"Я б хацеў cпаткацца з Вамі"



Сёлета спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. 3 4 па 11 верасня ў Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбудзецца тыдзень, прысвечаны памяці знакамітага беларускага паэта, празаіка, цудоўнага перакладчыка, удумлівага крытыка, публіцыста. Яго літаратурная спадчына стала каштоўным набыткам не толькі беларускай, але і сусветнай духоўнай культуры.

Будучы паэт нарадзіўся ў 1981 годзе ў сям'і Адама і Марыі Багдановічаў — культурных і адукаваных людзей. Бацька быў настаўнікам, займаўся збіраннем і вывучэннем беларускага фальклору, этнаграфіі. Маці таксама была высокай культуры жанчынай.

Сур'ёзнае выхаванне садзейнічала ранняму выяўленню ў Максіма таленту да літаратурнай творчасці. А пачаўся гэты шлях з публікацыі алегарычнага апавядання "Музыка". Сваім глыбокім зместам апавяданне сведчыла, што ў беларускую літаратуру прыйшоў сур'ёзны пісьменнік. Таксама ў гэты перыяд былі апублікаваны першыя вершы Багдановіча "Прыйдзе вясна", "Над магілай".

Шмат вершаў, паэмаў, перакладаў Верлена, іншых паэтаў Максім Багдановіч напісаў яшчэ ў ліцэйскі перыяд свайго жыцця. А ў 1914 годзе ў друкарні Марціна Кухты ўпершыню выйшаў "Вянок" — першы і адзіны прыжыццёвы зборнік беларускага песняра. У яго ўвайшлі вершы, якія былі напісаны з 1909 па 1912 год, калі паэту было толькі 17-20 гадоў. А ўжо ў 25-гадовым узросце Максіма Багдановіча не стала. У творчым росквіце абарвалася жыццё таленавітага мастака, імя якога стаіць побач з імёнамі Янкі Купалы і Якуба Коласа на небасхіле нацыянальнай паэзіі.

Лёс наканаваў Максіму Багдановічу кароткае жыццё. I, можа, таму ен так спяшаўся працаваць, каб паспець сказаць людзям тое, што вынасіў у сваім сэрцы.

У гонар М. Багдановіча ўстаноўлены помнікі ў Мінску, Яраслаўлі, Маскве. Памяць пра паэта ўшанавана ў назвах вуліц гарадоў Беларусі, Расіі, Украіны. Іменем славутага майстра слова названы школы і бібліятэкі многіх гарадоў Беларусі. Існуюць некалькі цэнтраў па захаванні, вывучэнні, папулярызацыі творчай спадчыны песняра. Гэта — літаратурны музей Максіма Багдановіча ў Мінску, яго філіялы "Беларуская хатка", "Фальварак "Ракуцёўшчына", музеі паэта ў Гродне і Яраслаўлі. Яны садзейнічаюць адкрыццю новых старонак жыцця пісьменніка, што дазваляе рознабакова вывучаць творчасць майстра слова.

Чытачам дапаможа зрабіць гэта кніжная выстава "Паэт красы, святла, любові", якая працуе ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы. На паліцы "Успамяні, маё сэрца, даўнейшыя дні" прадстаўлены мастацкія творы М. Багдановіча: поўны збор твораў у трох тамах, выбраныя творы паэта. У серыі "Беларуская паэзія XX стагоддзя" выйшаў зборнік М. Багдановіча "Маладыя гады", у які ўвайшлі вершы паэта, пераклады, даследаванні, чарнавыя накіды. Успаміны бацькі Адама Ягоравіча пра Максіма, родных і блізкіх, выбраныя вершы паэта змешчаны ў кнізе "Краю мой родны!".

На паліцы "Ад родных ніў, ад роднай хаты" змешчаны кнігі аб жыцці і творчасці знакамітага паэта. Аб гэтым распавядаюць літаратурныя даследаванні Н. Ватацы, I. Навуменкі. У зборнік "Шлях паэта" ўвайшлі ўспаміны сучаснікаў М. Багдановіча, яго родных, сяброў па гімназіі.

Тым, хто цікавіцца культурам беларускага народа, адрасаваны даведнік "Максім Багдановіч у Мінску" М. Чырскага. Аўтар даведніка — экскурсавод бюро падарожжаў і экскурсій расказвае пра беларускага паэта, вядзе чытача па вуліцах горада, якія звязаны з жыццём і творчасцю М. Багдановіча.

Жыццёвы шлях паэта асвечаны ў кнігах Н. Ватацы "Шляхі", А. Бачылы "Дарогамі М. Багдановіча", У. Конана "Святло паэзіі і цені жыцця", I. Зубарава.

А на паліцы "На радзіме васількуюць нівы" прадстаўлены вершы беларускіх пісьменнікаў пра Максіма Багдановіча.

Н. СТУПЧЫК, бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі.

_____________________________________________________________________________________________________
Хотите срочно продать ненужную вещь? Тогда хватит копаться в ворохе газет в поиске рекламных объявлений. Теперь разместить бесплатное объявление можно с помощью интернета. Это имеет ряд плюсов для вас: быстрое размещение вашей рекламы, быстрый поиск людьми вашего товара, совершенно бесплатное объявление.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/