Вы маеце права ім ганарыцца




У ліпені 2009 года ў рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь быў прызваны наш зямляк Яўген Станіслававіч Багдзель. За кароткі час службы на пасадзе старшага сапёра 7 асабовага танкавага батальёна. Яўген зарэкамендаваў сябе як добрасумленны, старанны ваеннаслужачы, здольны вырашаць пастаўленыя яму задачы ў розных умовах абстаноўкі.

Асаблівую падзяку Яўген заслугоўвае за паспяховае выкананне службовых абавязкаў у ходзе правядзення на тэрыторыі рэспублікі сумесных вучэнняў з Расіяй "Захад-2009", па выніках якіх ён быў у ліку лепшых ваеннаслужачых батальёна.

Бацькі Яўгена — мама Ларыса Мікалаеўна і бацька Станіслаў Казіміравіч могуць па праву ганарыцца сынам, сапраўдным абаронцам Айчыны, які з гонарам выконвае іх наказ служыць добрасумленна.

В. ШЫНКЕВІЧ, псіхолаг 7 АТБ.
“Перамога”, №87

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/