Ветэраны пяюць



Дзятлаўскаму народнаму хору ветэранаў прысвячаю

Пяюць сягоння ветэраны,
I гул нясецца па зямлі,
Якую за жыццё старанна
Крывёй і потам палілі.

Пяюць сягоння ветэраны.
Што засталося ім рабіць?
У век наш страшны, апантаны
Ці многа ім яшчз тужыць?

Пяюць сягоння ветэраны,
Ад спеваў аж прастор дрыжыць,
Але каму на свеце стане
Ад іхных песень лепей жыць.
Глядзім на іх, і нечакана

Балюча сэрца зашчыміць...
Пяюць сягоння ветэраны,
А заўтра будуць галасіць.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/