Вясновы лёд асабліва небяспечны



3 павелічэннем дзённых і начных тэмператур змяншаецца таўшчыня лёду, адбываецца змяненне яго структуры. Самым тонкім ён бывае ў месцах скідвання сцёкавых і прамысловых вод, упадзення ў раку ручаёў, у хмызняках, трыснягу і чароце, уздоўж берагавой лініі.

Пры руху на лёдзе трэба быць асцярожным, уважліва сачыць за паверхняй, абходзіць небяспечныя і падазроныя месцы.

Многія сёння ў чаканні рыбалкі на апошнім лёдзе. На жаль, яна можа стаць апошняй: з 2007 года пры падлёднай лоўлі, пераходзе вадаёмаў па лёдзе і гульнях на ім загінулі 123 чалавекі, з іх — 15 дзяцей.

У гэтым годзе таксама не абышлося без ахвяраў. Пры тых жа абставінах загінулі 10 чалавек.

У. БАРАВІК, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі АСВОД

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/