Яе дэвіз - "Ініцыятыва і творчасць"



У Вензавецкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе працуе актыўны таленавіты моладзевы лідар — педагог-арганізатар Аксана Віктараўна Роўба. Працаваць з падрастаючым пакаленнем — яе свядомы выбар.

Нарадзілася Аксана ў Дзятлаве, тут скончыла сярэднюю школу №3. Пасля 11 класаў яшчэ дакладна не вызначыла, з якой прафесіяй звязаць сваё жыццё. Паступіла ў Баранавіцкі тэхналагічны каледж. Пасля яго заканчэння пачала працаваць поварам у Вензавецкай школе. Работа, здаецца, някепская, але сэрца чакала перамен. Якіх? Аксана да пары і сама не ведала. I вось, ей прапанавалі часова замяніць хворага педагога-арганізатара. Ужо з першых дзён дзяўчына зразумела: "Гэта — мае прызванне". У хуткім часе яна паступіла на завочнае аддзяленне Мінскага педуніверсітэта імя М. Танка. Спецыяльнасць выбрала "выкладчык геаграфіі". Так пачыналіся яе першыя, але ўпэўненыя крокі ў педагагічнае жыццё.

Па словах Аксаны Віктараўны, педагог-арганізатар — гэта звяно, якое звязвае вучняў і настаўнікаў, свайго роду праваднік ідэй ад дзяцей да дарослых. А цікавых ідэй, як сведчыць практыка, у школьнікаў хапае. Вось і стараецца Аксана Віктараўна ўсе іх пачуць, развіць і ажыццявіць. У яе кабінеце заўсёды кіпіць работа: не паспелі стварыць адзін праект, як на чарзе іншы, а тут прыспеў час удзельнічаць у чарговым конкурсе... Але педагог-арганізатар не адчайваецца, бо ў яе цэлая кагорта юных аднадумцаў. Школьнікі ў Вензаўцы актыўныя, творчыя: самі пішуць сцэнарыі да шматлікіх мерапрыемстваў і святаў, застаецца толькі трохі падкарэкціраваць.

Жыццёвае крэда Аксаны Віктараўны — "Ініцыятыва і творчасць". Гэтага яна дабіваецца і ад дзяцей, з якімі працуе. Галоўнае — не сядзець склаўшы рукі, а рэалізоўваць свае таленты. Кожнае дзіця мае шэраг здольнасцяў. Хтосьці знойдзе сябе ў спорце, хтосьці марыць аб сцэне, а ёсць сціплыя працаўнікі, якія з задавальненнем прымуць удзел у экалагічнай ці працоўнай акцыі. Галоўнае, даць магчымасць кожнаму праявіць сябе.

На выяўленне індывідуальнасці кожнага вучня накіраваны і праект пад загадкавай назвай "Кансалдынгавая фірма "Новы стыль", які прынёс вензавецкім школьнікам перамогу на раённым і абласным турах конкурсу праектаў 6 школьнага дня. У ім задзейнічаны старшакласнікі, якія працуюць над іміджам кожнага вучня Вензавецкага д/с-СШ.

Яны для дзелавога стылю адзення падбіраюць колеры і мадэлі, якія да твару таму ці іншаму вучню. Ужо створаны лагатып школы, які будзе насіць кожны вучань на гальштуку. Па суботах у творчай майстэрні кансалдынгавай фірмы "знаходзяць" свой імідж усе жадаючыя. Тут ім намалююць эскізы адзення, дадуць парады. "Новы стыль" ужо распрацаваў форму адзення і лагатыпы для школьных каманд КВЗ і ЮІР. А 6-8 лістапада вензавецкія школьнікі будуць прадстаўляць свой праект на рэспубліканскім туры конкурсу ў летніку "Зубраня", што пад Мінскам. Пажадаем ім поспехаў.

Да слова, "вензаўчане" сур'ёзныя сапернікі — на іх рахунку не адна перамога. Вось апошнія: на рэспубліканскай выставе-конкурсе работ па развіцці дзіцячай творчасці ганаровым дыпломам быў адзначаны праект Аксаны Віктараўны "Развіццё дзіцячай творчасці праз сацыяльнае партнёрства".

Таксама дыпломам узнагародзіла вензавецкіх школьнікаў усім вядомая газета "Зорька" за конкурс "Пароль — октябрёнок".

Аксана Віктараўна разам са сваімі вучнямі і надалей плануе прымаць актыўны ўдзел ва ўсіх цікавых праектах, бо лічыць, што перамога — найлепшы стымул для далейшага развіцця. Працэс выхавання ў Вензавецкім д/с-СШ даўно стаіць на адной прыступцы з працэсам адукацыі, бо ў станаўленні асобы школьніка яны іграюць аднолькава важную ролю.

У лістападзе А. В. Роўба прыме ўдзел у 41 рэспубліканскім з'ездзе грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". Яна выбрана дэлегатам ад нашай вобласці. Аксана Віктараўна спадзяецца даведацца там пра новыя цікавыя ідэі, якія зможа ажыццявіць у Вензавецкай школе.

I. ЛЕАНІДАВА.

_____________________________________________________________________________________________________
какой отдых самый лучший? Это тот отдых, где вы сможете насладиться красотами любимой страны и ктому же потратите на это ало денег. Думаете такое невозможно? Просто вам надо отправляться на отдых осенью или зимой. Отель iberotel aquamarine 5 всегда рад вашему приезду. Удивительный вид из комнат, прекрасное обслуживание, прекрасный дизайн комнат – это лишь малая часть того, что iberotel aquamarine 5 вам может предложить.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/