антыфашыстаў-падпольшчыкаў. Імем Р'усіна названа вуліца горада Дзятлава.

С. ЛАШКОЎСКІ, старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея.

_____________________________________________________________________________________________________

Спальная комната - самый интимный уголок в нашем жилище. К ее дизайну обычно самое трепетное отношение. Прорабатывается всё до мельчайших подробностей. Мебель должна гармонировать, вписываться в интерьер комнаты. На современном рынке мебели представлены спальни как любых цветов, размеров, так и разнообразных материалов изготовления, поэтому купить спальни в киеве вы можете на любой вкус и цвет, на любой бюджет. Главное при этом помнить, что скупой платит дважды.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/