ВЫРАТУЕМ РЫБУ РАЗАМ



Заморы рыбы выклікаюцца недахопам або адсутнасцю кіслароду ў вадзе. Яны суправаджаюцца масавай гібеллю ўсіх відаў рыб і наносяць вялікія эканамічныя страты, бо ў вадаёме ў наступныя два-тры гады значна зніжаецца рыбапрадукцыйнасць. Рыбаловы-аматары могуць аказаць вялікую дапамогу ў папярэджанні замораў рыбы.

Што садзейнічае з’яўленню замора і як яго прадухіліць? Адмоўна адбіваецца на захоўванні рыбы зімой жорсткая водная расліннасць, якая гніе і адымае ў вады вялікую колькасць кіслароду, неабходнага для дыхання рыбы. Таму ў заморных вадаёмах у прыбярэжных зонах на зіму неабходна скошваць жорсткую расліннасць.

Снежнае покрыва робіць больш цяжкім газаабмен у вадзе, і водарасці з-за слабой асвятляльнасці выдзяляюць вельмі мала кіслароду. Для паляпшэння пранікнення свету, які садзейнічае працэсам фотасінтэзу і асіміляцыі раслін, што абагачаюць ваду кіслародам, у мяркуемых месцах канцэнтрацыі рыбы на зіму рэкамендуецца перыядычна расчышчаць снег. Мінімальная колькасць святла, неабходнага для асіміляцыі раслін, трапляе ў ваду, калі таўшчыня слою снегу на лёдзе не перавышае 5-10 сантыметраў.

У перыяд ледаставу вада абагачаецца кіслародам праз палонкі, якія служаць і кантролем для выяўлення пачатку замору: пры недахопе кіслароду да палонак падыходзяць спачатку вадзяныя клапы, а затым і рыбы. Больш адчувальныя да недахопу кіслароду акунь, шчупак, плотка, язь, лешч; менш – лінь, карась, сазан, уюн.

У норме ў вадзе павінна ўтрымлівацца 4-7 мг/л кіслароду. Калі колькасць яго зніжаецца да 1-2 мг/л, рыба гіне. У невялікіх вадаёмах для абагачэння вады кіслародам устанаўліваюць лодачныя маторы, якія, моцна распырскваючы ваду, павялічваюць паверхню яе сутыкнення з паветрам. Пры гэтым вада абагачаецца кіслародам.

Адзін са спосабаў барацьбы з заморамі рыбы – павелічэнне водаабмену за кошт расчысткі і паглыблення прытокаў і адтокаў. У вадаёмах, дзе часта бываюць заморы, рэкамендуецца разводзіць рыбу больш устойлівую да замору (карась, лінь) і расліннаедную (белы амур).

З мэтай прадухілення заморных з’яваў у раёне Дзятлаўская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя просіць не быць раўнадушнымі і ўнесці свой пасільны ўклад у захаванне рыбных рэсурсаў, а менавіта: рабіць палонкі для абагачэння вады ў вадаёмах кіслародам.

Д. БАЛЬКОЎСКІ, начальнік Дзятлаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

_____________________________________________________________________________________________________
Хотите сами заняться перетягиванием своей мягкой мебели? Да, это может сэкономить вам немало денежных средств. Причем купить поролон в розницу можно и через интернет-магазин, если это невозможно сделать в вашем городе. К сожаления не каждое предприятие может продавать поролон в розницу, что очень не удобно для частников и простых потребителей.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/