ВУЧЭБНЫЯ ЎМЕННІ ШКОЛЬНІКАЎ БУДУЦЬ УДАСКАНАЛЬВАЦЦА



Адзвінелі першавераснёўскія школьныя званкі. Вучні селі за парты ў адноўленых класах. Якім будзе для іх і для педагогаў раёна новы навучальны год? На што будуць звяртаць асаблівую ўвагу? Пра гэта і многае іншае карэспандэнтка газеты гутарыла з начальнікам аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама І. С. Кухарэвічам.

-- Ігар Станіслававіч, ці паспяховы быў для сістэмы адукацыі Дзятлаўшчыны 2011-2012 навучальны год?
-- Мінулы навучальны год быў плённым для адукацыі і педагагічнай грамадскасці раёна. Зроблены значныя практычныя крокі па паляпшэнні асноўных паказчыкаў якасці адукацыйнага працэсу.

-- Узгадайце самыя яркія леташнія дасягненні.
-- Мы атрымалі трэцяе месца сярод аддзелаў сваёй групы ў абласным конкурсе на лепшую арганізацыю работы аддзелаў адукацыі Гродзеншчыны. У мінулым навучальным годзе прадстаўніца нашага раёна, настаўніца замежнай мовы гімназіі №1 г. Дзятлава Інэса Уладзіміраўна Зубрыліна, стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу педагагічнага майстэрства "Настаўнік года". Значных поспехаў дасягнулі прадстаўнікі гімназіі №1 г. Дзятлава на рэспубліканскім конкурсе "Камп'ютар. Адукацыя. Інтэрнэт." Вучань 11 класа сярэдняй школы №1 г. Дзятлава стаў пераможцам на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі і грамадазнаўстве.

-- У мінулым верасні ўступіў у сілу новы Кодэкс аб адукацыі. Якія магчымасці ён даў педагогам?
-- Па словах міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь С. А. Маскевіча, кодэкс -- гэта канстытуцыя ў адукацыі. З уступленнем у сілу з 1 верасня 2011 года Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі створаны ўмовы для развіцця і ўдасканалення грамадскіх адносін у сферы адукацыі, якія адпавядаюць сучасным патрабаванням. Работа сістэмы адукацыі раёна на ўмовах новай нарматыўнай прававой базы забяспечыла поўнае сістэмнае рэгуляванне адносін усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

-- Якія значныя праекты стартавалі ў раёне ў новым навучальным годзе?
-- Сёлета прадоўжыцца работа па развіцці інавацыйнай дзейнасці ўстановаў адукацыі. Педагагічны калектыў сярэдняй школы №3 г. Дзятлава будзе працаваць над рэалізацыяй інавацыйнага праекта "Укараненне мадэлі фарміравання абагуленых вучэбных уменняў вучняў сродкамі міжпрадметнай інтэграцыі", гімназіі №1 г. Дзятлава -- "Укараненне мадэлі сістэмнага выкарыстання інфармацыйных тэхналогій для развіцця ўстановы".

-- Колькі дзяцей наведваюць школьныя і дашкольныя ўстановы адукацыі раёна? Ці хапае месцаў у дзіцячых садах для дашкольнікаў?
-- Установы дашкольнай адукацыі наведваюць сёлета 890 выхаванцаў, агульнай сярэдняй адукацыі -- 2800 школьнікаў. Па-ранейшаму ёсць праблема перагрузкі ў чатырох дашкольных установах Дзятлаўшчыны. Гэта -- яслі-сад №1 г. Дзятлава, дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №2 г. Дзятлава, Вензавецкі і Круцілавіцкі дзіцячыя сады-сярэднія школы.

-- Ці не маеце праблемы з кваліфікаванымі кадрамі? Колькі маладых спецыялістаў сёлета пачалі працаваць у раённых установах адукацыі?
-- У новым навучальным годзе на Дзятлаўшчыну прыбылі 19 маладых спецыялістаў, 11 з іх -- ураджэнцы нашага раёна. Нягледзячы на гэта, мы ўсё яшчэ адчуваем патрэбу ў настаўніках замежнай мовы, фізікі, матэматыкі.

-- На што будзеце звяртаць асаблівую увагу ў 2012-2013 навучальным годзе?
-- Асаблівая ўвага будзе надавацца стварэнню адукацыйнага асяроддзя для развіцця дашкольнай, агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі; паляпшэнню якасных паказчыкаў развіцця адукацыйнага працэсу; стварэнню бяспечных умоваў жыццядзейнасці навучэнцаў і захаванню стабільных паказчыкаў іх здароў'я; фарміраванню культу сям'і, адказнасці бацькоў за захаванне жыцця, здароўя, выхавання дзяцей; забеспячэнню якаснага правядзення ідэалагічнай работы; паляпшэнню матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановаў адукацыі.

-- Вашы пажаданні педагогам.
-- Шчыра віншую ўсіх педагогаў з пачаткам новага навучальнага года. З годнасцю нясіце званне "педагог Дзятлаўшчыны". Будзьце шчаслівыя ў асабістым жыцці і паспяховыя на рабоце! Жадаю, каб 2012-2013 навучальны год прынёс усім прафесійнае задавальненне. Здароўя вам і аптымізму. Няхай наша праца дапамагае рабіць сістэму адукацыі Дзятлаўшчыны моцнай, сучаснай і канкурэнтаздольнай.

Гутарыла І. КАЎКЕЛЬ

_____________________________________________________________________________________________________
Мир загадок не исчерпаем. У каждого народа свои загадки. Каждый народ наблюдает за явлениями природы, в том числе и характерными для конкретной местности. Поэтому некоторые из них трудно угадать "чужеземцам". Но не только тематика загадок, но и их виды бывают разные. К примеру, есть вид загадок - "данетки". Такие загадки да нет предполагают целый процесс отгадывания путем задавания наводящих вопросов, на которые загадывающий отвечает только "да" или "нет". А сколько еще других типов загадок существует!

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/