Вучнёўскае самакіраванне ў Круцілавічах



Пачатак года быў цікавым, змястоўным і напружаным для старшакласнікаў Круцілавіцкага д/с-СШ. Тут распачалася работа па стварэнні Школьнай Дэмакратычнай Рэспублікі, выбарах яе прэзідэнта.

Два тыдні доўжылася перадвыбарная кампанія. 3 кандыдатамі, іх біяграфіяй, лозунгамі вучняў знаёміў прэс-цэнтр. Ад класаў былі прапанаваны кандыдатуры лепшых вучняў. Правялі сацыялагічнае апытанне.

Самы высокі рэйтынг быў у вучаніцы 10 класа Таццяны Пажароўскай, на другой пазіцыі замацавалася Вераніка Цярэнцьева, на трэцяй — Сяргей Гармашук. Не намнога адставалі Кірыл Болтач, Вольга Сёмуха, Аляксандр Мазюк.

На канферэнцыі кандыдаты прапанавалі свае праграмы. Накірункі былі розныя: павышэнне дысцыпліны і адказнасці за вучобу праз арганізацыю стымулявання лепшых; клопат аб прыродзе, паляпшэнне экалагічнага стану школы і мікрараёна; інавацыі ў арганізацыі вольнага часу; аказанне дапамогі адзінокім састарэлым людзям, ветэранам вайны і працы і іншыя.

Тайнае галасаванне вызначыла пераможцу. Прэзідэнтам Школьнай Дэмакратычнай Рэс-публікі стала Таццяна Пажароўская.

Цяпер яна ўзначальвае Прэзідэнцкі савет, у які ўваходзяць вучні 9-11 класаў. Яшчэ створаны чатыры міністэрствы: міністэрства адукацыі, вольнага часу, спорту і турызму, друку і інфармацыі. Дзейнічае класнае самакіраванне.

Мы лічым, што вучнёўскае самакіраванне мае вялікае значэнне, бо вучні актыўна ўдзельнічаюць у жыцці школы, уносяць свае прапановы, вырашаюць пытанні. Гэта развівае ініцыятыву, самастойнасць, пачуццё адказнасці, творчасць, узаемадапамогу і арганізатарскія здольнасці школьнікаў.

Прэс-цэнтр Круцілавіцкага д/с-СШ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/