ВЯСНОВАЯ ЗАБАРОНА НА ЛОЎЛЮ РЫБЫ - 2014



Паважаныя рыбаловы! Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у сувязі з хуткім пачаткам сезона рыбалкі па адкрытай вадзе звяртае ваша ўвагу на наступленне вясновай забароны на лоўлю рыбы.

Згодна з "Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства", зацверджанымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.12.2005 года №580 (у рэдакцыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №386 ад 23.07.2010 года): 28 лютага ўключна скончыцца забарона на лоўлю наліма звычайнага; з 1 па 31 сакавіка пачнецца забарона на лоўлю шчупака звычайнага; вылаў усіх відаў рыбы забараняецца з 1 красавіка па 30 мая ўключна, за выключэннем аматарскага рыбалоўства, якое ажыццяўляецца рыбаловам адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, аснашчаным штучнай прыманкай, з адным адзінарным, двайным або трайным кручком памерам не больш за №10 па міжнароднай класіфікацыі №1, у светлы час сутак, з берага.

Акрамя таго, забаронена выкарыстанне грамадзянамі маламерных суднаў і суднаў з рухавікамі ў рыбалоўных угоддзях у тэрміны вясновай забароны на вылаў рыбы, гэта значыць карыстацца сваімі, зарэгістраванымі ў парадку, вызначаным ГІМС, плавальнымі сродкамі вы зможаце з 31 мая ўключна.
Забаронена правядзенне спаборніцтваў па спартыўным рыбалоўстве ў тэрміны забароны на вылаў рыбы, устаноўленыя "Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства" і іншымі актамі заканадаўства, якія рэгулююць пытанні аховы і выкарыстання рыбных рэсурсаў.

Лоўля рыбы з захадам у ваду будзе кваліфікавацца як парушэнне дзеючых Правілаў і карацца згодна з заканадаўствам, бо лоўля дазволена толькі з берага. Менавіта таму з 1 красавіка забаронена лоўля рыбы з лёду.

Таксама нагадваем аб некаторых забаронах, якія дзейнічаюць круглы год, незалежна ад тэрмінаў забароны на лоўлю рыбы: адабранне грамадзянамі выяўленых імі ў рыбалоўных угоддзях промыславых прыладаў рыбалоўства, прыладаў рыбалоўства, забароненых да прымянення пры аматарскім рыбалоўстве, і рыбы, вылаўленай гэтымі прыладамі рыбалоўства; знаходжанне ў рыбалоўных угоддзях або на тэрыторыі, якая прылягае да іх, на адлегласці да аднаго кіламетра ад берагавой лініі рыбалоўных угоддзяў з забароненымі прыладамі рыбалоўства і (або) рыбай, лоўля якой у дадзеным раёне і ў дадзены час забаронены або вага якой перавышае нормы (5 кг), без дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць валодання рыбай; стаянка механічных транспартных сродкаў у межах прыбярэжных палосаў водных аб'ектаў да 30 метраў ад берагавой лініі воднага аб'екта, за выключэннем спецыяльна адведзеных у вызначаным парадку месцаў для стаянак; мыйка транспартных і іншых тэхнічных сродкаў у межах водаахоўных зон водных аб'ектаў.

Не парушайце патрабаванні прыродаахоўнага заканадаўства. Памятайце, парушэнне вышэйпералічаных забаронаў караецца папярэджаннем або штрафам у памеры да пяцідзесяці базавых велічыняў з канфіскацыяй прыладаў здабычы рыбы або іншых водных жывёлаў і іншых прадметаў, якія з'явіліся прыладай або сродкам здзяйснення ўказанага парушэння, або без канфіскацыі.

Г. ШЛЫКОВІЧ, начальнік Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/