ВОРАГ ЗДАРОЎЯ -- ГІПЕРТАНІЯ



Што такое гіпертанія і якая яе прафілактыка? -- увагу на гэтае пытанне акцэнтуе Сусветны дзень здароўя. Кампанія інфармуе аб артэрыяльнай гіпертаніі, узровень якой па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, з кожным годам узрастае. Таксама сусветны дзень здароўя звяртае ўвагу на прафілактыку гэтай распаўсюджанай хваробы.

Статыстыка сведчыць, што кожны трэці дарослы чалавек у свеце мае павышаны ўзровень артэрыяльнага ціску -- стан, які з'яўляецца прычынай каля трэцяй часткі ўсіх выпадкаў смяротнасці, прыводзіць да інсульту і іншых хваробаў сэрца. Сёння яны становяцца прычынай смерці усё большай колькасці людзей ва ўсім свеце. Па ацэнках Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, толькі ў 2008 годзе больш за 17 мільёнаў чалавек памерлі ад інфаркту ці інсульту.

Для таго, каб правяраць і кантраляваць рызыку развіцця сардэчна-сасудзістых хваробаў , неабходна ведаць свой артэрыяльны ціску, кантраляваць яго, ведаць узровень цукру у крыві. Павышанае ўтрыманне глюкозы ў крыві садзейнічае развіццю інфаркуту, інсультаў. Варта ведаць узровень ліпідаў крыві, неабходна кантраляваць узровень халестэрыну.

А. КУРШУК, доктар-кардыёлаг Дзятлаўскай раённай бальніцы

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/